У суд Партызанскага раёну Менску паступіла скарга беларускіх адвакатаў на меру стрыманьня гендырэктару «Ўралкалія» Уладзіславу Баўмгертнэру.
Яе павінны разгледзець цягам трох сутак (72 гадзін).
Судзьдзя, які будзе разглядаць скаргу, пакуль не прызначаны, паведамляе Інтэрфакс.
Пра тое, што скарга паступіла ў суд Партызанскага раёну, паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суду Марыя Лапо.
26 жніўня беларускія праваахоўныя органы затрымалі Баўмгертнэра, які знаходзіўся ў Мінску на запрашэньне прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча. Кіраўніку «Ўралкалія» прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 424 («злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).
Скарга будзе разгледжана ў закрытым судовым пасяджэньні, у прысутнасьці адвакатаў.