Эдвард Сноўдэн, які абвінавачваецца ў ЗША ў шпіянажы, атрымаў часовы прытулак у Расеі і пакінуў аэрапорт «Шарамецева».
Пра гэта паведаміў адвакат Анатоль Кучарэна. Ён сказаў, што часовы прытулак дадзены на адзін год. Паводле Кучарэны, Сноўдэн пакінуў аэрапорт на звычайнай таксоўцы і накіраваўся ў «бясьпечнае месца». Пры гэтым месца, куды накіраваўся былы кантрактнік ЦРУ, Кучарэна не назваў.
ЗША абвінавачваюць Сноўдэна ў выдачы сакрэтнай інфармацыі і патрабуюць ягонай выдачы. Ад 23 чэрвеня Эдвард Сноўдэн знаходзіўся ў транзытнай зоне Шарамецева, куды ён прыбыў авіярэйсам з Ганконгу.
ЗША абвінавачваюць Сноўдэна ў выдачы сакрэтнай інфармацыі і патрабуюць ягонай выдачы. Ад 23 чэрвеня Эдвард Сноўдэн знаходзіўся ў транзытнай зоне Шарамецева, куды ён прыбыў авіярэйсам з Ганконгу.