Лідэр Літоўскага нацыянальнага саюзу моладзі Юліюс Панка сёньня пасьля несанкцыянаванага шэсьця нацыяналістаў у цэнтры Вільні адказаў журналістам і на пытаньні аб забітым 6 сакавіка лідэры беларускай дыяспары Рамане Вайніцкім. Панка адзначыў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што ў жудасным забойстве можа быць сапраўды і расейскі сьлед.
Юліюс Панка сказаў, што засмучаны тым, што ў Літве адбылося такое жахлівае забойства.
Сёньня Літва адзначае 23-ю гадавіну аднаўленьня незалежнасьці. 11 сакавіка ў Вільні цягам апошніх некалькі гадоў апрача афіцыйных імпрэзаў праходзяць несанкцыянаваныя шэсьці «нацыянальнай моладзі», як іх называюць у Літве.
6 сакавіка літоўскія СМІ цытавалі словы дырэктаркі Віленскай гімназіі імя Скарыны Галіны Сівалавай, намесьнікам якой працаваў забіты Раман Вайніцкі, што яму нядаўна тэлефанавалі з Чыкага, як мяркуецца, з заклікам падтрымаць просьбу ў мэрыю Вільні аб дазволе шэсьця для нацыяналістаў. Беларускі дзяяч быў вядомы ў Літве і тым, што рашуча пратэставаў супраць спробаў уцягнуць беларусаў Літвы у пратэсты меншасьцяў супраць літоўскіх законаў і заяўляў, што беларусы ня маюць крыўдаў на Літву.
«Мы заўсёды заклікаем нацыянальныя супольнасьці Літвы да нас далучацца, удзельнічаць у мерапрыемствах. Таму што мы лічым, што нашы лёзунгі «Літва — літоўцам!», «Літоўцы — Літве!» ніякім чынам не павінны абразіць ці закрануць нацыянальныя мяншыні. Мы лічым, што нацыянальныя мяншыні — нашы памочнікі ў пабудове, стварэньні і разьвіцьці нашай дзяржавы. Мы ня супраць іх, мы — за іх, і мы жадаем ісьці на нашых шэсьцях разам зь імі. Але заклікаем мы да гэтага праз публічныя заявы, а не асабіста, — сказаў Юліюс Панка карэспандэнту Свабоды і дадаў свае меркаваньні адносна выказанай парлямэнтаром Анушаўскасам думкі аб інтарэсах Расеі ў Літве аб'яднаць супраць літоўскай дзяржавы нацыянальныя меншасьці, чаму мог замінаць лідэр беларускай дыяспары.
«Арвідас Анушаўскас як гісторык, як спэцыяліст па гісторыі 20 стагодзьдзя дасьледаваў і дзейнасьць савецкіх спэцслужбаў. Ня думаю, што цяперашнія расейскія сакрэтныя службы далёка адышлі ад савецкіх, і сапраўды, у гэтым жудасным забойстве могуць быць і сьляды Расеі. І я вельмі хачу верыць, што нашая паліцыя і спэцслужбы знойдуць злачынцаў і грамадзтва даведаецца, хто насамрэч вінаваты ў гэтым жахлівым забойстве», — сказаў Юліюс Панка, лідэр Літоўскага нацыянальнага саюзу моладзі.