12 верасьня Эўрапарлямэнт ухваліў даклад аб сытуацыі ў Беларусі, які прадставіў дакладчык па Беларусі Юстас Палецкіс. Эўрапарлямэнтары заклікалі афіцыйны Менск вызваліць усіх палітвязьняў.
Юстас Палецкіс у інтэрвію карэспандэнту Свабоды заявіў, што ён задаволены вялікай падтрымкай ягонага дакладу ўсімі палітычнымі фракцыямі.
«Галоўная думка гэтых рэкамэндацыяў, — што ў выпадку вызваленьня палітвязьняў трэба інтэнсыфікаваць стасункі зь Беларусьсю на ўсіх узроўнях: асабліва гэта тычыцца падтрымкі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі, але і з тымі афіцыйнымі асобамі, якія ня бралі ўдзелу ў рэпрэсіях. Ну, і стварыць лепшыя магчымасьці для кантактаў паміж людзьмі: зьменшыць чэргі на памежных пунктах і ў кансулятах краін ЭЗ. Багата такіх рэкамэндацыяў, якія спрыялі б пераменам настрояў у грамадзтве, а гэта магчыма толькі праз шырокія кантакты. А тады будуць перамены і ў самой Беларусі ў бок дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. І гэтая лінія была падтрымана».
Ухвалены дакумэнт атрымаюць усе інстытуцыі Эўразьвязу. Аднак галоўнае цяпер, паводле Палецкіса, — саміт «Усходняга партнэрства» напрыканцы лістапада ў Вільні.
«Вядома, цяпер унікальная магчымасьць усё ж дасягнуць нейкага пералому. І эўракамісар Штэфан Фюле ў сваім выступе казаў пра свае нядрэнныя адносіны зь міністрам замежных спраў і заклікаў яго скарыстаць магчымасьць і ўсё ж зрабіць крокі, якія б разблякавалі дачыненьні Беларусі і Эўразьвязу».
Карэспандэнт: «Такім чынам, да канца лістапада вы не чакаеце гэтага разблякаваньня?»
Палецкіс: «Усё ўпіраецца ў пытаньне з палітвязьнямі. І калі будуць зрухі — пакуль, на жаль, іх няма, — то, я думаю, рухацца магчыма».
Паводле Палецкіса, пакуль цяжка сказаць, хто будзе прадстаўляць афіцыйны Менск на саміце ў Вільні.
«Было б добра, калі б узялі ўдзел прэм’ер-міністар ці міністар замежных спраў. На мой погляд, удзел аднаго зь іх, вядома, быў бы вельмі карысны, каб рухацца наперад. Каб было лепшае ўзаемаразуменьне і разблякаваньне».
Карэспандэнт: «Вы чакаеце, што яны могуць заявіць на саміце пра тое, што палітвязьняў вызваляць?»
Палецкіс: «Так. Відаць, яшчэ і да саміту павінна быць праведзена падрыхтоўчая праца і нейкія зрухі з боку афіцыйнага Менску павінны быць. Інакш — стагнацыя. І нават у гэтым выпадку асноўная рэкамэндацыя, пра якую я казаў, — адчыніць усе брамы і дзьверы і нават вокны для як мага шырэйшых зносін беларусаў і грамадзян ЭЗ. І вось гэта павінна паўплываць станоўча на сытуацыю ў Беларусі. І, вядома, што заўсёды рабілася, — гэта падтрымка грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі, сілаў, якія хочуць рэформаў».
Паводле Палецкіса, у кастрычніку адбудзецца перагляд санкцыяў ЭЗ адносна афіцыйнага Менску.
«Яны будуць альбо працягнутыя, альбо, калі будуць нейкія сыгналы прынамсі, ці канкрэтныя крокі, яны будуць, відаць, зьменшаныя. Але ня выключаны і адваротны рух».