23 верасьня пытаньне «Ўралкалія» будзе абмяркоўвацца на верагоднай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна. Яна можа адбыцца ў Сочы падчас сэсіі АДКБ.
Лукашэнка едзе ў Сочы пераможцам у калійнай вайне, — лічаць экспэрты. Мэты прэзыдэнта Беларусі вельмі канкрэтныя: зьмена асноўнага акцыянэра «Ўралкалія» і вяртаньне да ранейшай стратэгіі продажу калійных угнаеньняў, якая выгадная айчыннаму вытворцу. Бонус — пэрсанальная параза Сулеймана Керымава, якога, як мяркуюць некаторыя аналітыкі, Лукашэнка мае за асабістага ворага.
«Калі разглядаць гэтую сустрэчу як працяг візыту Сечына, Грэфа і Мілера, то цяжка сабе ўявіць, што тыя прыехалі з падарункамі, а ад Пуціна Лукашэнка атрымае нешта іншае. Думаю, што не. Думаю, што атрымае чарговы падарунак», — кажа Юры Дракахруст.
Галоўны падарунак ужо на падыходзе: чуткі пра тое, што Сулейман Керымаў прадаў сваю долю акцыяў ва «Ўралкаліі», ходзяць ня першы тыдзень. Верагодны пакупнік — блізкі да Ўладзімера Пуціна алігарх Уладзімер Коган.
Новы акцыянэр — старая ўмовы для Беларускай калійнай кампаніі.
Адно толькі ўзнаўленьне партнэрскіх стасункаў паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем» можа падняць цэны на калійныя ўгнаеньні ў паўтара-два разы — такую заяву прэзыдэнт зрабіў сёньня на нарадзе. Простымі словамі: супрацоўніцтва з «Уралкаліем» можа ўратаваць беларускі бюджэт, які цярпіць ад спаралізаванага рынку калійных угнаеньняў і неэфэктыўнай працы мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі.
«Калійны канфлікт будзе вычарпаны і вернецца на тую кропку, на якой быў да моманту абвяшчэньня „Ўралкаліем“ разводу з БКК», — так, на думку палітычнага аналітыка Кірыла Коктыша, скончыцца сустрэча Пуціна і Лукашэнкі.
«Уралкалій зьменіць уласьніка. А з новым уласьнікам можна будзе будаваць сумесную стратэгію па цэнах, якая і была да таго, як „Уралкалій“ захацеў выйсьці з гульні. Калі так атрымаецца, то Беларусі сто гадоў ня будзе патрэбны Баўмгертнэр. Хай зь ім разьбіраецца Расея, калі Генпракуратура вырашыць, што ён злачынца», — тлумачыць Коктыш.
Найхутчэй дзеля таго, каб стварыць адпаведную глебу для будучай сустрэчы і пераканаць, што цяперашняе кіраўніцтва нікуды ня вартае, Лукашэнка назваў «Уралкалій» «банкрутам» і даручыў праінфармаваць пра гэта Лёнданскую і Маскоўскую біржы.
Аляксандру Лукашэнку сапраўды ёсьць пра што хвалявацца. Рашэньне мэнэджэраў «Уралкалія» спыніць продажы калійных угнаеньняў празь Беларускую калійную кампанію ўжо прабіла ў бюджэце заўважную дзірку.
Беларуськалій, які летась даў краіне больш за тры мільярды даляраў, за жнівень прадаў толькі 44 тысячы тон калійных угнаеньняў. А ў верасьні не прадаў нічога. Страты для краіны толькі за гэтыя два месяцы склалі каля 300 мільёнаў даляраў. Два з чатырох руднікоў прадпрыемства не працуюць, а мэнэджэраў БКК, са словаў таго ж Лукашэнкі, намесьнікі міністра замежных спраў водзяць за ручку на перамовы пра новыя кантракты.
«Рынак паралізаваны», — кажа фінансавы дырэктар канадзкай кампаніі Potash Corp. Уэйн Броўлі.
«Сытуацыя на калійным рынку выглядае якраз так, як папярэджваў Баўмгертнэр, — кажа аналітык БІСД Аляксандар Аўтушка-Сікорскі. — Цэны ўпалі да ўзроўню 300–350 даляраў. Ёсьць крыніцы, якія паказваюць, што „Беларуськалій“ на другое паўгодзьдзе заключыў кантракт зь Індыяй на пастаўку калію па цане 340 даляраў. Апроч таго, буйныя пакупнікі цягнуць з заключэньнем кантрактаў, бо чакаюць, за які кошт калій будзе купляць Кітай. Такім чынам, рынак сапраўды ўпаў і дагэтуль не стабілізаваўся».
