1 ліпеня зь Менску ў Будслаў выправілася дваццаць трэцяя пешая пілігрымка. У ёй прымаюць удзел 325 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны.
1 ліпеня зь Менску ў Будслаў выправілася дваццаць трэцяя пешая пілігрымка. У ёй прымаюць удзел 325 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны. У калёне значная колькасьць моладзі, а таксама людзі сталага і зусім малога веку — ёсьць нават немаўля ў вазку, які вязуць бацькі. Многія ідуць сем’ямі.
Сёлета пілігрымка прысьвечаная 400-гадоваму юбілею абраза Маці Божай Будслаўскай, які будзе сьвяткавацца 5-6 ліпеня.
Пілігрымы ідуць пад бела-жоўтым сьцягам Ватыкану, сьцягам горада Менску з выявай Багародзіцы і анёлаў, а таксама з парафіяльнымі харугвамі. У кожнага на шыі завязаны блакітны гальштук, які адрозьнівае ўдзельніка пілігрымкі, а таксама кожны атрымаў сьпеўнік, каб прамаўляць малітвы таксама і праз сьпеў.
Цягам першага дня вернікі прйшлі 25 кілямэтраў шляху з малітвай і духоўнымі разважаньнямі. Людзі, якія сустракалі пілігрымаў на шляху, віталі калёну, некаторыя маліліся й бласлаўлялі пілігрымаў, аўтамабілі віталі сыгналамі.
Першы дзень завершыўся ў вёсцы Вішнёўка, дзе пілігрымам была падрыхтаваная вячэра з палявой кухні, начлег, а для моладзі — духоўная культурная праграма са сьпевамі і скокамі.