Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Баксёр Віталь Гуркоў: «Наша выключнасьць і моц — у нашай мове і культуры»


Віталь Гуркоў – чалавек, які любіць тайскі бокс па-беларуску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:26 0:00
Наўпроставы лінк

Віталь Гуркоў – чалавек, які любіць тайскі бокс па-беларуску

«Многія зьдзівіліся, пачуўшы маю беларускую мову. Зьдзівіліся ў такім добрым сэнсе гэтага слова: «Ты так можаш размаўляць!» А яшчэ больш зьдзівіліся пэдагогі, якія мяне ведаюць. Інтэрвію ж у мяне бралі адразу пасьля бою і, маўляў, так накалацілі табе ў галаву, а ты яшчэ і па-беларуску загаварыў. Тры двубоі было тады за вечар і гэта даволі складана. Як, маўляў, пасьля іх ты здолеў ўзгадаць беларускую мову і на ёй размаўляць.

Ну як яе не ўзгадаць? Яна ж — родная! Бог — наперадзе, а я — за ім!

Трэба ўяўляць сваю выключнасьць, моц, сілу. А дзе яна была? Яна была калісьці ў нашай мове, нашай культуры.

Для спартоўца ёсьць тры станы, незалежна ад яго вопыту, узросту. Гэта стан баявой гатоўнасьці, апатычны, скажам так, стан і стан перадстартавай ліхаманкі. І вось трэба балянсаваць неяк, прывучаць сябе, рыхтавацца да гэтага стану баявой гатоўнасьці нават тады, калі настрой нешта сапсавала.

Абмяжоўвае заўжды залежнасьць ад нейкіх абставінаў: залежнасьць ад іншых, залежнасьць ад таго, тры раўнды будзе ці чатыры, дзьве хвіліны ці тры хвіліны перапынак. Ёсьць нейкія правілы заўжды.

Ці можаш ты у рамках гэтых правілаў адчуваць свабодна сябе ці не?

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Пачуцьцё свабоды — гэта такое выключна асабістае пачуцьцё. Пачуцьцё свабоды — гэта сумленнасьць, сумленнасьць перад самім сабой перш за ўсё. Калі ня хлусіш сам сабе, калі робіш усё адпаведна з нейкімі сваімі ўнутранымі прынцыпамі. Толькі тады і ёсьць гэтае пачуцьцё свабоды.

Для некаторых эмоцыяў беларускае слова падыходзіць больш. Яно неяк яскравей перадае тое, што я адчуваю. Нават калі на расейскай мове размаўляеш, а потым нешта так — оп, і адчуў, і сказаў тое, што адчуў, але ж па-беларуску.

(З Віталем вітаецца адзін з баксёраў: «Прывітаньне, дзядзька, як маецеся-гадуецеся»).

Ну вось таксама прыклад — Юры Булат, шматразовы чэмпіён сьвету. Вельмі добра размаўляе на беларускай мове. Калі я выходжу на рынг і калі ён мяне суправаджае, калі сэкундзіруе, то заўжды нешта такое наша кажа".

Глядзіце ў суботу на Белсаце ў перадачы "Зона Свабода".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG