У суботу, 6 ліпеня, у Будславе завяршыліся юбілейныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годзьдзю абраза Маці Божай Будслаўскай.
Заключныя сьвяткаваньні распачаліся напярэдадні апоўначы: перад урачыстай сьвятой імшой вернікі, сьвятары і законныя сёстры з запаленымі сьвечкамі прайшлі каля Нацыянальнага санктуарыя ўрачыстай працэсіяй.
Разам з абразом Маці Божай Будслаўскай сьвятары і вернікі таксама несьлі на плячах рэліквіі сьвятой Тэрэзы, якія прыбылі ў Беларусь з нагоды юбілею ў Будслаўскім санктуарыі.
Малітвы і набажэнствы доўжыліся ўсю ноч, у тым ліку — адмысловая праграма для моладзі ў намётавым гарадку. Таксама цягам ночы і дня вернікі ішлі, каб пакланіцца і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай, а сьвятары спавядалі тысячы чалавек.
Аб 11 гадзіне 6 ліпеня распачалася заключная ўрачыстая сьвятая імша. Удзел у ёй прыняў папскі легат Жан-Люі Таран, апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, іншыя беларускія герархі і сьвятары, прадстаўнікі духавенства з Расеі, Польшчы, Украіны і іншых краінаў, а таксама прадстаўнікі некаторых дыпляматычных місій у Беларусі. Ад дзяржаўных уладаў Беларусі ўдзел у сьвяце прыняў старшыня аблвыканкаму Барыс Батура, а міністар культуры Леанід Гуляка зачытаў прывітальнае пасланьне ад кіраўніка Беларусі.
Прамаўляючы ад імя папы рымскага ягоны пасланьнік Жан-Люі Таран сказаў, што абраз Маці Божай Будслаўскай быў падараваны Папам Клімэнтам VІІІ, і як пераемнасьць традыцыі папа Францішак накіраваў на 400-гадовы юбілей свайго пасланьніка.
«Праз свайго прадстаўніка папа жадае быць тут, каб выказаць сваю падзяку за гераічнае сьведчаньне веры нашых продкаў, праз мучаніцтва ў імя веры. А таксама, каб запэўніць у тым, што ён любіць і паважае людзей Беларусі. Падтрымлівае іх намаганьні, скіраваныя на ўзрастаньне ў справядлівасьці, праўдзе і сумленнасьці. А таксама ў імкненьні да далейшага разьвіцьця». Папскі легат таксама ад імя Папы Рымскага Францішка блаславіў беларускі народ, а прысутным на ўрачыстасьці ўдзяліў адпушчэньне грахоў.
Заключная імша завершылася ўрачыстай працэсіяй каля Будслаўскага санктуарыя, а таксама была пагашаная паштовая марка, якую Белпошта выпусьціла да будслаўскага юбілею. Як паведаміў прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юры Санько, сёлета ўдзел у юбілейных урачыстасьцях прынялі каля 30 тысяч вернікаў і каля 300 духоўных асобаў.

Your browser doesn’t support HTML5