Суд Віцебскага раёну павінен вырашыць, ці пакінуць Ігара Паснова ў віцебскім псыхіятрычным шпіталі на прымусовае лекаваньне.
16 жніўня яго забралі ў 2-е закрытае аддзяленьне Віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя, неўзабаве пасьля відэазвароту да землякоў праз інтэрнэт-сэрвіс youtube. У відэавыступе ён чарговым разам скрытыкаваў працу віцебскіх мэдычных установаў, а таксама распавёў, што кіраўніцтва вінаваціць яго ў «неэтычных паводзінах» за крытычныя выказваньні і пагражае гвалтоўна накіраваць на псыхіятрычнае лекаваньне.
У віцебскім абласным псыхіятрычным шпіталі лекара Ігара Паснова трымаюць ужо шостыя суткі. Зь ім няма ніякае сувязі: мабільны тэлефон забралі, усе тэлефанаваньні пераадрасоўваюцца на галасавую скрыню. І няма пэўнасьці, што іх не праслухоўваюць іншыя людзі.
Ігар Пасноў — «лекар-праўдаруб», як яго называюць некаторыя незалежныя СМІ, — жыве адзін, сям’і ў яго няма. Маці спадара Паснова памерла паўгода таму, іншых блізкіх сваякоў ён ня мае, таму цяжка атрымаць хоць нейкія зьвесткі пра тое, як і ад чаго яго лекавалі дагэтуль і ці будуць лекаваць далей.
Пасьля таго як Ігар Пасноў трапіў у 2-е закрытае аддзяленьне віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя, ён змог зьвязацца з журналістам Уладзімерам Жыгуловым і празь яго паведаміў, што будзе адмаўляцца ад прымусовага лекаваньня.
У гэтым самым абласным псыхіятрычным шпіталі Ігар Пасноў працуе лекарам-псыхіятрам. Раней ён некалькі разоў заяўляў, што закіды наконт ягонага псыхічнага нездароўя марныя — бо ён сам адмысловец у гэтай галіне і ведае, што кажа.
Тым ня менш пасьля ўжо далёка ня першага крытычнага выступу пра стан і дзейнасьць віцебскіх мэдычных установаў яго ўсё ж зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь. Як ён паведаміў Уладзімеру Жыгулову, адбылося гэта «з дазволу пракурора».
Спадар Жыгулоў паспрабаваў сустрэцца з галоўурачом Віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя Аленай Мартынавай, прапанаваўшы ёй даць інтэрвію для незалежнай газэты «Витебский курьер», дзе ня раз друкаваліся крытычныя аповеды Ігара Паснова. Некалькі разоў Алена Мартынава пераносіла сустрэчу, бо была занятая. Сёньня сустрэча зноў не адбылася — галоўурач спаслалася на занятасьць, а яе намесьнік Ігар Сьвіркуноў размаўляць зь незалежным журналістам адмовіўся, бо газэта «Витебский курьер» у Беларусі не зарэгістраваная. Пра лёс Ігара Паснова зноў нічога даведацца не ўдалося, кажа Ўладзімер Жыгулоў:
«Намесьнік сказаў, што газэта незарэгістраваная і таму размаўляць ён ня будзе. Я запытаў, ці можна мне нешта пафатаграфаваць у шпіталі, звонку, на вуліцы. Ён сказаў, што закон не дазваляе... Адзінае, што ўдалося даведацца, — гэта што Паснова павезьлі сёньня ў суд Віцебскага раёну, каб прыняць рашэньне пра прымусовае лекаваньне. Так яны яго „ўпакуюць“ надоўга і будуць „лекаваць“, як захочуць».
Уладзімеру Жыгулову стала вядома, што ў шпіталі ўсе кантакты зь Ігарам Пасновым абмежаваныя. Яго трымаюць аднаго ў асобнай палаце. Кажуць, што нават шпацыры па тэрыторыі шпіталя яму не дазволеныя, працягвае Ўладзімер Жыгулоў:
«Тэрыторыя добраўпарадкаваная, дрэвы растуць вакол, выгляд прыстойны. І будынак шпіталя прыстойны, не абшарпаны... Адзінае што — нават у турме на шпацыры выпускаюць, на якую гадзіну хаця б...»
Успамін пра турму тут не выпадковы: віцебскі абласны псыхіятрычны шпіталь месьціцца ў пасёлку Віцьба. І побач са шпіталем, літаральна праз плот — калёнія «Віцьба-3», дзе адбывалі пакараньне палітвязьні Аляксандар Казулін, Андрэй Саньнікаў ды іншыя.
Раней у Ігара Паснова, які апынуўся ў псыхіятрычным шпіталі, таксама былі праблемы празь ягоную грамадзкую пазыцыю. Пасьля выступу на тэлеканале «Белсат» з крытыкай дзейнасьці старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца, таксама ў мінулым лекара, спадар Пасноў быў страціў працу — зь ім не працягнулі кантракт у якасьці дзіцячага лекара. Але ён мае дзьве спэцыяльнасьці, і праз пэўны час яму ўсё ж прапанавалі працу ў псыхіятрычным шпіталі, ужо ў якасьці псыхіятра. Цяпер ён зрабіўся пацыентам у сваіх нядаўніх калегаў.

Так яны яго „ўпакуюць“ надоўга і будуць „лекаваць“, як захочуць