Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Францкевіча пасьля ШЫЗА зьмясьцілі ў ПКТ


Аляксандар Францкевіч
Аляксандар Францкевіч

Вязьня івацэвіцкай калёніі Аляксандра Францкевіча, які ў пачатку тыдня адбыў 20 сутак у штрафным ізалятары, зьмясьцілі пасьля гэтага ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла маці палітвязьня Тацяна Францкевіч, якая 15 сакавіка наведала калёнію разам з адвакатам.

«Яго перавялі ў ПКТ. І нікому не паведамілі. Мы як прыехалі, то і даведаліся. Будзе там да канца тэрміну, да верасьня. Знаходзіцца там у камэры разам з 4 вязьнямі. Казаў, што пачуваецца нармальна».

Паводле Тацьцяны Францкевіч, зараз у сына будзе толькі 1 гадзіна прагулкі ў дзень. Таксама яго пазбавілі права на спатканьне, якое плянавалася на травень, і на атрыманьне харчовай перадачы. «Больш не дадуць магчымасьці званіць дамоў праз тэлефон, зносіны толькі празь лісты», — кажа Тацяна Францкевіч.

За што Аляксандра Францкевіча пакаралі дадатковымі абмежаваньнямі, ягонай маці дакладна не вядома. Жанчына кажа, што гаварыла пра гэта з кіраўніцтвам калёніі і ёй сказалі, што яе сын быў пакараны за непадпарадкаваньне, а што пэўна ён зрабіў, не паведамілі.

Аляксандар Францкевіч асуджаны на 3 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі ў складзе групы актывістаў анархісцкага руху.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG