Алесь Міхалевіч атрымаў адмову са Сьледчага камітэту

Алесь Міхалевіч

Палітуцякач, былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч паведаміў у сваім фэйсбуку:

«Амаль два месяцы назад па рэкамэндацыі сваіх адвакатаў падаў хадайніцтва ў Сьледчы камітэт на спыненьне ў адносінах да мяне крымінальнай справы. Вось такі атрымаў адказ.

Дзіўна, у адносінах да іншых маглі спыніць і бязь іх прысутнасьці».

У адказе Ўпраўленьня Сьледчага камітэту па горадзе Менску паведамляецца, што хадайніцтва разгледжана, аднак хутка прыняць рашэньне па ім немагчыма. Пытаньне можа быць разгледжана толькі ў прысутнасьці Міхалевіча і пасьля правядзеньня зь ягоным удзелам сьледчых дзеяньняў.