Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колю Лукашэнку дэмабілізавалі?


Лукашэнка прымаў парад ў вайсковай форме разам з малодшым сынам Мікалаем. Падчас выступу кіраўніка краіны Мікалая на тэлеэкранах не было бачна. Мікалай быў апрануты ў белую кашулю з гальштукам, раней на парадах ён быў вайсковай форме. Лукашэнка выступаў на рускай мове. На трыбунах заўважаны прэзыдэнт Вэнэсуэлы Мадура, якія прыбыў у Менск з афіцыйным візытам, і прэзыдэнт Лаоса Сайнясан, які завяршае візыт у Менск.

Лукашэнка гаварыў пра «дыктат шэрагу краін і вайсковых блёкаў, умяшаньне ва ўнутраныя справы сувэрэнных дзяржаў, праявы міжнароднага тэрарызму». Ён адзначыў, што ў якасьці інструмэнтаў ціску выкарыстоўваюцца ня толькі сілавыя мэтады, але і эканамічны дыктат, інфармацыйцныя войны.

«Мы шчыра адданыя сябрам і хаўрусьнікам. Наша нацыя не пакутуе ад маніі велічы. Мы гатовыя прыслухоўвацца да чужых меркаваньняў і парадаў, калі яны ідуць ад чыстага сэрца. Але мы не прымаем крывадушнасьці і дыктату» , - заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што боегатоўнасьць беларускага войска «заўсёды павінна знаходзіцца на высокім узроўні, каб нават думкі не магло ўзьнікнуць пра напад на нашу краіну».

Ён назваў велізарнай каштоўнасьцю мір і парадак у Беларусі, які трэба берагчы і абараняць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG