Калійную вайну можна было б і спыніць — пра гэта ўсё гучней гавораць у Беларусі. Але пры адной умове — калі ва «Ўралкалій» прыйдзе іншае кіраўніцтва.
Беларускія праваахоўныя органы актыўна заклікаюць расейскіх калегаў далучыцца да сьледзтва ў справе мэнэджараў «Уралкалію» і абяцаюць усялякую дапамогу. З расейскага боку няма ніякай рэакцыі.
4 верасьня Генэральная пракуратура РФ адмовілася камэнтаваць справу «Ўралкалія». Прадстаўніца прэс-службы наўпрост паведаміла: «Мне загадалі па гэтай справе нічога не камэнтаваць». І гэта пры тым, што сам Уралкалій ужо абвясьціў пра зварот у праваахоўныя органы Расеі з просьбай садзейнічаць у «неадкладным спыненьні палітычна матываванага перасьледу супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій».
На думку палітычнага аналітыка Кірыла Коктыша, маўчаньне пракуратуры сьведчыць толькі пра адно: вядзецца актыўнае сьледзтва і яго вынікі могуць не спадабацца расейскай кампаніі і яна рызыкуе паўтарыць лёс ЮКОСа.
«Відавочна, што знойдзеныя вельмі цікавыя факты, якія часткова пацьвярджаюць беларускае абвінавачаньне. Таму пакуль і захоўваюць маўчаньне», — гаворыць Коктыш. «Але ўявім, што беларускія прэтэнзіі будуць пацьверджаныя расейскім Сьледчым камітэтам. Гэта будзе азначаць, што «Ўралкалій» зьменіць сваіх акцыянэраў і трэба будзе дамаўляцца зь іншымі кіраўнікамі. Так што наўпрост тактыку «Ўралкалія» ня зьменіш, бо ягоны лёс ня вызначаны. Калі глядзець на лёс ЮКОСа, які ў 2003-м трапіў у сур’ёзны абарот і ўрэшце спыніў сваё існаваньне, казаць зараз нешта пра лёс «Уралкалія», мне здаецца, рана. Заўтра-пазаўтра будзе відавочна, ці гэтая кампанія захаваецца, ці будуць там цяперашнія акцыянэры, ці прыйдуць іншыя. Тады будзем нешта ведаць пра лёс «Уралкалія».
А ў нядзелю генэральны дырэктар «Беларуськалія» Валер Кірыенка ў эфіры праграмы «Панарама» абвясьціў і свае ўмовы заключэньня перамір’я — замена ўласьніка Ўралкалію.
Ідэя зьмены ўласьніка «Ўралкалія» ўсё больш актыўна артыкулюецца зь беларускага боку і нібыта актыўна падхопліваецца ў Расеі. У праграме таго ж АНТ «У цэнтры ўвагі» прыводзіцца меркаваньне Сяргея Пляханава, сябра расейскай Грамадзкай палаты, які заяўляе пра неабходнасьць нацыяналізацыі «Ўралкалія». «Звышбуйны бізнэс павінен кантралявацца дзяржавай, — сьцьвярджае расейскі экспэрт на запыт дзяржаўнага беларускага тэлеканала. — У цяперашняй сытуацыі правільна было б ствараць беларуска-расейскую карпарацыю „Калій“ зь нейкімі там долямі ўрадаў Беларусі і Расеі».
Хаця шмат якія расейскія аналітыкі ў ідэю нацыяналізацыі «Ўралкалія» ня вераць, але яшчэ зусім нядаўна ніхто ня верыў і ў тое, што ў Беларусі можна нацыяналізаваць «Камунарку», а ў Маскве будуць прызнаваць НДА замежнымі агентамі, а суды за Балотную адзін у адзін паўтораць беларускія працэсы над удзельнікамі падзеяў на 19 сьнежня 2010 году.
Выглядае, беларуская ўлада цісьне на «Ўралкалій» усімі даступнымі спосабамі, дамагаючыся зьмены кіраўніцтва, а значыць, і стратэгіі на калійным рынку, якую цяпер вызначае менавіта «Ўралкалій».
Расейская кампанія скаланула калійны рынак, абвясьціўшы новую стратэгію «максымізацыі аб’ёмаў вытворчасьці». Яна падрывае пазыцыі «Беларуськалія», у якога сабекошт прадукцыі вышэйшы і які выйграваў на рынках менавіта за кошт высокай цаны. Пры гэтым «Уралкалій» пралічыў, што можа дазволіць сабе зьніжаць цану, падвышаючы аб’ёмы вытворчасьці. Змагацца з такой стратэгіяй рынкавымі спосабамі «Беларуськалій» ня ў сілах, таму ў ход пайшлі выпрабаваныя мэтады — крымінальны перасьлед і беларуская прапаганда.
