Так заявіў спэцыяльны легат Сьвятога Айца Францішка, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялёгу кардынал Жан-Люі Таран, выступаючы на ўрачыстасьці 400-годьдзя абраза Маці Божай у Будславе.
«Я павінен пераканаць сьвятога айца Францыска, каб ён сюды прыехаў. Я думаю, гэта будзе не складана, калі я апавяду пра тое, што я пабачыў — а пабачыў я жывы касьцёл, які імкнецца ў будучыню».
Мітрапаліт Кандрусевіч у сваім вітальным слове абвясьціў, што бачыць візыт папскага легата як перадпачатак візыту папы ў Беларусь.
Кардынал Жан-Люі Таран паабяцаў, што на наступным тыдні пабачыцца з папам Францішкам і перадасьць яму запрашэньне ад беларусаў.
Цырымонія ўрачыстасьці завяршаецца гімнам «Магутны Божа».