У Менску прайшоў вайсковы парад, на якім была прадэманстраваная зброя беларускага войска і некалькі новых відаў тэхнікі, якія вырабляюцца ў Беларусі. Як адмыслоўцы ацанілі ўзровень ўзбраеньня беларускага войска?
Паводле незалежнага вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, вайсковы парад на дзень незалежнасьці паказаў, што Беларусь губляе пазыцыі ў звычайным узбраеньні і спэцыялізуецца на супрацьпаветранай абароне ў інтарэсах Расеі.
«Ніякіх нечаканасьцяў няма, хіба што толькі новыя мадэлі тэхнікі Менскага заводу калёсных цягачоў. Падобна, што беларускія ўзброеныя сілы быццам спэцыялізуюцца на пэўных кірунках. Найперш ідзе разьвіцьцё сродкаў СПА і зьвязаных зь імі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, радыёлякацыі і радыёэлектроннай выведкі. Да нас «ТОРы» прыбываюць, гэта адно. Другое, ідзе капітальны рамонт сыстэм С-300, якіх ў наступным годзе, паводле расейскага амбасадара, ў нас стане яшчэ на 4 дывізіёны больш. Супрацьпаветранай і супрацьракетнай магутнасьці Беларусі будзе прыбываць, і зразумела, чаму. Гэта ў інтарэсах Расейскай Фэдэрацыі, якая хоча, каб Беларусь стала надзейным шчытом ад ўдараў з паветра.
Другое, мы бачым далейшае разьвіцьцё і ўдасканаленьне сілаў спэцапэрацый. Яны паляпшаюцца якасна і павялічваюцца колькасна. У іх шмат праходзіць манэўраў разам з расейскімі дэсантнікамі. Але што да іншай зброі, то падобна на тое, што ў Беларусі не хапае сродкаў на ўтрыманьне ўсіх відаў узброеных сілаў у аднолькавым стане. У прыватнасьці відаць, што сухапутныя сілы фінансуюцца па астаткавым прынцыпе. Новых танкаў няма і мне невядома пра праграмы мадэрнізацыі танкаў, якія б выводзілі іх на сучасны ўзровень.Таксама не бачым новых артылерыйскіх сыстэм, сыстэм рэактыўнага залпавага агню.
Тое самае адбываецца з самалётамі. Су-27 ужо не лятае, на мінулых парадах былі і Су-24, зараз яны таксама не лятаюць. Зь Міг-29 хутка будзе тое ж, бо іх рэсурс заканчваецца. Потым на чарзе Су-25. Гэта кажа пра тое, што магутнасьці нашай авіяцыі памяншаюцца з-за недахопу фінансаваньня. Хутчэй за ўсё гэтыя функцыі забярэ на сябе Расея, і зьяўленьне ў Лідзе першай расейскай авіяцыйнай базы паказвае трэнд, куды разьвіваецца сытуацыя. Верагодна, што хутка там зьявіцца нават не адзін расейскі полк, а некалькі. А калі будзе працягвацца тое самае і з бронетэхнікай, то падобна на тое, што мы ўбачым тут ў рамках аб’яднаных сухапутных войскаў і расейскія сухапутныя часткі, якія па меры скарачэньня тэхнічнай магутнасьці нашай бронетэхнікі будуць яе замяняць сабой.
Вось такія ўражаньні ў мяне выклікаў вайсковы парад, хаця зьнешне ўсё арганізавана бліскуча, як піяр-акцыя і шоў усё было выдатна, але з гледзішча рэальнай вайсковай магутнасьці ўражаньні іншыя».
Былы міністар абароны на просьбу карэспандэнта Радыё Свабода пракамэнтаваў вайсковую тэхніку, якую прадэманстравалі на парадзе 3 ліпеня з нагоды дня незалежнасьці.
«Тэхніка, якая была, такая яна і засталася. Разьлічваць на тое, што пакажуць нейкі новы ўзор цяжка. Ну, зноў убачылі кітайскі ўседарожнік, які ўжо быў на мінулым парадзе, а зараз яго назвалі расейскім словам „богатырь“ . У канцы параду быў транспартэр-цялежка для ракеты „Топаль“, але я гэтак і не зразумеў, навошта яе паказалі? У нас жа „Топаляў“ няма, хіба дзеля рэклямы? А ў астатнім, ўсё тыя ж узоры. Так, нейкая мадэрнізацыя ідзе, але слабасьць Беларусі ў тым, што сваіх узораў вайсковай зброі, нашай канчатковай зборкі ў нас няма. І таму ідзе ўсё такое. Асабіста я нічога новага не ўбачыў. Тыя ж самалёты, тыя ж танкі».
Карэспандэнт: «Паказалі асноўны танк Т-72Б. Колькі яму ўжо гадоў?
«У нас яшчэ было шмат узораў танкаў на узбраеньні: Т-80, Т-54, Т-55. Пакінулі толькі Т-72, як найбольш сучасны і зручны для нашага войска. Але і яму ўжо 40-45 гадоў, дакладна адразу і не скажу.»
Карэспандэнт: «А што гэта за каробачкі на брані танкаў? Выглядае добра, але наколькі гэта эфэктыўна зараз?»
«Гэта ў адмысловых скрынках выбухоўка, якая ўзрываецца пры сутыкненьні снарада з бранёй. Такі сродак дадатковай абароны танка, які закліканы нэйтралізаваць узьдзеяньне снарада праціўніка на танк і ягоны экіпаж. Але гэта таксама ўсё старое, гэтак сама танкі былі аблепленыя гэтымі скрынкамі і 30 гадоў таму. Паводле маіх зьвестак, нешта новае дадалося ў сыстэме кіраваньня агнём, ў сыстэме прыцэльваньня. Мадэрнізацыя пэўная адбылася, гэта нядрэнна. Але, безумоўна, сучасныя танкі далёка пайшлі наперад і дагнаць іх толькі мадэрнізацыяй складана».
Карэспандэнт: «Пяхоту ў беларускім войску возяць па-ранейшаму на БМП-2 і БТР-80. Гэта нармальна?»
«Гэта вельмі старая тэхніка. Ёй нават не 30-40, а ўжо 50-60 гадоў. Танк ТТ-76, плаваючы танк для разьведкі — яму таксама пад 60 гадоў. Канешне, паказаць нават тое, што ў нас ёсьць — гэта нядрэнна. Тэхніка пафарбаваная, яна едзе, ніхто не спыніўся ад паломкі, што добра, ўсе прайшлі дружна. Але ў якім баявым стане тое, што стаіць на базах, што стаіць для баявой падрыхтоўкі? Ці ёсьць для той тэхнікі запчасткі, нейкія новыя камплектуючыя? Ці праводзяцца своечасова рэглямэнтныя працы? Наколькі гатовая да бою тая тэхніка — вось тут заўсёды галоўнае пытаньне. Дакладных зьвестак пра гэта няма, бо гэта хаваецца. Паводле заяваў, у нас самая моцнае і баегатовае войска. Так ці не? Можна верыць, але можна і ня верыць».
Карэспандэнт: «Паказалі як навінку зэнітна-ракетны комплекс С-300 на гусенічным ходзе. Гэта важна?»
«Гэта можа спатрэбіцца. Недзе, дзе дрэнныя дарогі, лепш гусенічны ход — тут пытаньняў няма. Зэнітны комплекс „Тор М-2“, які паказалі як вынік супрацоўніцтва з Расеяй, гэта сапраўды добры ўзор тэхнікі. Яна не новая, канешне, але ўдасканальваецца. Для вайсковай супрацьпаветранай абароны, безумоўна, цікавая машына.»
Карэспандэнт: «А што вы скажыце пра паветраную тэхніку, якую паказалі?»
«Тут тая самая сытуацыя. Штурмавік СУ-25 і зьнішчальнік Міг-29 — гэта ўсё старая тэхніка. Яны мадэрнізаваныя, але зноў пытаньне пра тое, наколькі яны баегатовыя, ці ёсьць для іх запчасткі? Той жа транспартны Іл-76. Канешне, сучасных самалётаў ці верталётаў мы не ўбачылі, бо яны вельмі дорага каштуюць. А грошай на войска не выдзяляюць столькі, колькі трэба для абнаўленьня тэхнікі».
Пасьля вайсковай тэхнікі па менскіх вуліцах прайшла сельскагаспадарчая, а за ёю пажарныя машыны і аўтамабілі камунальных службаў, якія палівалі асфальт вадой. Сёньня ў Менску 25 градусаў і асфальтавае пакрыцьцё ад гарачыні значна аслабела. Працы па рамонту менскіх дарог, сапсаваных танкамі і цягачамі, паводле дарожнікаў, расьцягнуцца не на адзін тыдзень.
«Ніякіх нечаканасьцяў няма, хіба што толькі новыя мадэлі тэхнікі Менскага заводу калёсных цягачоў. Падобна, што беларускія ўзброеныя сілы быццам спэцыялізуюцца на пэўных кірунках. Найперш ідзе разьвіцьцё сродкаў СПА і зьвязаных зь імі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, радыёлякацыі і радыёэлектроннай выведкі. Да нас «ТОРы» прыбываюць, гэта адно. Другое, ідзе капітальны рамонт сыстэм С-300, якіх ў наступным годзе, паводле расейскага амбасадара, ў нас стане яшчэ на 4 дывізіёны больш. Супрацьпаветранай і супрацьракетнай магутнасьці Беларусі будзе прыбываць, і зразумела, чаму. Гэта ў інтарэсах Расейскай Фэдэрацыі, якая хоча, каб Беларусь стала надзейным шчытом ад ўдараў з паветра.
Тое самае адбываецца з самалётамі. Су-27 ужо не лятае, на мінулых парадах былі і Су-24, зараз яны таксама не лятаюць. Зь Міг-29 хутка будзе тое ж, бо іх рэсурс заканчваецца. Потым на чарзе Су-25. Гэта кажа пра тое, што магутнасьці нашай авіяцыі памяншаюцца з-за недахопу фінансаваньня. Хутчэй за ўсё гэтыя функцыі забярэ на сябе Расея, і зьяўленьне ў Лідзе першай расейскай авіяцыйнай базы паказвае трэнд, куды разьвіваецца сытуацыя. Верагодна, што хутка там зьявіцца нават не адзін расейскі полк, а некалькі. А калі будзе працягвацца тое самае і з бронетэхнікай, то падобна на тое, што мы ўбачым тут ў рамках аб’яднаных сухапутных войскаў і расейскія сухапутныя часткі, якія па меры скарачэньня тэхнічнай магутнасьці нашай бронетэхнікі будуць яе замяняць сабой.
Вось такія ўражаньні ў мяне выклікаў вайсковы парад, хаця зьнешне ўсё арганізавана бліскуча, як піяр-акцыя і шоў усё было выдатна, але з гледзішча рэальнай вайсковай магутнасьці ўражаньні іншыя».
Павал Казлоўскі: Тэхніка старая, добра, што ніхто не зламаўся