У Беларусі будуць плаўна павышаць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі, але мэтанакіравана, каб яны склалі 15% сярэдняга спажывецкага кошыка. Цяпер яны складаюць 7-8%. Пра гэта заявіў міністар эканомікі Мікалай Снапкоў. Чаму беларускія ўлады, нягледзячы на эканамічную неабходнасьць, гадамі не рашаюцца істотна падвышаць кошт камунальных паслугаў? Ці можа Аляксандар Лукашэнка пайсьці на падвышэньне камунальных тарыфаў за паўтара году да прэзыдэнцкіх выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Барыс Жаліба.
— Столькі гадоў беларускае насельніцтва чуе пагрозы пра тое, што камунальныя тарыфы павысяцца. Але на самой справе беларусы плацяць ад сабекошту камунальных паслугаў прыблізна тую ж долю, што і 5-10 гадоў таму. Дарэчы, якая гэта лічба?
— Міністэрства камунальнай гаспадаркі давала розныя лічбы. Наколькі я памятаю, гістарычна самая высокая — 40 працэнтаў ад сабекошту, але потым гэтая лічба зьменшылася. Неяк Лукашэнка выступаў і крытыкаваў чыноўнікаў, казаў, што трэба паглядзець, колькі ж на самой справе людзі плацяць — можа і ня 30 працэнтаў, а ўсе 60.
У краінах з рыначнай эканомікай людзі аплачваюць сто працэнтаў гэтых паслугаў. Плата за кватэру ў іх значна вышэйшая, але значна вышэйшы і заробак. І ў нас гэтыя размовы вядуцца, што трэба выконваць парады нашых крэдытораў — і МВФ, і Расеі. Аднак дагэтуль працэс не ідзе, і мы вагаемся недзе ў межах 20-30 працэнтаў аплаты за сабекошт камунальных паслугаў.
— А чаму дзяржава не ідзе на такі, здавалася б, відавочны многім эканамістам крок: каб людзі плацілі 100 працэнтаў, запусьціць канкурэнцыю і рынак у гэтай сфэры, — а дзяржава ўзамен падвысіць заробкі?
— Адказ вельмі просты — бо эканоміка ў сёньняшнім стане ня здольная забясьпечыць заробак такога ўзроўню, каб мы плацілі хаця б ня сто, а 80 працэнтаў. Каб гэтага дасягнуць, трэба праводзіць структурныя рэформы па рыначных стандартах. Але гэта ня робіцца, таму стан рэчаў у гэтай галіне той самы, які і быў.
Вядома, нас прымусяць плаціць трошкі больш, і гэта адаб’ецца на ўзроўні жыцьця. Дзяржава разумее, як гэта небясьпечна з-за павялічэньня сацыяльнай напружанасьці.
— Міністар эканомікі Снапкоў, калі казаў пра плаўнае павялічэньне тарыфаў, не казаў пра канкрэтны час. Улічваючы, што праз паўтара году павінны адбыцца прэзыдэнцкія выбары — ці рызыкне ўлада ў гэтым і наступным годзе пайсьці на істотнае павялічэньне жыльлёва-камунальных тарыфаў?
— Я думаю, не рызыкне. І галоўную прычыну вы назвалі — на носе выбары. Сацыяльная напружанасьць уладам не патрэбная.