Глядзіце чарговы выпуск «Зоны Свабоды»: Беларусь і Вэнэсуэла пасьля сьмерці «сябра Уга»
Глядзіце чарговы выпуск «Зоны Свабоды», які вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і аглядальнік расейскай службы нашага радыё Аляксандар Госьцеў.
Зона Свабоды – штотыднёвая аналітычная перадача на тэлеканале Белсат.
Аляксандар Лукашэнка быў адзіным кіраўніком эўрапейскай краіны, які ўзяў удзел у разьвітаньні з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам. Тым больш ён узяў з сабою да труны свайго 8-гадовага сына Колю. Ці варта гэта было рабіць?
Часовы кіраўнік Вэнэсуэлы Нікалас Мадура заявіў: цела Уга Чавэса будзе бальзамаванае, «як Ленін». Цела Чавэса зьбіраюцца выставіць на ўсеагульны агляд ў шкляной труне для «вечнасьці» ў Музэі рэвалюцыі.
У Каракасе пасьля цырымоніі разьвітаньня з Уга Чавэсам да прысягі ў якасьці часова выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы быў прыведзены віцэ-прэзідэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура.