У старажытным мястэчку Луна, што на Гарадзеншчыне, жыве чалавек, які сабраў унікальную калекцыю, падобнай да якой больш няма ў Беларусі.
Ягоная «Біблія ў філятэліі» — ня проста збор паштовых выданьняў на тэмы галоўнай кнігі чалавецтва, а мастацкая ілюстрацыя яе сюжэтаў з апісаньнямі ва ўласнай трактоўцы. Зьбіраючы біблейную калекцыю, я вучуся адрозьніваць дабро ад зла, — кажа яе аўтар, луненскі філятэліст і краязнаўца Лявон Карповіч.
«Хачу зрабіць вельмі харошую выставу «Біблія ў філятэліі». Шмат думаю, як з дапамогай паштовых выданьняў паказаць ілюстраваную Біблію, каб і патлумачыць, і прапагандаваць біблейскія ісьціны. І ня толькі біблейскія. Бо калі зьбіраеш маркі і іншыя паштовыя матэрыялы дзеля таго, каб праілюстраваць Біблію, то сутыкаесься зь творамі вельмі вялікіх мастакоў і гэтае сутыкненьне з прыгажосьцю, з вышэйшымі памкненьнямі чалавечай думкі, чалавечага ўменьня, таленту ўзбагачае ня толькі з пункту гледжаньня веры, але наогул узбагачае чалавека.
Бярэш вось гэтыя творы вялікіх мастакоў, адлюстраваныя на маленькіх марках, пачынаеш іх разглядаць, дасьледаваць, а што ж тут намалявана, чаму гэта прысьвечана, то проста дзіву даесься, наколькі таленавітыя існавалі людзі. Магчыма, што цяпер ужо такіх і няма, але калі будучыя пакаленьні будуць разглядаць творы цяперашніх мастакоў, напэўна, таксама будуць думаць: якія былі таленавітыя людзі і, можа, цяпер ужо такіх няма. А на самой справе, напэўна, яны заўсёды ёсьць.
У філятэлістаў ёсьць такая супярэчнасьць, што самыя каштоўныя экзэмпляры іх калекцый бываюць з выгляду зусім не такія шыкоўныя. Напрыклад, самая дарагая марка ў маёй калекцыі па гісторыі Беларусі, дарагая ня ў сэнсе кошту, а ў сэнсе блізкай мне героем, яго эпохай, настроем, які тады панаваў, гэта марка, прысьвечаная Тадэвушу Касьцюшку, выдадзеная ў 1933 годзе ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Яна малюсенькая зусім, яна не кідаецца ў вочы, але для мяне яна самая каштоўная.
Зьбіраючы сваю біблейную філятэлістычную калекцыю, я прыйшоў да высновы, якая адлюстраваная ў адной прыпавесьці. Жыў вельмі заслужаны перад Богам чалавек, якому аднойчы Бог сказаў: «Прасі ў мяне, што хочаш — кажы тры, як да той залатой рыбкі, жаданьні — і я ўсё табе зраблю». І што ж папрасіў гэты чалавек? Першая яго просьба была, каб Бог зрабіў так, каб ён мог рабіць дабро. Другое, што ён папрасіў у Бога, гэта зрабіць так, каб ён мог змагацца са злом. І трэцяе, што ён папрасіў — і я лічу, што яно самае галоўнае, — гэта зрабіць так, каб ён мог адрозьніваць першае ад другога. Дык вось мне здаецца, што я ня проста зьбіраю біблейную калекцыю, а вучуся, як адрозьніваць першае ад другога"

Сталкеры Свабоды