14 траўня ў швэдзкім Мальмё распачнецца сьпеўны конкурс «Эўрабачаньне». У першым паўфінале пад № 11 зь песьняй «Solayoh» выступіць беларуская ўдзельніца Алёна Ланская.
Летась Ланская ўжо прэтэндавала на паездку ў сталіцу Азэрбайджану, аднак з-за фальсыфікацыяў пры падліку галасоў у часе нацыянальнага адбору «Эўрафэст» першае месца аддалі гурту «Litesound». Сёлета заслужаная артыстка Беларусі зноў была першая, але вынікаў ужо ніхто не аспрэчваў.
Саліст гурту «Litesound» Дзьмітрый Каракін перакананы: пасьля леташняга скандалу са спробай трапіць на «Эўрабачаньне-2012» празь несумленнае галасаваньне Алёна Ланская ўвогуле ня мела маральнага права прадстаўляць сёлета Беларусь у Швэцыі:
«Але ж фактычна нічога не зьмянілася: калі яны з падтасоўкамі намагаліся праціснуцца на „Эўрабачаньне“ ў мінулым годзе, то дзе гарантыя, што сёлета было інакш? Проста ў гэтым годзе, напэўна, сытуацыя была абстаўленая больш граматна. Магчыма, не было і такога ўдзельніка, за якога б народ, як у мінулым годзе за нас, уступіўся. Я нюансаў ня ведаю. Але, бачыце, сытуацыя пацьвярджае ісьціну, што снарад двойчы ў адну варонку ня падае. Пранесла, што называецца».
У мінулым годзе ўмяшаўся Аляксандар Лукашэнка, які заявіў, што стрыжань усёй ягонай палітыкі — пытаньне справядлівасьці, таму перамога павінна дастацца таму, хто яе заслужыў. Выканаўчага прадусара тэлеканалу «Беларусь 1» Дзьмітрыя Баранава абвінавацілі ў тым, што ён загадаў зьмяніць вынікі тэлефоннага галасаваньня на карысьць Ланской. Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька і тагачасны міністар культуры Павал Латушка абышліся вымовамі.
Ня так даўно Лукашэнка зноў згадаў пра «Эўрабачаньне», наракаў, маўляў, усё роўна засудзяць дзяўчыну:
«Перажываю за гэты конкурс, хоць цудоўна разумею і асэнсоўваю ўсё, што там адбываецца. Я ведаю, што гэта абсалютна не аб’ектыўны конкурс. Любая дзяржава, калі будзе патрэбна, можа даць табе любы бал. І ўсё, што вы бачыце з экрану — гэтыя пункты і г.д. — усё гэта даўно фікцыя. І для нас, беларусаў, перамагчы — ну, гэта верх усяго. Гэта я ня ведаю, што павінна здарыцца. Што да Алёны, то ў яе ёсьць усё, каб добра выступіць. І песьня яе — адна з найлепшых».
Букмэкеры беларускую ўдзельніцу да фаварытаў не адносяць. Уся ўвага беларускай дэлегацыі перадусім сканцэнтраваная на колькасьці стразаў, якія ўпрыгожаць канцэртную сукенку Алёны Ланской.
Ці апраўданая такая звышпільная ўвага з боку ўладаў Беларусі да сьпеўнага конкурсу?
Меркаваньне выказвае кампазытар Эдуард Ханок:
«Разумееце, у чым справа: для таго каб аддаць на водкуп прафэсіяналам, трэба, каб прафэсіяналы гэтай справай зацікавіліся, правільна? Прывяду просты прыклад: у мяне зьявіўся калектыў з Мазыра, які я ўзяў пад сваю апеку, называецца „Палеская зорачка“. Я ім ужо "зрабіў" храм Хрыста Збавіцеля, і ў Крамлі яны будуць сьпяваць. Яны мяне зацікавілі перадусім сваёй дынамікай, па гэтым парамэтры мы абсалютна супадаем. З гэтай прычыны я іх узяў, а не таму, што яны зь Беларусі. Гэтак жа і ў іншых выпадках: дзеля таго каб нехта ўзяў на сябе, трэба, каб зьявіўся той, хто будзе зацікаўлены. Ня проста адпрацаваць грошы, а быць зацікаўленым у кімсьці асабіста. Вось ён бачыць у іншым талент, бачыць тое, што прынясе посьпех, — тады будзе плён. А калі такога няма, то можна выкарыстоўваць нават дзяржаўныя сродкі. Людзі проста іх рэалізуюць, зробяць фармальна, але з гэтага нічога можа не атрымацца».
