Воляй лёсу ёй давялося стаць настаўніцай расейскай мовы. Але выкладала яе як замежную. А любіла і адстойвала родную, беларускую. Хоць сама яна крыху францужанка. Былая настаўніца Шчэпіцкай сярэдняй школы Клецкага раёну Марыя Пабудзей у новым выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.
«Маё прозьвішча, бацькоўскае, — Дзяменьнік — пайшло з 1812 году ад французаў. Ні ад Дзям’яна і ні ад Дземянкова. Яно пісалася — дэ Мені. Французскае прозьвішча. Ну а зь цягам часу да яго дабавілі літару к, згодна з беларускай традыцыяй. І атрымалася Дзяменьнік. Так што будзем лічыць, што ў шостым ці сёмым пакаленьні цячэ ў мне французская кроў.
А бацька гэту хатку зьбіраў па адным бервяне. Ён быў выдатны скрыпач-самавук. І кравец, кажухі ўмеў вельмі добра шыць, ды і ўсё, што возьме. І мама краўчыха была. Так яны і сышліся ўдваіх. І як бацьку немцы застрэлілі, то мы з мамай засталіся жыць у маленькім пакойчыку, і куханька была, а другая палова была недабудаваная.
Ад прыроды я люблю беларускую мову. У мяне мама, бабуля, усе сваякі мае, усе сяльчане нашы размаўлялі на беларускай мове.
Скончыла я сем клясаў шчэпіцкай тады яшчэ сямігодкі. Яна пабудаваная за польскім часам у 1936 годзе, і з 39-га і да сёньня ўсе прадметы ў ёй выкладаюцца па-беларуску. Але ў восьмую клясу пасьля вайны трэба было мне ісьці ў Клецак у расейскамоўную школу. Пахадзіла я два тыдні разам са сваімі дваюраднымі брацікам і сястрычкай і кідаю школу. Мама і бабуля ўгаворваюць мяне: «Што ж будзе? Ты ж маленькая!» А я ім: «Пайду на работу ў калгас». Яны зноў мне, што, маўляў, сіротка, ды без навукі. Я тры дні пасядзела дома, на чацьвёрты — пайшла.
Чаму я кінула? Бо фізыка — на расейскай, хімія — на расейскай, матэматыка — на расейскай. Я пакуль у галаве перавярну, пералажу на беларускую мову, што гэта значыць лічнік і назоўнік, то ўжо ўпушчу тое, што настаўнік далей тлумачыць, бо ўсё перакладаю далей у сваёй галаве. Ну але праз паўгода прывыкла ды скончыла.
Але потым склалася так, што ў школе, дзе я працавала ў пачатковых клясах, патрэбны быў настаўнік расейскай мовы. І я паступіла завочна на другую спэцыяльнасьць на факультэт расейскай мовы і літаратуры.
Яшчэ і дырэктарам васьмігадовай школы была. Тады мяне паслалі на курсы ў Менск. І са мной у пакоі павінны былі жыць дырэктаркі васьмігодак з Палесься. Яны па-свойму размаўляюць, а я — па-свойму. І адна мне гаворыць: «Марыя, што ты так прыдзержываесься норм літературного языка?» Кажу, я зусім не прытрымліваюся, у нас усе так гавораць. «Дзе ў вас? У вашай сям’і? Ці наогул у сяле ў вас?» Кажу, так у сяле ў нас усе размаўляюць. «Ой, ня можа быць...» Кажу, паехалі ў госьці, паслухаеш, як размаўляюць.
Можа, я не ў сваё пытаньне лезу, але каб наш дарагі і паважаны Лукашэнка два тыдні загаварыў на беларускай мове, усё зьмянілася б, пераклалася б на беларускую так, як на Ўкраіне. Усё на роднай украінскай мове. Так было б і ў нас.
Што ж гэта за дзяржава, калі ў ёй размаўляюць на мове суседняй краіны. Калі прападае мова, прападае і нацыя. Я баюся гэтага".

Сталкеры Свабоды