Чэрыкаўская перасоўна-мэханізаваная калёна № 280 зноў вінаваціць незалежную газэту «Вольны горад» з Крычава ў дыскрэдытацыі кіраўніцтва калёны і падрыве яе дзелавой рэпутацыі.
Пазоў ужо ў Крычаўскім раённым судзе, атрымалі яго і журналісты. Як вынікае зь яго, нагодай для чарговай судовай спрэчкі стала публікацыя «З абвяржэньнем пачакаем…»
У ёй сьцьвярджаецца, што з двума працаўнікамі прадпрыемства, якія выступалі сьведкамі на разглядзе ранейшай справы ПМК супраць «Вольнага гораду», не былі заключаныя працоўныя кантракты, што парушае працоўнае заканадаўства. Паводле пазоўнікаў, зьвесткі, апублікаваныя ў газэце, не адпавядаюць рэчаіснасьці.
«З копіяў працоўных дамоваў, заключаных між наймальнікам КУП „Чэрыкаўская ПМК-280“ і працаўнікамі Байгалам і Коневым, бачна, што працоўныя адносіны заключаныя ў вызначаныя тэрміны на момант прыняцьця іх на працу без парушэньня патрабаваньняў Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Другія копіі дамоваў перададзеныя на рукі працаўнікоў», адзначана ў пазове.
ПМК просіць суд прызнаць апублікаваныя зьвесткі не адпаведнымі рэчаіснасьці і абавязаць выдаўца газэты Ўладзімера Кудраўцава і рэдактара Сяргея Няроўнага зьмясьціць у выданьні абвяржэньне. Ягоны тэкст далучаны да пазову.
Рэдактар газэты Сяргей Няроўны лічыць, што чарговы пазоў супраць выданьня, як і першы, скіраваны на тое, каб не дапусьціць крытычных публікацыяў на адрас Чэрыкаўскага райвыканкаму.
«Ідэалягічны аддзел выканаўчай улады раёну рукамі ПМК хоча заткнуць нам рот, бо крытыка ім не даспадобы. Яны адчулі пэўную эўфарыю пасьля, як ім падаецца, перамогі над „Вольным горадам“ па першым пазове. Яны, відаць, мяркуюць, што такім чынам нам робяць перашкоды і змушаюць нас менш іх крытыкаваць», — заяўляе Сяргей Няроўны.
Журналіст сьцьвярджае, што ў публікацыі перададзена тое, што было пачута ў судзе.
«Сьведкі сказалі, што кантрактаў у іх няма. Мы і суду заяўлялі пра гэтае парушэньне. Меркавалі, што суд вынесе прыватнае вызначэньне на факт парушэньня заканадаўства. Але судзьдзя нічога не зрабіў, і мы вымушаныя былі рэагаваць. У артыкуле працытаваны дакумэнт, які мы накіравалі ў інспэкцыю па працы».
У пазове прызнаецца, што пытаньне пра кантракты агучвалася на судзе, аднак зададзенае яно было «некарэктна, і сьведкі не маглі на яго адразу адказаць». «Пасьля таго як ім паказалі аналягічныя дамовы, яны адказалі, што насамрэч дамовы ў іх таксама ёсьць», адзначана ў пазове за подпісам начальніка ПМК № 280 Аляксея Фралова.
17 чэрвеня Крычаўскі раённы суд па першым пазове ПМК супраць «Вольнага гораду» вынес пастанову на карысьць пазоўніка. Тады нагодай для суду сталася публікацыя «Прыгонныя». У ёй гаварылася пра затрымку выплат заробкаў на прадпрыемстве. Як сьцьвярджаюць журналісты, пра гэта паведаміла ў газэту жонка аднаго з працаўнікоў. У артыкуле «Прыгонныя» кіраўніцтва ПМК угледзела спробу журналістаў дыскрэдытаваць ня толькі адміністрацыю прадпрыемства, але і раённую вэртыкаль улады. На вырак раённага суду журналісты даслалі абскарджаньне ў Магілёўскі абласны суд.