«Беларуская мова — гэта нешта чароўнае: „рэстаран“. Нібыта пісьмовасьць прыдумалі хачыкі, якія аб’ядналіся з падонкамі», — напісаў Аляксей Навальны ў сваім Жывым журнале 20 чэрвеня 2008 году.
«Цяпер бы ён такога не напісаў, — упэўнена сьцьвярджае Радыё Свабода расейскі журналіст Алег Кашын. — Проста гэта як бы два розныя чалавекі — малады блогер і ўсясьветна вядомы палітык. Вага словаў іншая, адказнасьць іншая».
Штаб Навальнага пакуль недаступны для камэнтароў.
Беларускі блогер і журналіст Глеб Лабадзенка 9 жніўня зьмясьціў у сваім Фэйсбуку скрыншот з допісу Навальнага са словамі «Расейскага палітыка Аляксея Навальнага для мяне болей не існуе, ёсьць недалёкі маскаль Лёша». Скрыншот хутка разьляцеўся па беларускім сеціве, выклікаўшы збольшага актыўную падтрымку ў беларускіх карыстальнікаў. Выглядае, што выказваньні маладога расейскага палітыка, які карыстаецца сымпатыямі вялікай колькасьці прадэмакратычна настроенай беларускай моладзі, пакінулі яе ў разгубленасьці.
Цяпер у ЖЖ Навальнага гэтага допісу няма. Верагодна — гэта наступствы розгаласу ў беларускім сеціве.
Глеб Лабадзенка кажа, што на допіс трапіў абсалютна выпадкова і стаўленьне палітыка Навальнага да беларускай мовы яго вельмі абурыла:
«Навальны — звычайны расеец, напісаў, што ў нас „чысьценька, парадачак“, і далей стаў кпіць з нашай мовы, як гэта робяць іншыя меней адукаваныя і вядомыя людзі. Натуральна, мяне гэта абурыла. Якім бы ён ня быў цяпер крутым хлопцам, якога многія любяць і падтрымліваюць у нас, але гэтыя выказваньні мяне ад яго адштурхнулі.
Хоць гэта допіс пяцігадовай даўніны, але ўжо тады ён быў досыць вядомым чалавекам. І ўжо тады яму было 32 гады, здаровы мужык за 5 гадоў дыямэтральна свой пункт гледжаньня не мяняе. Гэта ўжо сфармаваная асоба. Я як 5 гадоў таму быў перакананы ў пэўных рэчах, так я і цяпер у іх перакананы. Я ня згодны, калі нехта кажа, што гэта сьцёб. Я лічу, што з мовы нельга сьцябацца. Я лічу, што людзі, якія кпяць з чужой мовы, гэта хамы».
Апошнія дасягненьні Глеба Лабадзенкі ў галіне абароны беларускай мовы нават прымусілі расейскую прэсу сцьвярджаць, што ўлады Беларусі вядуць палітыку «мяккай беларусізацыі». Нагодай для такіх глябальных сьцверджаньняў стала перамога, якую Глеб атрымаў у судзе над дырэктарам менскага ЖЭСу-48. Суд прызнаў, што яна парушыла заканадаўства, не адказаўшы на зварот Глеба на беларускай мове. У выніку ёй давядзецца выплаціць штраф у 500 тысяч беларускіх рублёў.
Валер Булгакаў, рэдактар часопіса Arche, лічыць, што такія выказваньні — віна зусім не Навальнага, а беларускіх інтэлектуалаў. А цытаты з выступаў беларускага прэзыдэнта нашмат больш абразьлівыя да беларускай мовы і культуры, чым любыя выказваньні расейскіх палітыкаў:
«Пост ня новы і ніяк не адлюстроўвае эвалюцыю Аляксея Навальнага, якую ён перажыў за апошнія гады, ператвараючыся зь сярэдняй рукі бізнэсоўца і актыўнага блогера ў палітыка, які мае вялікія амбіцыі ў РФ. Варта разглядаць гэты пост з пазыцыі, якую яго аўтар займаў 5 гадоў таму назад. Ён быў проста чалавекам, які ня меў дачыненьня да актыўнай палітычнай барацьбы і ў страшным сьне ня мог падумаць, што ягоныя выказваньні могуць быць праінтэрпрэтаваныя замежнымі супольнасьцямі як нешта траўматычнае і недапушчальнае.
А другое — выяўляецца оптыка сучаснага расейскага інтэлектуала, празь якую ён паглядае на Беларусь. Карані такой канцэпцыі ў недарэчнасьці беларускай дзяржавы як такой. І беларуская мова, і грамадзтва, і дзяржава выглядаюць там як нешта недарэчнае і каньюнктурнае, абумоўленае нейкімі збоямі ў палітычнай машыне, якая існавала на беларускіх землях усё ХХ стагодзьдзе.
