У Беларусі будуць плаўна павышаць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі, але мэтанакіравана, каб яны склалі 15% сярэдняга спажывецкага кошыка. Цяпер яны складаюць 7-8%. Пра гэта заявіў міністар эканомікі Мікалай Снапкоў падчас жывой тэлефоннай лініі ў газэце «Рэспубліка».
У выніку выдаткі насельніцтва на аплату жыльлёва-камунальных паслуг у Беларусі паступова вырастуць амаль у два разы.
Паводле Снапкова, у Беларусі ў дачыненьні да жыльлёва-камунальных паслуг пачалі ўжываць таксама іншыя інструмэнты, якія маюць рэгулятыўную функцыю.
Эканаміст Леанід Заіка зьдзіўлены такой заявай міністра. Ён лічыць, што яна сьведчыць пра тое, што справы ў краіне разьвіваюцца ня ў лепшым кірунку:
«Экспарт упаў на 25%, на гэткую ж колькасьць скарацілася паступленьне валюты. Гэта значыць, мы на 25% меней пачалі прадаваць тавараў за мяжу. А гэта гаворыць пра тое, што ў нас не паўтара працэнта прыросту, а хутчэй за ўсё, мінусавы ВУП. А заробкі павялічваліся не адпаведна росту ВУП. То бок дапушчаныя перакосы, вялікія дысбалянсы ў правядзеньні палітыкі даходаў. І практычна цяпер, каб аднавіць раўнавагу ў цэлым і паменшыць бюджэтнае фінансаваньне сэктара камунальнай гаспадаркі, гэтую нагрузку вырашылі перакласьці на людзей.
Наогул, гэта дрэнна. Чаму? Бо з падпісаньнем Мытнага саюзу мы сталі купляць газ не па 230, а па 165 даляраў за тысячу кубамэтраў. Нафта стала таньнейшай — не 460, а 380 даляраў за тону. І адразу трэба было яшчэ з студзеня-лютага 2012 году памяншаць цэны на камунальныя паслугі і цэны на бэнзін. Бо таньнейшыя сталі газ і нафта. А ўваходжаньне ў агульную мытную прастору азначае для ўсіх памяншэньне цэнаў на паслугі, тавары, на харчаваньне, адзеньне і так далей.
На жаль, беларускі ўрад не паказаў гэтых пераваг Мытнага саюзу, ён зьеў гэтыя перавагі, бяздумна растраціў, і цяпер вымушаны за кошт насельніцтва аднаўляць нейкія самыя элемэнтарныя рэчы».