Працадаўцаў абавяжуць правяраць супрацоўнікаў на прадмет ап’яненьня перад працай.
Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон «Аб ахове працы», якія 2 красавіка міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна прадставіла парлямэнту. Цяпер тэст на алькаголь праходзяць толькі прафэсійныя кіроўцы аўтамабільнага ды іншага транспарту. Калі папраўкі будуць прынятыя, працадаўца павінен будзе арганізаваць перад пачаткам працы штодзённы мэдычны агляд працаўнікоў, якія выконваюць небясьпечныя працы. З чым гэта зьвязана і што думаюць наконт гэтага адмыслоўцы?
Паводле статыстыкі, якую агучыў галоўны лекар Менскага гарадзкога наркалягічнага дыспансэра Сяргей Малочка, у 2012 годзе кожны беларус выпіў 55 пляшак гарэлкі. П’юць беларусы і на працы — паводле інфармацыі Міністэрства працы, за мінулы год за п’янства на працоўным месцы (або зьяўленьне там у нецьвярозым стане) звольнілі 13 600 чалавек. Але часьцяком начальства проста заплюшчвае вочы: калі звальняць усіх, хто нападпітку, няма каму будзе працаваць.
Загадчык аддзелу наркалёгіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя дацэнт Андрэй Капытоў: «Катастрафічная сытуацыя ў краіне, што тычыцца злоўжываньня псыхаактыўнымі рэчывамі, асабліва алькаголем. Падыдзіце да любога прадпрыемства а 4 гадзіне, калі канчаецца зьмена, і вы ўсё ўбачыце. Зайдзіце на любую будоўлю пасьля абеду… Гэта вельмі зручны кантынгент: калі ён „папаўся“ ў стане ап’яненьня, то ў яго ёсьць мінус. І яго не выганяюць таму, што гэты мінус ператвараецца ў плюс, калі ён выйдзе ў суботу, у нерабочы час — гэта значыць, адпрацоўвае».
Вось і прапанавалі чыноўнікі зь Міністэрства аховы здароўя і Мінпрацы абавязаць працадаўцаў правяраць сваіх супрацоўнікаў алькатэстэрамі. Пакуль гаворка ідзе толькі пра тых, хто працуе на небясьпечных вытворчасьцях. Пра якія канкрэтна прафэсіі ідзе гаворка, пакуль незразумела. Па словах міністра працы Марыяны Шчоткінай, пералік небясьпечных прац, які існуе цяпер, павінен быць перагледжаны і зацьверджаны яе ведамствам.
Прафсаюзы ўжо забілі трывогу. Юрыст Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова выказала такое меркаваньне:
«Павінна быць адсылачная норма — якія працы лічацца небясьпечнымі. Бо любая праца, зьвязаная са станкамі, з абсталяваньнем, заўсёды ў пэўнай ступені небясьпечная.
Але ў прынцыпе гэта, вядома, накіравана на ўзмацненьне жорсткасьці да работнікаў і ўшчамленьне іхніх правоў. Гэта прыніжэньне працаўнікоў, большасьць якіх не ўжываюць і прыходзяць на працу ў цьвярозым стане».
Ці можа ня лекар-адмыслоўца, а кіраўнік вызначыць ступень алькагольнага ап’яненьня працаўніка — вялікае пытаньне, выказвае сумнеў нарколяг Андрэй Капытоў. Да таго ж у заканадаўстве ўжо і цяпер багата супярэчнасьцяў. Напрыклад, у Законе аб ахове здароўя запісана, што «стан ап’яненьня — гэта псыхіятрычны дыягназ». І дакладна прапісана, што гэты дыягназ можа паставіць толькі спэцыяліст, які мае адпаведную кваліфікацыю — гэта значыць, лекар псыхіятар-нарколяг.
«Але ў пастанове „Аб экспэртызе“ клінічную частку — там трэмар рук, пах з роту, няўстойлівасьць і хісткасьць хады — усё гэта выкінулі, пакінулі толькі 0,3 праміле. Цяпер такі закон з 2012 году дзейнічае: калі ў выдыханым паветры да 0,3 праміле — чалавек цьвярозы. Калі 0,3 і вышэй — п’яны. І адказвае за гэта адміністрацыйная асоба. То бок лекар можа напісаць, што чалавек цьвярозы ці п’яны. А ў пастанове напісана, што канчатковае рашэньне выносіць адміністрацыйная асоба. Гэта азначае, што кіраўнік можа прыняць мэдычнае заключэньне, а можа і не прыняць».
Такім чынам, ужо цяпер начальнік, адміністратар мае больш правоў, чым лекар. Калі папраўкі ў Закон аб ахове працы будуць прынятыя, працадаўцы будуць правяраць сваіх супрацоўнікаў алькатэстэрам — «прыборам, прызначаным для вызначэньня канцэнтрацыі пароў абсалютнага этылавага сьпірту ў выдыханым паветры». Гэта значыць, кіраўнікі будуць прымушаць працаўнікоў дыхаць «у трубачку»: менш за 0,3 праміле — працуй, 0,3 праміле і вышэй — можаш ісьці пахмяліцца…

Падыдзіце да любога прадпрыемства а 4 гадзіне, калі канчаецца зьмена, і вы ўсё ўбачыце

Гэта прыніжэньне працаўнікоў, большасьць якіх не ўжываюць і прыходзяць на працу ў цьвярозым стане