Адвакату і маці арыштаванага нібыта «за здраду дзяржаве» 23-гадовага апэратара наваполацкага «Нафтану» абвясьцілі, што тэрмін сьледзтва працягнуты «да сакавіка».
Сакавік ужо надышоў, але «шпіёнская справа» па-ранейшаму застаецца таямніцай — у тым ліку і для родных, якія ня маюць ніякіх зьвестак пра бліжэйшую будучыню Андрэя Гайдукова.
Андрэй Гайдукоў утрымлiваецца пад вартай у СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ў крымінальным злачынстве з фармулёўкай «здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці». Маці арыштаванага, Вольга Гайдукова спадзявалася на словы сьледчых, што справу сына расьсьледуюць да сакавіка. Але зьвестак пра далейшы лёс сына — аніякіх:
«Цішыня грабавая! Мне ніхто нічога ніколі ня кажа. І сьледзтва гэтае працягваюць штораз на месяц, пачынаючы зь лістапада. Лістапад, сьнежань, студзень, люты — гэта было чатыры месяцы. Цяпер сакавік — ужо пяты месяц будзе… Калі так за яго ўчапіліся, значыць, нейкая была падстава ці правакацыя — ня ведаю, як гэта назваць… Калі чалавек ні ў чым не вінаваты, апрача таго, што „ўлез у палітыку“. А з другога боку, мы ж нічога ня ведаем, што там ды як! Цяпер ён нават у лістах нічога пра гэта ня піша: мусіць, зразумеў, што такія лісты мы проста ня будзем атрымліваць».
Сваякі і знаёмыя перакананыя, што абвінавачаньне ў шпіянажы — абсурднае. І згадваюць, што ціск з боку КДБ Андрэй Гайдукоў адчуваў ужо даўно: «людзі ў цывільным» ня раз праводзілі зь ім гутаркі, каб не займаўся грамадзкай дзейнасьцю. І якраз перад тым, як яго затрымалі нібыта «падчас закладкі тайніка» са шпіёнскімі зьвесткамі, Гайдукоў рыхтаваў дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага аб’яднаньня «Саюз маладых інтэлектуалаў».
Вольга Гайдукова апавяла, што лісты ад сына прыходзяць з часткова закрэсьленымі радкамі:
«Да такой ступені ўсё складана і незразумела! Мы нічога ня ведаем, што ён там і як! Калі ён нешта спрабуе нам сказаць, нейкі нюанс, то ў лістах гэта закрэсьлена. Я такіх лістоў шмат атрымлівала — і па чатыры радкі запэцкана, што нічога не прачытаць. Бываюць і затрымкі, на мінулым тыдні, напрыклад. Ну, у іх жа там кантроль! Дык што ён напіша? Старонку са сшытка, праз клетачку. „Я жывы-здаровы…“ Гэтак у яго пачынаецца кожны ліст».
Маці штораз спрабуе даведацца нейкія падрабязнасьці ад адваката. Пасьля таго, як 19 лютага беларускія праваабаронцы прынялі заяву з патрабаваньнем галоснасьці ў справе Гайдукова, заявіўшы пра магчымыя катаваньні Гайдукова і парушэньне ягоных правоў на абарону, адвакату дазволілі доўгае спатканьне з арыштаваным:
«Пару тыдняў таму яны з адвакатам размаўлялі амаль паўдня. І Андрэй потым напісаў, што добра пагаварылі, і адвакат гэтаксама кажа. Я прасіла, каб спытаў у Андрэя, можа, лекі нейкія патрэбныя. У яго ж сэрца хворае… Не, кажа, нічога ня трэба, што нармальна Андрэй выглядае, добра трымаецца… Але ж адвакат таксама нічога ня можа распавесьці. Адвакат даў падпіску — там з усіх падпіску пра неразгалошваньне бяруць. І ўсё!»
Незразумелай гэтая «шпіёнская» справа падаецца ня толькі сваякам і знаёмым абвінавачанага Гайдукова. Ёсьць і яшчэ адзін падазраваны — наваполацкі актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ільля Багданаў.
У яго, як і ў Гайдукова, зрабілі ператрус. Потым выклікалі на допыт. А потым усё неяк заціхла, кажа Багданаў:
«Я падазраваны, тут нічога не зьмянілася. Дапытвалі пад падпіску аб неразгалошваньні. Я таксама спрабаваў даведацца, што там і як, каб ведаць, чаго чакаць… Але так нічога і не зразумеў. Працую пакуль…»
Спачатку Ільлю Багданава выклікалі на допыт як сьведку, потым перавялі ў статус падазраванага ў «шпіёнскай справе». Але, у адрозьненьне ад зьняволенага ў СІЗА КДБ Андрэя Гайдукова, у дачыненьні да падазраванага Багданава мераў стрыманьня не ўжывалася: ён па-ранейшаму на волі.

Мы нічога ня ведаем, што ён там і як! Калі ён нешта спрабуе нам сказаць, нейкі нюанс, то ў лістах гэта закрэсьлена.