МЗС вітае пашырэньне Мытнага зьвязу

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Сагсян і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Андрэй Савіных: «Мытны зьвяз — гэта важнае рэгіянальнае аб’яднаньне, значэньне якога будзе толькі ўзрастаць зь цягам часу».
Беларусь пазытыўна ацэньвае магчымасьці пашырэньня Мытнага зьвязу, далучэньня да яго новых сяброў, у першую чаргу краін, якія шчыльна ўзаемадзейнічаюць з удзельнікамі Мытнага зьвязу.

Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Мытны зьвяз — гэта важнае рэгіянальнае аб’яднаньне, значэньне якога будзе толькі ўзрастаць зь цягам часу.

Патэнцыял гэтага аб’яднаньня можа таксама павялічвацца за кошт далучэньня іншых краін рэгіёну, якія маюць трывалыя гандлёва-эканамічныя сувязі з удзельнікамі „тройкі“. Гэтую тэндэнцыю можна толькі вітаць», — заявіў журналістам Андрэй Савіных.

Раней прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян заявіў пра намер сваёй краіны далучыцца да Мытнага зьвязу.