Сьветлагорскі блогер Генадзь Жулега пабываў на прыёме ў старшыні райвыканкаму Сяргея Максіменкі, пра дом якога зьняў і выклаў у сацыяльнай сетцы відэаролік.
Жулега: «Паколькі міліцыя пачала паўторна выклікаць мяне дзеля дачы тлумачэньняў наконт зьнятага відэароліка, я палічыў неабходным даць зразумець старшыні райвыканкаму, што запалохваць мяне — марная справа. Мне страшна ня стала. Я здымаў і буду здымаць сюжэты на сацыяльныя тэмы, якія хвалююць жыхароў Сьветлагорску. Апрача таго, я хацеў высьветліць стаўленьне кіраўніка раёну да розных ініцыятываў грамадзянаў па навядзеньні парадку ў горадзе».
Блогер кажа, што асаблівай размовы са старшынём райвыканкаму ў яго не атрымалася. Той асабліва ня слухаў, перапыняў амаль штохвілінна пытаньнем: «Вы скончылі?»
Жулега: «Я сказаў старшыні, што не адмаўляюся ад відэароліка. Але паколькі такая рэакцыя, ды яшчэ з падключэньнем міліцыі, то зразумеў, што старшыня пакрыўдзіўся. Таму я перад ім выбачыўся, бо, здымаючы відэаролік, ня меў на мэце пакрыўдзіць ні яго самога, ні ягоную сям’ю.
У адказ раённы кіраўнік заявіў, што пакрыўдзіўся толькі на два словы. Як я разумею, гаворка ідзе пра два простанародныя словы, ужытыя мною ў камэнтары. Што да крытыкі, то Максіменка заявіў літаральна наступнае: «Крытыкуйце колькі заўгодна».
Па словах Жулегі, у размове раённы кіраўнік часта паўтараў звыклыя клішэ: нібыта мы, грамадзкія актывісты, «прадаліся Захаду за даляры», інтэрнэт — гэта «памыйніца», і супрацоўнічаць з намі «няма ніякага сэнсу».
Што да збору подпісаў грамадзкімі актывістамі за парадкаваньне гарадзкога парку й перашкоды гэтаму з боку асобных мясцовых чыноўнікаў, то раённы кіраўнік патлумачыў: ён такога загаду не даваў, а ўсе подпісы — гэта суцэльныя падробкі, выкананыя ад рукі на каленях самімі зьбіральнікамі.