Заўважнае аслабленьне курсу беларускага рубля падвысіла дэвальвацыйныя чаканьні насельніцтва.
Павялічылася колькасьць ахвотных падстрахавацца, перавёўшы зьберажэньні ў валюту. Нізкая стаўка рэфінансаваньня зьмяншае прывабнасьць рублёвых укладаў, а прадпрымальнікі на рынках пералічваюць кошты, зыходзячы з курсу 9500 рублёў за даляр. Ці існуе небясьпека рэзкага абясцэньваньня рубля.
Набліжэньне курсу рубля да псыхалягічнай адзнакі ў 9000 за даляр прымусіла высокапастаўленых чыноўнікаў зрабіць шэраг заяваў, сутнасьць якіх зводзіцца да абяцаньня, што абвалу беларускага рубля ня будзе, а таму, маўляў, выстройвацца ў чэргі ля абменьнікаў няма ніякай падставы. Толькі за апошні час людзей па чарзе супакойвалі прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч, дзейная кіраўніца Нацыянальнага банку Надзея Ермакова і яе папярэднік на гэтай пасадзе Пётар Пракаповіч.
Як і два гады таму, калі незадоўга да трохразовага абясцэньваньня рубля насельніцтву рэкамэндавалі не панікаваць і трымаць зьберажэньні ў банках, ідзе апэляцыя да «жалезных» аргумэнтаў: золатавалютных рэзэрваў дастаткова, спраўна сплачваюцца зьнешнія і ўнутраныя пазыкі, эканоміка працуе стабільна. Адзінае, не ўдаецца ўзяць пад кантроль інфляцыйныя працэсы, што і правакуе аслабленьне абменнага курсу.
Фінансавы аналітык Валеры Палхоўскі лічыць, што аўтаматычна праводзіць паралелі з валютным крызісам 2011 году не зусім карэктна, але плаўнае аслабленьне рублёвага курсу ў цяперашніх умовах непазьбежнае:
«Так, калі рынак патрабуе нейкага аслабленьня — калі ласка, рубель можа аслабіцца. Але я ня стаў бы так шчыльна зьвязваць заявы нашых чыноўнікаў з 2011 годам, бо ў аснове заўсёды павінна ляжаць макраэканамічная сытуацыя. А выглядае так, што макраэканамічныя сытуацыі цяпер і два гады таму прынцыпова розныя. У нас розны стан і зьнешняга гандлю, і плацёжнага балянсу. Я не кажу, што яно цяпер у ідэальнай форме знаходзіцца — вядома, ёсьць пэўныя складанасьці, зь якімі ўлады спрабуюць змагацца. Але ўсё ж гэта непараўнальна лепш, чым у 2011 годзе. Таму, ацэньваючы бягучую макраэканамічную сытуацыю, мяркую, што даляр можа ўзмацняцца адносна беларускага рубля, але каб маячыла нейкая маштабная дэвальвацыя, то, як мне падаецца, цяпер гэта ня вельмі актуальна».
Навучаныя досьведам папярэдніх гадоў, беларусы балюча рэагуюць на любое, нават нязначнае ваганьне валютнага курсу. Баромэтрам дэвальвацыйных чаканьняў выступаюць паводзіны гандляроў. Як кажа індывідуальны прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук, на рынках курс ня толькі скарыў 9-тысячную адзнаку, а імкліва рушыць да 10 тысяч:
«Можна сказаць, што практычна па ўсіх рынках Беларусі на гэты момант трымаецца курс 9500 — гэта мінімальны ўзровень з усімі тымі рызыкамі, якія закладаюць прадпрымальнікі ў канчатковы кошт тавару».
Карэспандэнт: «То бок даверу да супакойвальных заяваў Мясьніковіча, Ермаковай, Пракаповіча — маўляў, сытуацыя пад кантролем — няшмат?»
«Давер, можа, і ёсьць, але гэты давер на вельмі кароткі інтэрвал часу і вельмі слабы — думаю, хвілін на 15 яго хапае пасьля таго, як яны робяць свае заявы. Прадпрымальнікі як ніхто іншы ведаюць, дзеля чаго і навошта ўлады гэта робяць — перадусім, каб не было панікі. Бо калі яны пачнуць казаць праўду, дык людзі тут жа кінуцца ў абменьнікі, пачнуць здымаць уклады, пераводзіць іх у валюту. Каляпс надыдзе за пару гадзін».
Выглядае, што фінансавыя ўлады сапраўды намагаюцца стрымаць панічныя настроі, падключаючы пры гэтым і адміністрацыйны рэсурс. Яшчэ 15 ліпеня некаторыя камэрцыйныя банкі, імкнучыся выцягнуць з насельніцтва больш валюты, давалі звыш 9 тысяч рублёў за даляр. Сёньня лепшыя прапановы — 8910 рублёў за даляр. Апроч таго, дзеля ўтрыманьня рублёвых укладаў прытарможаны працэс зьніжэньня стаўкі рэфінансаваньня. Меркавалася, што пасьля травеньскай карэляцыі гэтага паказьніку да 25% курс на зьніжэньне будзе працягнуты. Аднак хваляваньні на валютным рынку прымушаюць Нацбанк фактычна закрываць вочы на тое, што многія ўстановы падвысілі плянкі па даходнасьці адразу на 10 пунктаў — да 30% і больш нават па кароткатэрміновых укладах.
Усё часьцей супакойваюць насельніцтва і ўлады суседняй Расеі, да якой, дзякуючы прарасейскай палітыцы кіраўніцтва Беларусі, моцна прывязаная і беларуская эканоміка. Аслабленьне курсу расейскага рубля ўжо спарадзіла нездаровыя чаканьні ў выглядзе знаёмага беларусам ажыятажу ля абменных пунктаў і валютызацыі банкаўскіх укладаў. Як кажа фінансавы аналітык Валеры Палхоўскі, у выпадку, калі дэвальвацыйныя працэсы ў Расеі будуць нарастаць, Менск будзе вымушаны абясцэньваць уласную валюту на яшчэ большы працэнт:
«У Расейскай Фэдэрацыі, паглядзіце, нацыянальная валюта таксама досыць моцна свае пазыцыі страчвае. І калі б, дапусьцім, у нас на нашым унутраным рынку курс даляра заставаўся нязьменным, адбылося б узмацненьне беларускага рубля адносна рубля расейскага. На мой погляд, такая тэндэнцыя для нас таксама ня вельмі цікавая, бо Расея для нас — адзін з асноўных экспартных рынкаў, туды пастаўляецца 45% беларускага экспарту. Апроч таго, Расея ўступіла ў WTO, і там узмацняецца канкурэнтная барацьба за рынкі. Таму, натуральна, нам ніяк не пажадана ўзмацненьне беларускага рубля адносна расейскага. І тут пэўныя рухі на валютным рынку ўсімі гэтымі фактарамі ў немалой ступені былі і справакаваныя».
За апошнія дні ў немагчымасьці дэфолту ў Расеі запэўнівалі першы віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў («Інфармацыя пра магчымую дэвальвацыю — фантазія і няпраўда!»), міністар фінансаў Антон Сілуанаў («Ня трэба нэрвавацца і перакладвацца з валюты ў валюту!»), старшыня праўленьня «Сбербанка» Герман Грэф («Самае галоўнае — перастаць панікаваць!»). Цытаты, практычна ідэнтычныя выказваньням беларускіх чыноўнікаў.