Генэральны сакратарыят Інтэрпола абверг заявы афіцыйнага Менску пра тое, што расейскі сэнатар і бізнэсовец Сулейман Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук.
У сувязі з інфармацыяй, якая была агучаная ў беларускіх афіцыйных СМІ, Генэральны сакратарыят Інтэрпола паведаміў, што 2 верасьня ён атрымаў паведамленьне ад беларускіх уладаў з просьбай унесьці ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол, расейскага грамадзяніна Сулеймана Керымава.
Гэты запыт цяпер разглядаецца ў Генэральным сакратарыяце Інтэрпола і ў незалежнай камісіі па кантролі спраў Інтэрпола, каб вызначыць, ці адпавядаюць яны статуту арганізацыі і, у прыватнасьці, артыкулу 3, які строга забараняе ёй «любое ўмяшаньне ці дзейнасьць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага ці расавага характару».