Людзі, жыцьцё і здароўе даражэйшае — не зьвяртайцеся ў міліцыю! Гэта вельмі важная думка, якая можа захаваць жыцьцё вам і вашым родным людзям, піша Глеб Лабадзенка ў Naviny.by.
Днямі я зайшоў у Фрунзенскі РУУС, каб пакінуць там у кнізе заўвагаў і прапановаў допіс. Як кажуць, каму што баліць. Допіс тычыўся непісьменства. На будынку ДАІ Фрунзенскага раёна ўжо колькі часу вісіць шыльда, дзе гэты самы Фрунзенскі раён напісаны з малой літары: «фрунзенскі раён». Я ня маю сымпатыяў ані да ДАІ, ані да асобы першага начальніка менскай міліцыі, бальшавіцкага галаварэза Мішы Фрунзэ. Але як чалавек, які штодня працуе са словам, непісьменства бачыць не магу.
Два дасланыя лісты яны, думаю, проста выкінулі. Альбо «не атрымалі». Прычым адзін з іх быў заказны (хоць і без пацьверджаньня). Таму, праходзячы міма РУУС, я вырашыў спэцкаць лішнюю старонку іх фаліянта.
Пакінуўшы допіс, я скарыстаўся момантам і перагартаў папярэднія запісы.
Гэта — кніга плачу, кніга болю, кніга зла і беспакаранасьці. Прывяду па памяці адзін з апошніх запісаў. Бацькі апісваюць сытуацыю, якая здарылася зь іх сынам. Пры канцы ліпеня ён увечары аднаго дня знаходзіўся ў раёне мэтро «Пушкінская». Дзе ў яго скралі сумачку з дакумэнтамі, грашыма й нейкімі прыборамі па працы. Як пішуць бацькі, самастойна затрымаць крадуна сын ня здолеў. Пасьля чаго зьвярнуўся ў міліцыю.
Далей, паводле апісаньня бацькоў, прыехаў нарад міліцыі, які адвёз іх сына на мэдычную экспэртызу, а потым — у кутузку. Ніякай заявы наконт скрадзенай сумачкі прымаць і ня думалі, а калі хлопец пачаў абурацца — зьбілі і пакінулі ночыць на каменнай лаве ў камэры. Назаўтра напісалі, што ён быў п’яны, сумачку згубіў сам і яшчэ аказваў супраціў работнікам міліцыі. Ня ведаю, можа, і штраф уляпілі.
Бацькі падрабязна, на трох старонках апісваюць, як цэлую ноч абзвоньвалі лякарні, трупярні ды міліцыю, шукаючы свайго сына...
Унізе пад усім гэтым стаіць кароткая, на два радкі, рэзалюцыя міліцэйскага сьвяцілы. Нешта накшталт «праведзена праверка, факты не падцьвярдзіліся». І подпіс.
Можна здагадацца, якая праверка праводзілася і чаму факты не пацьвердзіліся.
Тут важнае іншае. Першае — шчасьце, што гэты чалавек увогуле выйшаў з міліцыі жывы. На рахунку айчынных «ахоўнікаў парадку» — дзясяткі выпадкаў, дзе факты «не пацьвердзіліся» — а бацькам аддаюць труну са зьнявечаным целам. Пагугліце, пра гэта падрабязна і з фотаздымкамі піша праваабарончая арганізацыя «Плятформа».
Я ведаю адно. Гары яна гарам, тая сумка, грошы, пашпарт ды іншае. Людзі, жыцьцё і здароўе даражэйшае — не зьвяртайцеся ў міліцыю! Гэта вельмі важная думка, якая можа захаваць жыцьцё вам і вашым родным людзям, таму пашырце яе максымальна, распавядзіце пра гэтыя выпадкі, дзе факты, безумоўна, «не пацьвердзіліся».
Мы ня можам дабіцца справядлівасьці, бо нельга правай руцэ скардзіцца на левую. Таму, у прынцыпе, ня важна, што яны адказваюць на такія скаргі і як адпісваюцца, адмахваюцца ад людзей.
