Былы супрацоўнік ЦРУ ЗША Эдвард Сноўдэн, які апублікаваў сакрэтную інфармацыю аб амэрыканскіх праграмах электроннага сачэньня, вылецеў з Ганконгу рэйсам «Аэрафлоту» ў Маскву.
Яго самалёт павінен прызямліцца ў 16 гадзін 14 хвілін па менскім часе.
Паводле агенцтва Reuters, прадстаўнік расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў заявіў, што н мае інфармацыі пра месцазнаходжаньне і пляны Сноўдэна.
Паводле кітайскай газэты South China Morning Post, канчатковым пунктам падарожжа Сноўдэна, магчыма, стане Эквадор або Ісьляндыя. Газэта не дае спасылак на свае крыніцы.
Раней ЗША запатрабавалі ад Кітая выдачы Сноўдэна, які абвінавачваецца на радзіме ў шпіянажы і крадзяжы дзяржаўнай уласнасьці. Аднак улады аўтаномнага раёну Ганконг заявілі, што такое патрабаваньне ня цалкам адпавядае закону.
Нядаўна расейскія ўлады казалі аб магчымасьці разгледзець пытаньне аб наданьні Сноўдэну прытулку ў выпадку, калі такая просьба паступіць.