Трэці раз за дзесяцігадовую гісторыю ўдзелу ў сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне» прадстаўніца Беларусі выйшла ў фінальную стадыю імпрэзы. Алёна Ланская, якая трапіла на эўрапейскі музычны форум з другой спробы, ужо заявіла, што значныя выдаткі на яе падрыхтоўку цалкам сябе апраўдалі. Пры гэтым і гледачы, і адмыслоўцы сыходзяцца на думцы: у нумары Ланской няма нічога беларускага — пры тым, што ўсё больш удзельнікаў выконваюць песьні на родных мовах.
Скарэньне беларускай удзельніцай паўфінальнай стадыі «Эўрабачаньня» выклікала супярэчлівую рэакцыю як сярод мэляманаў, так і экспэртаў. Адзначаюць, што ў конкурснай песьні выразна прасочваюцца ці то турэцкія, ці то грэцкія матывы (балазе нумарам займаўся пастаноўшчык з Грэцыі), сама сьпявачка на сцэне паводзіла сябе занадта статычна, а з канцэртнай сукенкай увогуле спазьнілася гадоў на 15. Між тым магілёўская зямлячка Ланской, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, лічыць выступ каляжанкі бездакорным. Дарэчы, саму Дарафееву пазалетась журы «Эўрафэсту» забракавала — на той падставе, што яна ня ўпісваецца ў фармат «Эўрабачаньня»:
«Натуральна, я глядзела „Эўрабачаньне“. Хто там і што пачуў у яе песьні — гэта ўжо ня так важна. Галоўнае, што гэта песьня хітовая і яна дастаткова пераканаўча прагучала. Прынамсі, мне нумар спадабаўся. Таму думаю, што Алёна цалкам справілася з пастаўленай задачай. І выглядала яна нашмат арганічней і прыгажэй у параўнаньні з усімі іншымі ранейшымі ўдзельнікамі ад Беларусі. Асабіста я буду жадаць ёй толькі посьпеху і ўдачы, і гэтак жа шчыра буду перажываць за яе ў фінале».
Зусім іншай думкі сьвецкі хранікёр Сяргей Маліноўскі. З аднаго боку, кажа ён, цешыць, што Ланская ўсё ж прарвала зачараванае кола няўдачаў апошніх гадоў. Але падрыхтаваны для яе нумар ніяк не суадносіцца зь Беларусьсю:
«Я кожны год адно і тое ж кажу: нам трэба везьці беларускую песьню. „Троіцу“, дапусьцім, ці тых жа „Ляпісаў“ выпускаць зь іх харызмай і драйвам. А мы ўвесь час намагаемся вынайсьці нейкі веласіпед — „грэцкі“, як цяпер, ці нейкі іншы ў мінулыя гады. Асабіста мне такія вынаходкі не цікавыя. Учора досыць забаўна было назіраць у сацыяльных сетках, як людзі падзяліліся. Псэўдапатрыёты крычалі: ну яна ж наша, яе трэба падтрымліваць! А я вось не разумею: калі мне выканаўца не падабаецца, чаму я мушу за яго балець і перажываць? Я да Ланской абсалютна абыякава стаўлюся, да таго, што яна робіць. Гэта досыць плястмасавая культура, якую зусім ніяк нельга суаднесьці зь Беларусьсю, бо ўсё гэта ня наша культура. Увогуле гэта стылістыка 1990-х гадоў — дыска зь нейкімі грэцкімі, лацінскімі ўстаўкамі. „Знойнае дыска“, адным словам».
Пасьля леташняга скандалу з фальсыфікацыяй падлікаў тэлефоннага галасаваньня па выніках нацыянальнага конкурсу «Эўрафэст» перамогу Ланской анулявалі, а ў Баку паехаў гурт «Litesound». Прычым запатрабавалася ўмяшаньне Аляксандра Лукашэнкі, які загадаў звольніць галоўнага «фальсыфікатара» — выканаўчага прадусара тэлеканалу «Беларусь-1» Дзьмітрыя Баранава — і абвясьціў вымовы тагачаснаму міністру культуры Паўлу Латушку і кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку. Праўда, сёлета Баранаў чароўным чынам паўстаў і фігуруе як прадусар сьпявачкі. Побач і галоўны спонсар — кіраўнік рады дырэктараў «Амкадору», генэральны дырэктар акцыянэрнага таварыства «Праммэдінвэст», чалец Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандар Шакуцін. Інвэстыцыі ў Ланскую ацэньваюцца ў 2 мільёны даляраў. Пасьля абвяшчэньня вынікаў паўфіналу сьпявачка заявіла: немалыя ўкладаньні сябе апраўдалі.
