5 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе будзе разглядацца скарга скульптара Гэніка Лойкі на прысуд судзьдзі Фрунзэнскага раённага суду Людмілы Лапо.
За акцыю ў дзень абароны роднай мовы 21 лютага каля менскай гімназіі № 4 Лойка быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту. Падставай да судовага перасьледу стаў плякат, які Лойка разгарнуў каля навучальнай установы, наступнага зьместу: «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай».
Грунтуючыся на паказаньнях міліцыянтаў, якія затрымлівалі мастака, судзьдзя Лапо зьвінаваціла Лойку ў парушэньні правілаў арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Але скульптара абурае нават ня тое, што яму выпісалі пяць сутак за родную мову, а тое, як судзьдзя пагарджала ў працэсе беларускай мовай. Яму не далі магчымасьці запрасіць у суд перакладчыка, а адвакатцы не дазволілі дапытваць сьведак па-беларуску.
Да разгляду касацыйнай скаргі Гэнік Лойка падрыхтаваў адмысловы выступ, зь якім 5 сакавіка накіруецца ў суд:
«Я — беларус.
Мова майго народу — беларуская. Яна мае статус дзяржаўнай. Я заўважаю, што мая мова ў дзяржаве Беларусь памірае. У мяне ўзьнікла ўражаньне, што менавіта сама дзяржава не дае беларускай мове жыцьця. Таму ў Дзень абароны роднай мовы я і выйшаў абараніць родную мову. Выйшаў да дзяржаўнай установы, да гімназіі № 4, з транспарантам, на якім напісаў тое ж, што і на шыльдзе гімназіі: яна — не беларускамоўная! (Пры канцы мінулага году адміністрацыя гімназіі, не папярэдзіўшы бацькоў, унесла ў статут папраўкі, згодна зь якімі ў беларускамоўнай гімназіі ўводзіцца другая мова навучаньня — расейская — РС).
Я — абаронца роднай мовы — у Дзень абароны роднай мовы сустрэў з боку дзяржавы жорсткі супраціў. Дзяржава ў асобе судзьдзі Фрунзэнскага раёну Л. Лапо за мой шчыры парыў пакарала мяне арыштам, а на судзе не дала беларускай мове жыцьця.
Паводле Канстытуцыі, у нас дзьве дзяржаўныя мовы. І я маю права выбраць мову зносінаў. Першым крокам дзяржавы, на мой погляд, павінна быць забесьпячэньне майго выбару. Трэба было спытаць, якую мову зносінаў я хачу выбраць — першую ці другую. Але спадарыня Лапо, як прадстаўніца дзяржавы, такога кроку не зрабіла.
Я пайшоў насустрач. Паказаў, што я размаўляю па-беларуску. Культурны чалавек ветліва адказваў бы мне на маёй мове. Але гэтага не адбылося.
Трэці крок. Я папрасіў шчырым тэкстам: «Калі ласка, размаўляйце са мной па-беларуску». Дзяржава мяне не паслухалася.
Тады я пайшоў на чацьвёрты крок і запатрабаваў весьці справу на першай дзяржаўнай роднай беларускай мове. Дзяржава і гэта ігнаруе.
Пяты крок. Я заяўляю афіцыйна, што не валодаю другой дзяржаўнай мовай. І гэта ігнаруецца — маўляў, судовы працэс вядзецца на расейскай мове (хаця ў законах няма аніякіх прывілеяў другой дзяржаўнай мовы над першай).
І толькі на шостым кроку я дабіўся ад дзяржавы дзяржаўнай беларускай мовы. Сярод дакумэнтаў судовай справы (стар. 19-20) ёсьць «Пратакол асабістага дагляду», зроблены па-беларуску. Як такое магло стацца — спытаецеся вы — што міліцыянты Фрунзэнскага РАУС напісалі адзіны дакумэнт па-беларуску?!
А справа адбывалася так. Два міліцыянты — Аляксей (у цывільным), які назваўся Галавіным, і маёр Міша, які свайго прозьвішча не назваў — сталі перапісваць мае рэчы. Я зноў і зноў паўтарыў свой выбар мовы: «Калі пратакол будзе напісаны не па-беларуску — я яго не падпішу!». «Не падпісвай, нам і не нада».
«Але прымаць мае рэчы, — кажу,— я буду ў прысутнасьці двух панятых. І панятыя будуць вельмі зьдзіўленыя, што я па памяці назваў кожную сваю рэч, а таксама 347 даляраў ЗША...».
Маёр Міша моўчкі ўсьвядоміў свой далейшы лёс, і напісаў «Пратакол» па-беларуску.
Значыць ёсьць праўда на зямлі!
Акрылёныя гэтай надзеяй, мы з адвакаткай Алінай Шостак зьвяртаемся да высокага суду і просім даць жыцьцё беларускай мове. Іншымі словамі, весьці судовы працэс на першай дзяржаўнай роднай беларускай мове, і ў выніку адмяніць рашэньне суду Фрунзэнскага раёну.
«Чаму мяне, чорнага, ды судзяць белыя?» — казаў некалі Нэльсан Мандэла...".