Дырэктар Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Кіт Аляксандар кажа, што праграма назіраньня прадухілілі каля 50 патэнцыйных тэрарыстычных нападаў у больш чым 20 сьвету.
Генэрала Кіт Аляксандр удакладніў, што адзін з сарваныя тэрактаў быў накіраваны на Ню-Ёркскую фондавую біржу.
Аляксандар кажа, што сачэньні за карыстальнікамі тэлефонаў і інтэрнэту былі жыцьцёва важнымі для бясьпекі Злучаных Штатаў і іхных хаўрусьнікаў.
Раней Эўвадр Сноўдэн, былы супрацоўнік ЦРУ і АНБ паведаміў СМІ пра PRISM, сакрэтную праграму спэцслужбаў ЗША.
На падставе дадзеных, атрыманых ад Сноўдэна, The Washington Post і Guardian апублікавалі расьсьледаваньні, што амэрыканскія спэцслужбы маюць дадзеныя пра званкі абанэнтаў апэратару Verizon, а таксама маюць наўпроставы доступ да сэрвэраў дзевяці найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Apple, Facebook, Google і Microsoft.
Праграма PRISM, паводле некаторых дадзеных, працуе ад 2007 году.
ЗША пачалі расьсьледаваньне факту ўцечкі інфармацыі. Аднак да гэтага часу яны не зрабілі афіцыйнага запыту на на экстрадыцыю Сноўдэна з Ганконгу.