Мы — безабаронныя, яны — беспакараныя. Таму наша справа — толькі думаць, як самазахавацца. Можаце лічыць мяне параноікам, але ў сёньняшняй Беларусі міліцыянт — гэта патэнцыйная пагроза для нармалёвага чалавека. Прадчуваю тут звыклыя аргумэнты «не абабшчаць» і «срэдзі ніх тожа есьць нармальныя людзі». Можа і ёсьць, прыпускаю.
...Не далей, як у мінулым годзе давялося проста на свае вочы бачыць, як каля суседняга дома двое байцоў прыехалі затрымліваць кампанію, якая шумела пад вокнамі ў недазволены час. Усе разьбегліся, не пасьпеў уцячы толькі адзін небарака. Якога яны прыняліся зьбіваць нагамі й кулакамі, ажно пакуль не запхнулі за сетку свайго варанка. Страшна думаць, што яны рабілі зь ім на тэрыторыі катаваньняў — у аддзяленьні.
Я напісаў скаргу. Міліцыянт, які запісваў мае тлумачэньні, сказаў: «А чыво вы ўдзіўляецесь, эта абычная пракціка, эту п’янь толька так і нада задзержываць, мне тожа так прыходзіцца». І я зразумеў: перада мной — жывёла, прыкормленая добрым заробкам і хуткай чаргой на кватэру. А таксама магчымасьцю беспакарана рэалізоўваць свае садысцкія комплексы. Праз пэўны час на маю скаргу прыйшоў адказ. Угадайце з трох разоў, які? Факты «не падцьвярдзіліся»! Больш таго, напісалі, што «задзержанный прэтэнзій не імеет і віну („непавінавеніе міліцыі“) прызнаў».
На гэтым месцы можна накідаць кучу падобных прыкладаў. А таксама — не сумняюся — кучу прыкладаў, дзе міліцыя зрабіла нешта станоўчае. Магчыма, тут нават зьявіцца рыцар на белым кані, які змагаецца з тымі, хто змагаецца зь пэдафіламі.
Хай ён тады патлумачыць, ад чаго загінуў на Валадарцы 21-гадовы хлопец, якому трэба было адседзець тры месяцы за кіраваньне без пасьведчаньня. Пэўна, сам у сьценку галавой біўся? А здымкі цела з пабоямі і сьлядамі зьдзеку — гэта фальшыўка, сфабрыкованая ў Польшчы? І факты не пацьвердзяцца?
Думка абаронцаў бравай беларускай міліцыі мяне, прызнацца шчыра, хвалюе мала. Я добра памятаю, як увечары 19 сьнежня на Плошчы нехта крычаў «міліцыя з народам». Гэта або рамантыкі, або дурні. Міліцыя з народам знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны.
...Некалі мне давялося пісаць артыкул на страшную тэму: беларускі дзіцёнак патануў на адпачынку зь сям’ёй у Крыме. Гэта больш чым нялёгка — тэлефанаваць у сям’ю, дзе ўчора пахавалі трохгадовага сына. Адзіныя правільныя словы тут — найперш выказаць спачуваньне. А потым карэктна патлумачыць: я абавязаны напісаць артыкул пра ваш страшны выпадак, каб такое больш ні ў кога не паўтарылася.
Вышэйапісаныя жахі вы таксама чыталі збольшага для гэтага. Я, як і вы, ня ведаю, што тут зрабіць апроч канстатацыі фактаў. Якія, тым больш, не пацьвердзяцца.
Калі гэты допіс хоць аднаму чалавеку захавае жыцьцё і здароўе — значыцца, я нездарма тут пляваўся жоўцю.
Беражыце сябе, сябры. Калі ласка.
Днямі я зайшоў у Фрунзенскі РУУС, каб пакінуць там у кнізе заўвагаў і прапановаў допіс. Як кажуць, каму што баліць. Допіс тычыўся непісьменства. На будынку ДАІ Фрунзенскага раёна ўжо колькі часу вісіць шыльда, дзе гэты самы Фрунзенскі раён напісаны з малой літары: «фрунзенскі раён». Я ня маю сымпатыяў ані да ДАІ, ані да асобы першага начальніка менскай міліцыі, бальшавіцкага галаварэза Мішы Фрунзэ. Але як чалавек, які штодня працуе са словам, непісьменства бачыць не магу.