Адзін з такіх спосабаў — беларуская прапаганда. Ад пачатку калійнай вайны афіцыйныя беларускія медыя штодня тлумачаць усяму сьвету, што мэнэджары Ўралкалія «кінулі» усіх: ад простых шахтараў да партнэраў па бізнэсе.
1 верасьня аўтары праграмы «Ў цэнтры ўвагі» наўпрост называлі іх жулікамі, а акцыянэра кампаніі Сулеймана Керымава — «дагестанскім камбінатарам».
Так, на тэлеканале «Беларусь 1» журналіст Сяргей Хамянтоўскі сьцьвярджаў, што з-за дзеяньняў гэтых асобаў «Ўралкалій» сутыкнуўся зь вялікімі праблемамі, ягоныя акцыі «рухнулі», а гэта «пагражае масавым беспрацоўем у гарадах, дзе разьмешчаныя падразьдзяленьні прадпрыемства. Эканамісты лічаць, што фінансавыя цяжкасьці кампаніі зьвязаныя зь недастаткова кваліфікаваным кіраваньнем Керымавым гэтым актывам. Таксама актыўна абмяркоўваецца жахлівая экалягічная абстаноўка ў гэтых гарадах, дзе разьмешчаныя падразьдзяленьні прадпрыемства».
Кірыл Казакоў, дырэктар Агенцтва тэлевізійных навінаў, упэўнены, што журналісты дзейнічаюць цалкам этычна:
«Калі вы разьбіраецеся ў крымінальнай журналістыцы, то будзеце ведаць, што мы працуем у рамках закону. І ў рамках інфармацыйнага поля. У нас тая самая інфармацыя, якой валодаеце вы і расейскія СМІ, і на яе падставе мы робім свае інфармацыйныя выпускі».
Цяперашняе кіраўніцтва «Ўралкалія» спрабуе супрацьстаяць і ідэалягічнай вайне супраць кампаніі. У афіцыйным лісьце кампанія сьцьвярджае пра вядзеньне «масіраванай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на дыскрэдытацыю ААТ „Уралкалій“ і ягоных прадстаўнікоў». «Уралкалій» заяўляе пра намер абараняць сваю дзелавую рэпутацыю ў судзе.
Праўда, у беларускім судзе ў іх ніякіх шанцаў няма.
У гэтай сытуацыі лёс Уладзіслава Баўмгертнера, за якога так і не ўступілася расейскае правасудьдзе, набывае хутчэй сымбалічнае значэньне: змагаюцца за яго цяпер тыя, хто адстойвае пазыцыі цяперашняга мэнэджмэнта Ўралкалія.
Так, Аляксандар Валошын, старшыня рады дырэктараў «Уралкалія», даў падставы меркаваць, што перамовы пра замірэньне вядуцца. А галоўны прадмет торгу — вызваленьне генэральнага дырэктара Ўладзіслава Баўмгертнэра. На пытаньне агенцтва Інтэрфакс, ці магчымае супрацоўніцтва паміж «Уралкаліем» і «Беларуськаліем» на экспартных рынках у іншай юрысдыкцыі, Валошын адказвае: «Ніколі не кажы „ніколі“. Аднак для нас галоўная задача — неадкладнае вызваленьне Ўладзіслава Баўмгертнэра і спыненьне перасьледу чатырох ягоных калегаў».
Экспэрт Тацяна Манёнак ня бачыць ніякіх падставаў для таго, каб гэтае супрацоўніцтва рэалізавалася ў цяперашніх умовах:
«Я б не ставілася да гэтай заявы Валошына як да інформнагоды. Ключавая задача для мэнэджмэнту „Ўралкалія“ цяпер — вызваліць генэральнага дырэктара Ўладзіслава Баўмгертнэра. Гэты ўраўнаважаны тон накіраваны на тое, каб прыглушыць гэтую гучную хвалю і весьці перамовы менавіта пра тое, каб хутчэй вызваліць Баўмгертнэра».
А вось Кірыл Коктыш лічыць, што заява Валошына выкліканая хутчэй патрэбамі цяперашняй сытуацыі, чым стратэгічнымі намерамі.
«Пасьля таго як Інтэрпол пацьвердзіў запыт беларускіх праваахоўных органаў, апошнія атрымалі міжнароднае пацьверджаньне легітымнасьці сваіх прэтэнзіяў. Гэта сур’ёзная праблема для „Ўралкалія“ і Керымава. Расейская Канстытуцыя прадугледжвае прымат міжнароднага права перад унутраным. І наўрад ці той жа Пуцін будзе атаясамліваць свой палітычны лёс зь лёсам Керымава. Жаданьне Валошына адыграць назад і вярнуцца на зыходныя пазыцыі па-чалавечы зразумелае, але ажыцьцявіць гэта цяпер немагчыма».