Няма нічога дзіўнага, што Навальны паглядае на Беларусь, як ягоны цёзка Аляксей Кудрын, які нядаўна ўсумніўся ў патрэбнасьці існаваньня беларускай валюты.
Але віна палягае не на Навальным і Кудрыну, а на беларускай інтэлігенцыі і дзяржаве, якія нічога не зрабілі для таго, каб падобныя спосабы пазіраньня на Беларусь не прадукаваліся. Каб гэта спыніць, ня трэба заклікаць да цьвярозага розуму Навальнага, Кудрына ці Ўладзімера Ўладзімеравіча Пуціна. Трэба весьці інтэлектуальную палеміку, праводзіць дыялёг на ўзроўні палітычных і культурных элітаў абедзьвюх краінаў, трэба, каб беларускія інтэлектуалы актыўна прысутнічалі ў расейскай прасторы і прапаноўвалі сваё бачаньне Беларусі. Гэтага не адбываецца.
Нічога надзвычай абразьлівага ў выказваньні Аляксея Навальнага я ня бачу. Выказваньні беларускага прэзыдэнта на гэтую тэму значна больш абразьлівыя і недапушчальныя», — падсумоўвае Валер Булгакаў.
«Цяпер бы ён такога не напісаў, — упэўнена сьцьвярджае Радыё Свабода расейскі журналіст Алег Кашын. — Проста гэта як бы два розныя чалавекі — малады блогер і ўсясьветна вядомы палітык. Вага словаў іншая, адказнасьць іншая».
Штаб Навальнага пакуль недаступны для камэнтароў.
Беларускі блогер і журналіст Глеб Лабадзенка 9 жніўня зьмясьціў у сваім Фэйсбуку скрыншот з допісу Навальнага са словамі «Расейскага палітыка Аляксея Навальнага для мяне болей не існуе, ёсьць недалёкі маскаль Лёша». Скрыншот хутка разьляцеўся па беларускім сеціве, выклікаўшы збольшага актыўную падтрымку ў беларускіх карыстальнікаў. Выглядае, што выказваньні маладога расейскага палітыка, які карыстаецца сымпатыямі вялікай колькасьці прадэмакратычна настроенай беларускай моладзі, пакінулі яе ў разгубленасьці.
Цяпер у ЖЖ Навальнага гэтага допісу няма. Верагодна — гэта наступствы розгаласу ў беларускім сеціве.
«Навальны — звычайны расеец, напісаў, што ў нас „чысьценька, парадачак“, і далей стаў кпіць з нашай мовы, як гэта робяць іншыя меней адукаваныя і вядомыя людзі. Натуральна, мяне гэта абурыла. Якім бы ён ня быў цяпер крутым хлопцам, якога многія любяць і падтрымліваюць у нас, але гэтыя выказваньні мяне ад яго адштурхнулі.
Хоць гэта допіс пяцігадовай даўніны, але ўжо тады ён быў досыць вядомым чалавекам. І ўжо тады яму было 32 гады, здаровы мужык за 5 гадоў дыямэтральна свой пункт гледжаньня не мяняе. Гэта ўжо сфармаваная асоба. Я як 5 гадоў таму быў перакананы ў пэўных рэчах, так я і цяпер у іх перакананы. Я ня згодны, калі нехта кажа, што гэта сьцёб. Я лічу, што з мовы нельга сьцябацца. Я лічу, што людзі, якія кпяць з чужой мовы, гэта хамы».
Апошнія дасягненьні Глеба Лабадзенкі ў галіне абароны беларускай мовы нават прымусілі расейскую прэсу сцьвярджаць, што ўлады Беларусі вядуць палітыку «мяккай беларусізацыі». Нагодай для такіх глябальных сьцверджаньняў стала перамога, якую Глеб атрымаў у судзе над дырэктарам менскага ЖЭСу-48. Суд прызнаў, што яна парушыла заканадаўства, не адказаўшы на зварот Глеба на беларускай мове. У выніку ёй давядзецца выплаціць штраф у 500 тысяч беларускіх рублёў.
Валер Булгакаў, рэдактар часопіса Arche, лічыць, што такія выказваньні — віна зусім не Навальнага, а беларускіх інтэлектуалаў. А цытаты з выступаў беларускага прэзыдэнта нашмат больш абразьлівыя да беларускай мовы і культуры, чым любыя выказваньні расейскіх палітыкаў:
А другое — выяўляецца оптыка сучаснага расейскага інтэлектуала, празь якую ён паглядае на Беларусь. Карані такой канцэпцыі ў недарэчнасьці беларускай дзяржавы як такой. І беларуская мова, і грамадзтва, і дзяржава выглядаюць там як нешта недарэчнае і каньюнктурнае, абумоўленае нейкімі збоямі ў палітычнай машыне, якая існавала на беларускіх землях усё ХХ стагодзьдзе.
Выказваньні беларускага прэзыдэнта на гэтую тэму значна больш абразьлівыя і недапушчальныя