Баршчэўнік Сасноўскага расьце ў Беларусі больш чым у 3000 месцаў і ўжо займае каля 2300 гектараў. Лідэр па колькасьці гэтай расьліны — Віцебская вобласьць.
Ёсьць тры спосабы змаганьня з гэтай травой: скасіць, выкапаць карэнішча і атруціць пэстыцыдамі. Кожны зь іх мае недахопы, кажа намесьніца начальніка ўпраўленьня біялягічнай і ляндшафтнай разнастайнасьці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Натальля Жаркіна:
«Напрыклад, пасьля скошваньня расьліна ўжо назаўтра дае новы парастак, каля жылых дамоў баршчэўнік нельга апрацоўваць хімікатамі, а выкопваць карэнішчы немагчыма на складаных участках кшталту камяністых берагоў».
Нягледзячы на намаганьні адмысловых службаў, цягам апошніх гадоў агульная плошча, дзе расьце баршчэўнік, захоўваецца і колькасьць месцаў яго распаўсюду не скарачаецца, кажа Натальля Жаркіна
«Летась дасягнулі пэўных вынікаў толькі на асобных участках. Але зь цягам часу выявіліся новыя месцы, дзесьці павялічыліся плошчы за кошт таго, што недастаткова праводзіліся меры для зьнішчэньня расьліны. Таму пакуль вельмі рана канстатаваць станоўчыя вынікі. Добра ўжо тое, што пачалі гаварыць пра гэтую небясьпеку. Насеньне баршчэўніка можа некалькі гадоў захоўвацца ў зямлі, яно добра трывае маразы. Таму ўчасткі, дзе была заўважаная расьліна, павінныя быць пад пільным кантролем людзей на працягу 5–10 гадоў.
Агулам тут дзьве праблемы: страчаны час, які цяпер ня можам нагнаць, і недахоп сродкаў на змаганьне з баршчэўнікам. Навукоўцы распрацавалі пляны, правялі інвэнтарызацыю, абазначылі месцы для кожнага раёну, дзе трэба з ранку да вечара змагацца з баршчэўнікам. Пасьля людзі выйшлі вясной з рыдлёўкамі на суботнік, папрацавалі адзін раз. Але гэтага катастрафічна недастаткова. А для сыстэмнай працы неабходныя сродкі».
Калі сок баршчэўніка трапляе на скуру, то пад сонечнымі промнямі на гэтым месцы ўтвараюцца цяжкія апёкі. Небясьпечныя і эфірныя алеі, якія выдзяляе расьліна ў сьпёку. Яны могуць апякаць дыхальныя шляхі.
Баршчэўнік Сасноўскага ў Беларусь завезьлі ў сярэдзіне 1950-х гадоў з Каўказу, каб карміць буйную рагатую жывёлу. Меркавалася, што каровы, якія ім харчуюцца, будуць даваць вельмі тлустае малако. У якасьці харчу для жывёлаў баршчэўнік сябе не апраўдаў, затое расьсеяўся на вялікія тэрыторыі і пачаў выцясьняць іншыя расьліны.

Людзі выйшлі вясной з рыдлёўкамі на суботнік, папрацавалі адзін раз. Але гэтага катастрафічна недастаткова