Два дасланыя лісты яны, думаю, проста выкінулі. Альбо «не атрымалі». Прычым адзін з іх быў заказны (хоць і без пацьверджаньня). Таму, праходзячы міма РУУС, я вырашыў спэцкаць лішнюю старонку іх фаліянта.
Пакінуўшы допіс, я скарыстаўся момантам і перагартаў папярэднія запісы.
Гэта — кніга плачу, кніга болю, кніга зла і беспакаранасьці. Прывяду па памяці адзін з апошніх запісаў. Бацькі апісваюць сытуацыю, якая здарылася зь іх сынам. Пры канцы ліпеня ён увечары аднаго дня знаходзіўся ў раёне мэтро «Пушкінская». Дзе ў яго скралі сумачку з дакумэнтамі, грашыма й нейкімі прыборамі па працы. Як пішуць бацькі, самастойна затрымаць крадуна сын ня здолеў. Пасьля чаго зьвярнуўся ў міліцыю.
Далей, паводле апісаньня бацькоў, прыехаў нарад міліцыі, які адвёз іх сына на мэдычную экспэртызу, а потым — у кутузку. Ніякай заявы наконт скрадзенай сумачкі прымаць і ня думалі, а калі хлопец пачаў абурацца — зьбілі і пакінулі ночыць на каменнай лаве ў камэры. Назаўтра напісалі, што ён быў п’яны, сумачку згубіў сам і яшчэ аказваў супраціў работнікам міліцыі. Ня ведаю, можа, і штраф уляпілі.
Бацькі падрабязна, на трох старонках апісваюць, як цэлую ноч абзвоньвалі лякарні, трупярні ды міліцыю, шукаючы свайго сына...
Унізе пад усім гэтым стаіць кароткая, на два радкі, рэзалюцыя міліцэйскага сьвяцілы. Нешта накшталт «праведзена праверка, факты не падцьвярдзіліся». І подпіс.
Можна здагадацца, якая праверка праводзілася і чаму факты не пацьвердзіліся.
Людзі, жыцьцё і здароўе даражэйшае — не зьвяртайцеся ў міліцыю! Гэта вельмі важная думка, якая можа захаваць жыцьцё вам і вашым родным людзям
Я ведаю адно. Гары яна гарам, тая сумка, грошы, пашпарт ды іншае. Людзі, жыцьцё і здароўе даражэйшае — не зьвяртайцеся ў міліцыю! Гэта вельмі важная думка, якая можа захаваць жыцьцё вам і вашым родным людзям, таму пашырце яе максымальна, распавядзіце пра гэтыя выпадкі, дзе факты, безумоўна, «не пацьвердзіліся».
Мы ня можам дабіцца справядлівасьці, бо нельга правай руцэ скардзіцца на левую. Таму, у прынцыпе, ня важна, што яны адказваюць на такія скаргі і як адпісваюцца, адмахваюцца ад людзей.
Мы — безабаронныя, яны — беспакараныя. Таму наша справа — толькі думаць, як самазахавацца. Можаце лічыць мяне параноікам, але ў сёньняшняй Беларусі міліцыянт — гэта патэнцыйная пагроза для нармалёвага чалавека. Прадчуваю тут звыклыя аргумэнты «не абабшчаць» і «срэдзі ніх тожа есьць нармальныя людзі». Можа і ёсьць, прыпускаю.
...Не далей, як у мінулым годзе давялося проста на свае вочы бачыць, як каля суседняга дома двое байцоў прыехалі затрымліваць кампанію, якая шумела пад вокнамі ў недазволены час. Усе разьбегліся, не пасьпеў уцячы толькі адзін небарака. Якога яны прыняліся зьбіваць нагамі й кулакамі, ажно пакуль не запхнулі за сетку свайго варанка. Страшна думаць, што яны рабілі зь ім на тэрыторыі катаваньняў — у аддзяленьні.
Я добра памятаю, як увечары 19 сьнежня на Плошчы нехта крычаў «міліцыя з народам». Гэта або рамантыкі, або дурні. Міліцыя з народам знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны.