Аляксандар Францкевіч ужо болей за месяц знаходзіцца ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу, куды яго зьмясьцілі за шматлікія парушэньні рэжыму ў івацэвіцкай калёніі.
Маці палітвязьня Тацяна Францкевіч паведаміла, што сын скардзіцца на недахоп інфармацыі аб падзеях у краіне і сьвеце ды просіць выпісаць шэраг газэт. Тацяна Францкевіч паведаміла пра захапленьне сына літаратурнай творчасьцю.
«Ведаю, што ён зараз захапіўся, аповяды піша. Некалькі аповядаў адправіў, ведаю, Аляксандру Фядуце, быццам той нешта зьбіраецца надрукаваць. Адзін аповяд філясоўскі, а другі — фантастыка. Ён фантастыкай з дзяцінства захапляўся, ужо пісаў пра гэта раней. У мяне таксама некалькі ягоных аповядаў захавалася, як раз у жанры фантастыкі».
Актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч асуджаны на 3 гады зьняволеньня за удзел ў нападах на афіцыйныя будынкі. Вязень сваёй віны не прызнаў і адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.