Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётар Пракаповіч лічыць абавязковым выкананьне індывідуальнымі прадпрымальнікамі патрабаваньняў тэхрэглямэнту Мытнага зьвязу аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці.
«Прадпрымальнікі ўздымаюць пытаньне пра гэты тэхрэглямэнт, заяўляюць, што па ім немагчыма працаваць. А як можна без элемэнтарных дакумэнтаў прадаваць прадукцыю, якая тычыцца бясьпекі жыцьця і здароўя чалавека? Калі яны кажуць, што так ня могуць працаваць, няхай гандлююць беларускай прадукцыяй, няхай прадаюць беларускія панчохі, шкарпэткі», — заявіў Пракаповіч на паседжаньні Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва, якое адбылося ў Дзяржынску. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Паводле віцэ-прэм’ера, урад забясьпечыў прадпрымальнікам істотныя льготы і камфортныя ўмовы, каб перайсьці на працу паводле новых правілаў. Ён адзначыў, што сёньня ў Беларусі разьвіваюцца ня рынкавыя формы гандлю, а буйныя гандлёвыя сеткі:
«У наступнай пяцігодцы колькасьць гандлёвых плошчаў на душу насельніцтва будзе як у Эўропе. Калісьці скончыцца час, што людзі будуць ісьці па тавары на рынак», — сказаў Пётар Пракаповіч. Ён прапанаваў індывідуальным прадпрымальнікам, якія сёньня займаюцца гандлем на рынках, «падумаць пра тое, чым займацца далей, ісьці ў іншыя сфэры — у турызм, аказаньне паслуг, вытворчасьць».
«Любое аб’яднаньне — гэта страта часткі незалежнасьці і праца паводле агульных правілаў. Гэта карысьць для ўсіх, калі і ў Беларусі, і ў Расеі, і ў Казахстане ёсьць адзіныя правілы», — падкрэсьліў віцэ-прэм’ер.