З нагоды Сусьветнага дня свабоды прэсы праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала свой штогадовы сьпіс ворагаў свабоды прэсы (predators of freedom of information in 2013).
У сёлетні сьпіс патрапілі 38 палітыкаў і арганізацыяў, сярод якіх аказаліся восем лідэраў постсавецкіх краінаў: Ільхам Аліеў і Васіф Талібаў (Азербайджан), Аляксандар Лукашэнка (Беларусь), Уладзімір Пуцін і Рамзан Кадыраў (Расея), Нурсултан Назарбаеў (Казахстан), Іслам Карымаў (Узьбекістан), Гурбангулы Бердымухамедаў (Туркменістан).
Сытуацыю ў Беларусі аўтары сьпісу характарызуюць ў форме «патаемных думак» Аляксандра Лукашэнкі, якія маюць падкрэсьлена іранічнае гучаньне:
«„Лепш быць дыктатарам, чым геем!“ Гэтым камэнтаром у сакавіку летась, як думаю, я дакладна высьветліў сытуацыю міністру замежных справаў Нямеччыны, Гіду Вэстэрвэле, які ўвесь час скардзіцца, што мая краіна застаецца „апошняй дыктатурай Эўропы“. Калі гэтыя дурні ў Брусэлі і іншых месцах лічаць, што яны могуць прымусіць мяне паменшыць рэпрэсіі адным узмахам рукі або паслабіць кантроль над сытуацыяй, яны робяць вялікую памылку. Вецер Арабскай вясны спыняецца на беларускай мяжы.
Неўзабаве міне ўжо 20 гадоў з часу, як я стаў кіраваць Беларусьсю, і я ня маю намеру перадаваць стырно кіраваньня камусьці іншаму. Мне падабаецца, што мая краіна ператварылася ў савецкі Парк Юрскага пэрыяду. У той час як мае калегі зь іншых постсавецкіх краінаў прыкідваюцца і робяць розны выгляд, я ганаруся тым, што захаваў КДБ, уключна зь яго імем, бяз зьменаў. (...)
Нягледзячы на мае намаганьні, усё яшчэ шмат пісакаў ня хочуць пісаць пра рэчаіснасьць так, як бачу яе я, і соваюць нос у справы, якія іх не датычаць. Агульнанацыянальныя незалежная газэты завязьлі ў штрафах, тыражы рэгіянальных газэтаў рэгулярна канфіскуюцца. Але гэта не дапамагае. Гэтыя шалёныя сабакі ўпарта падрываюць аўтарытэт улады і ганьбяць гонар краіны. Я меў рацыю, калі назваў СМІ ў 2002 годзе „самай магутнай зброяй масавага зьнішчэньня ў нашым стагодзьдзі“. У той час, як я стараюся падаць усё ў стылі сацыялістычнага рэалізму (усьмешлівыя людзі, палі ўрадлівай пшаніцы, сьцягі горда лунаюць на ветры), яны псуюць карціну, пішучы пра эканамічны крызіс, выбухі і народную незадаволенасьць. Мне не падабаецца, калі маю мару топчуць такім чынам».