Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ, якім прадугледжваецца скарачэньне колькасьці работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый у сярэднім на 25%.
Указам зацьвярджаецца новая тыпавая структура мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, парадак вызначэньня колькасьці работнікаў апаратаў канцэрнаў, дзяржаўных устаноў.
Скарочаным чыноўнікам на пэрыяд да ўладкаваньня на новае месца працы, але ня больш чым на 1 год з дня звальненьня, даецца права на адтэрміноўку па пагашэньні крэдытаў на будаўніцтва або набыцьцё жыльля, а таксама на аплату навучаньня дзяцей пры атрыманьні першай вышэйшай адукацыі.
Такім дзяржслужачым таксама будзе дадзена права на мэдычнае абслугоўваньне ва ўстановах аховы здароўя, у якіх яны абслугоўваліся да звальненьня.
Правядзеньне асноўных працэдур па аптымізацыі сыстэмы дзяржорганаў, а таксама колькасьці іх работнікаў працягнецца да 1 ліпеня.
Аляксандар Лукашэнка заявіў 11 студзеня пра патрэбу скараціць за паўгода 25 працэнтаў дзяржаўных служачых.
Пры гэтым звольненым Лукашэнка не абяцаў тады ніякай матэрыяльнай падтрымкі:
«Ніякіх ільготаў, прывілеяў і выплат скарочаным дзяржаўным службоўцам ня будзе. Якія яшчэ могуць быць дадатковыя выплаты, дзе вы возьмеце гэтыя грошы для выплат? Размахнуўся! Скажыце, якія могуць быць гарантыі, ільготы, выплаты людзям, якія сёньня скарачаюцца і ня могуць працаваць па сваім стане ў дзяржаўным апараце?»