Эканаміст сьцьвярджае, што на рынак паўплывалі менавіта дзеяньні «Ўралкалія»: зьявілася больш канкурэнтаў-пастаўшчыкоў, што прывяло да падзеньня цаны.
«Страты для Беларусі могуць скласьці да 25%: менавіта настолькі ўпалі кошты, — тлумачыць Аўтушка-Сікорскі. — Але гэта вельмі грубыя падлікі. Канчатковыя страты можна будзе ацаніць толькі пасьля таго, як рынак стабілізуецца і заключацца новыя кантракты. Тады будзе відаць, колькі грошай удалося зарабіць».
Такія ж лічбы прыводзіла і рэйтынгавае агенцтва Moody’s: пры цане калію 350 даляраў за тону Беларусь страціць 400 мільёнаў даляраў. Калі ж цана ўпадзе да 300 — страты складуць увесь мільярд.
Аднак на дадзены момант посьпехі мэнэджэраў БКК і «Беларуськалія» ня ўражваюць. Як менавіта карыстаюцца «Беларуськалій» і БКК усясьветнай каньюнктурай, невядома. Кампаніі не апублікавалі інфармацыю аб продажах за першае паўгодзьдзе 2013 году і па-ранейшаму адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю журналістам.
У адрозьненьне ад «Уралкалія», які пра сваю дзейнасьць адсправаздачыўся ў плянавыя тэрміны.
«Параліч БКК зьвязаны з тым, што лягістыкай, збытам і маркетынгам займаўся расейскі мэнэджмэнт. Цяпер ён сышоў ва „Ўралкалій“. На першым часе „Беларуськалію“ будзе цяжка прадаваць калій самому, таму яны і пайшлі на супрацоўніцтва з катарскай кампаніяй», — тлумачыць Аўтушка-Сікорскі.
«Сытуацыя з падзеньнем коштаў часовая, — кажа аналітык Дзьмітры Балкунец. — Пройдзе некалькі месяцаў, і рынак абавязкова выправіцца — калійныя ўгнаеньні заўжды ў цане».
Кампэнсаваць страты, мяркуе Балкунец, будуць за кошт падаткаў, збораў, але перацерпяць. Адно ўвядзеньне выязной пошліны за сто даляраў кампэнсуе страты ня горш за схему з растваральнікамі і разбаўляльнікамі.
А вось прадаваць нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, найхутчэй, Лукашэнка не адважыцца. Хоць уплывовае выданьне gazeta.ru і сьцьвярджае, што менавіта кантроль за імі больш за ўсё хвалюе і расейскую ўладу, і расейскіх алігархаў.
«Расейскі бок пакуль маўчыць, а сам беларускі ўрад наўрад ці гэтага хоча, — кажа Аўтушка-Сікорскі. — Прадаць НПЗ, каб закрыць дзірку ў бюджэце, — надта ўжо недальнабачны ход. Экспарт нафтапрадуктаў складае ў нас амаль чвэрць ВУП».
«Лукашэнка ніколі на гэта ня пойдзе, — катэгарычна заключае Балкунец. — Беларусь жыве за кошт нафты, калійных угнаеньняў і расейскіх субсыдыяў. Усё астатняе — дробязь».
«Беларусі і так усё сыходзіць з рук, — упэўнены Леанід Радзіхоўскі. — Адзін сядзіць, сэнатара абвясьцілі ў міжнародны вышук! Ды калі б такое выкінула якая іншая краіна, расейскія СМІ круглыя суткі крычалі б, што трэба ісьці вайной і скідаць вадародную бомбу. Але паколькі гэта Беларусь, то ўсе маўчаць».
Дадуць Лукашэнку выйграць яшчэ і таму, што геапалітычная каньюнктура працуе сёньня на яго.
«Сустрэча з Пуціным адбываецца напярэдадні Віленскага саміту. Інтарэс Расеі — не дапусьціць краіны-партнэры ў пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам. З Украінай не атрымалася, яна якраз мае падпісаць асацыяцыю з ЭЗ. І таму цана Беларусі як саюзьніка ўзрастае. Гэта часткова тлумачыць, чаму Лукашэнка так лёгка выйграў калійную вайну», — падсумоўвае Юры Дракахруст.