А вось пра тых, хто не апраўдаў дзяржаўных спадзяваньняў, арганізатары забываюцца надзвычай хутка. Гаворыць саліст гурту «Litesound» Дзьмітрый Каракін — летась у Азэрбайджане хлопцы спыніліся на групавой стадыі «Эўрабачаньня»:
«Калі казаць шчыра, то мы, прыкладам, за год ніводнага разу не перасеклі парог Белтэлерадыёкампаніі — ні для інтэрвію, ні для ўдзелу ў ранішніх перадачах, ні для чога ў прынцыпе. Гэта тычыцца ўвогуле ўсіх беларускіх тэлеканалаў, але асабліва Першага каналу, які, уласна кажучы, нас на „Эўрабачаньне“ і вазіў. Хоць мне асабіста яшчэ летась было дадзенае абяцаньне кіраўніком нашай дэлегацыі, што ўсё будзе добра, што ніякіх забаронаў ня будзе, што ён абяцае асабіста. Нягледзячы на тое, што мне не падабаліся навязаныя імі строі, не падабалася іхняя аранжыроўка. Зрэшты, гэта ўжо сто разоў абмяркоўвалася ў інтэрнэце. І хоць мне паабяцалі, што ўсё будзе добра, абяцаньне гэтае ніяк не выконвалася. Усё гэта неяк сумна нават: усё ж калі мужчына даў слова, то трэба яго неяк трымаць. Адзінае, здараецца, рэжысэры, ня ведаючы ўнутранай сытуацыі, нас яшчэ запрашаюць — такім чынам мы трапілі на два канцэрты 9 траўня. Таму можа падацца, што ўсё добра, але насамрэч нічога добрага няма».
Музычны крытык Вітаўт Мартыненка наракае, што дэлегатаў на конкурс «Эўрабачаньня» рыхтуюць зыходзячы не з нацыянальнай адметнасьці, а паводле прынцыпу ідэалягічнай сумяшчальнасьці. Таму абараняць гонар краіны выпраўляюцца ня столькі цікавыя артысты, колькі ляяльныя:
«Мы жывём у акупаванай краіне. І свабоднай творчасьці ня будзе, пакуль будуць існаваць „чорныя сьпісы“. Пашліце каго-небудзь з „чорных сьпісаў“, і яны пакажуць рэальную Беларусь. У нас дастаткова гуртоў, якія прадаюць альбомы прыстойнымі накладамі. Чаму іх не пасылаюць? Ня тое што ў арганізатараў нюху няма, а ёсьць забарона быць беларускамоўным у Беларусі. Што, у сваю чаргу, легалізуе дзяржаўны ўдзел у фэстывалі. Нармальна, што дзяржава падтрымлівае, але „чорныя сьпісы“ і свабодная творчасьць — несумяшчальныя. Гэта проста цемрашальства. Я, дарэчы, шчыра перажываў у 2004-м за дуэт „Аляксандра і Канстанцін“, якія былі першымі ўдзельнікамі ад Беларусі. У мяне былі два альбомы, пасьля гэтага яшчэ два набыў. То бок гэта артысты, творчасьцю якіх я цікаўлюся. Так, яны не занялі нейкага там месца, так, яны сьпявалі па-ангельску, бо падпарадкаваліся нашаму „Эўрафэсту“, які „запрэшчает гаварыць на беларускім языке“. З такой тактыкай які можа быць посьпех? Няма пра што нават марыць».
Другі паўфінал «Эўрабачаньня-2013» адбудзецца ў швэдзкім Мальмё 16 траўня, а яшчэ праз два дні 26 прадстаўнікоў розных краінаў пачнуць змаганьне за галоўны прыз эўрапейскага сьпеўнага конкурсу.
«Натуральна, я глядзела „Эўрабачаньне“. Хто там і што пачуў у яе песьні — гэта ўжо ня так важна. Галоўнае, што гэта песьня хітовая і яна дастаткова пераканаўча прагучала. Прынамсі, мне нумар спадабаўся. Таму думаю, што Алёна цалкам справілася з пастаўленай задачай. І выглядала яна нашмат арганічней і прыгажэй у параўнаньні з усімі іншымі ранейшымі ўдзельнікамі ад Беларусі. Асабіста я буду жадаць ёй толькі посьпеху і ўдачы, і гэтак жа шчыра буду перажываць за яе ў фінале».
Зусім іншай думкі сьвецкі хранікёр Сяргей Маліноўскі. З аднаго боку, кажа ён, цешыць, што Ланская ўсё ж прарвала зачараванае кола няўдачаў апошніх гадоў. Але падрыхтаваны для яе нумар ніяк не суадносіцца зь Беларусьсю:
Я кожны год адно і тое ж кажу: нам трэба везьці беларускую песьню. „Троіцу“, дапусьцім, ці тых жа „Ляпісаў“ выпускаць зь іх харызмай і драйвамСяргей Маліноўскі