Дзьмітрый Каракін кажа, што леташняга «Эўрабачаньня» музыкі гурту «Litesound» «наеліся» так, што цяпер намагаюцца ад яго дыстанцыявацца як мага далей:
«Гэтым разам асабліва не сачыў за конкурсам. Адзінае, што мне скінулі
спасылку на італьянскага ўдзельніка, я паслухаў, спадабалася. І думаю, што там яшчэ куча будзе клясных і вартых песень. Але сапраўды, калі я пабачыў знутры ўсю тую кухню, для мяне асабіста неяк перастала існаваць уся магія „Эўрабачаньня“. Дакладней сказаць, кудысьці зьнікла ўся магічная аўра гэтага конкурсу. Стала нецікава, і ўсё. Несумненна, трамплінам для нас гэта было — пэўны статус і ўсё астатняе. Мала таго, цягам мінулага году і нават цяпер мы ўсё яшчэ атрымліваем з гэтага некаторыя дывідэнды, і гэта вельмі добра. Але проста, калі глядзіш з боку гледача на сам конкурс, то падаецца, што гэта нешта шалёна крутое, што гэта вельмі цікава. А калі сам апынаесься там і бачыш, што, па вялікім рахунку, ня так усё беспраблемна, то хутка астываеш».
Самым пасьпяховым для Беларусі застаецца конкурс «Эўрабачаньня» 2007 году ў Хэльсынкі, калі Дзьмітрый Калдун заняў выніковае 6-е месца. У іншых выпадках для беларусаў конкурс заканчваўся яшчэ на этапе паўфіналу.
Саліст гурту «Litesound» Дзьмітрый Каракін перакананы: пасьля леташняга скандалу са спробай трапіць на «Эўрабачаньне-2012» празь несумленнае галасаваньне Алёна Ланская ўвогуле ня мела маральнага права прадстаўляць сёлета Беларусь у Швэцыі:
У мінулым годзе ўмяшаўся Аляксандар Лукашэнка, які заявіў, што стрыжань усёй ягонай палітыкі — пытаньне справядлівасьці, таму перамога павінна дастацца таму, хто яе заслужыў. Выканаўчага прадусара тэлеканалу «Беларусь 1» Дзьмітрыя Баранава абвінавацілі ў тым, што ён загадаў зьмяніць вынікі тэлефоннага галасаваньня на карысьць Ланской. Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька і тагачасны міністар культуры Павал Латушка абышліся вымовамі.
Ня так даўно Лукашэнка зноў згадаў пра «Эўрабачаньне», наракаў, маўляў, усё роўна засудзяць дзяўчыну:
«Перажываю за гэты конкурс, хоць цудоўна разумею і асэнсоўваю ўсё, што там адбываецца. Я ведаю, што гэта абсалютна не аб’ектыўны конкурс. Любая дзяржава, калі будзе патрэбна, можа даць табе любы бал. І ўсё, што вы бачыце з экрану — гэтыя пункты і г.д. — усё гэта даўно фікцыя. І для нас, беларусаў, перамагчы — ну, гэта верх усяго. Гэта я ня ведаю, што павінна здарыцца. Што да Алёны, то ў яе ёсьць усё, каб добра выступіць. І песьня яе — адна з найлепшых».
Букмэкеры беларускую ўдзельніцу да фаварытаў не адносяць. Уся ўвага беларускай дэлегацыі перадусім сканцэнтраваная на колькасьці стразаў, якія ўпрыгожаць канцэртную сукенку Алёны Ланской.
Ці апраўданая такая звышпільная ўвага з боку ўладаў Беларусі да сьпеўнага конкурсу?
Меркаваньне выказвае кампазытар Эдуард Ханок:
«Разумееце, у чым справа: для таго каб аддаць на водкуп прафэсіяналам, трэба, каб прафэсіяналы гэтай справай зацікавіліся, правільна? Прывяду просты прыклад: у мяне зьявіўся калектыў з Мазыра, які я ўзяў пад сваю апеку, называецца „Палеская зорачка“. Я ім ужо "зрабіў" храм Хрыста Збавіцеля, і ў Крамлі яны будуць сьпяваць. Яны мяне зацікавілі перадусім сваёй дынамікай, па гэтым парамэтры мы абсалютна супадаем. З гэтай прычыны я іх узяў, а не таму, што яны зь Беларусі. Гэтак жа і ў іншых выпадках: дзеля таго каб нехта ўзяў на сябе, трэба, каб зьявіўся той, хто будзе зацікаўлены. Ня проста адпрацаваць грошы, а быць зацікаўленым у кімсьці асабіста. Вось ён бачыць у іншым талент, бачыць тое, што прынясе посьпех, — тады будзе плён. А калі такога няма, то можна выкарыстоўваць нават дзяржаўныя сродкі. Людзі проста іх рэалізуюць, зробяць фармальна, але з гэтага нічога можа не атрымацца».
Дзьмітрый Каракін кажа, што леташняга «Эўрабачаньня» музыкі гурту «Litesound» «наеліся» так, што цяпер намагаюцца ад яго дыстанцыявацца як мага далей:
«Гэтым разам асабліва не сачыў за конкурсам. Адзінае, што мне скінулі
Кудысьці зьнікла ўся магічная аўра гэтага конкурсу