Ля спэцпрыёмніка на вуліцы Акрэсьціна яго сустракалі сваякі, паплечнікі, журналісты. Лойка зьявіўся з турэмнай брамы бадзёрым, казаў пра пляны далей змагацца за беларускамоўнае навучаньне.
За тры дзясяткі гадоў актыўнага грамадзкага жыцьця Гэнік Лойка за краты трапіў упершыню. Суд пакараў яго за пэрформанс ля сталічнай гімназіі № 4 у Міжнародны дзень абароны роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага. Пяць сутак — тэрмін ня самы вялікі. Але ці гатовы ён зноў сядзець за беларускую мову?
«Я не хачу сядзець, шчыра кажучы. Будзем змагацца, але сядзець ня варта. Там было, калі можна так казаць, адносна добра, зусім ня страшна. Умовы ў новым корпусе цалкам прымальныя... Адзін „калега“ ў камэры кажа: ну што, думаеш? Думкі — гэта самае цяжкое. Не, адказваю, абсалютна ні пра што такое ня думаю. Я зрабіў сваю справу, і я вельмі задаволены. Так што гэта ня страшна, але, напэўна, туды ня варта трапляць».
Раніцай 21 лютага Гэнік Лойка прыйшоў да гімназіі, дзе вучыліся раней і вучацца цяпер ягоныя дзеці, з плякатам: «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай...»
Пры канцы мінулага году гімназічная адміністрацыя, не папярэдзіўшы бацькоў, унесла ў статут папраўкі, згодна зь якімі ў беларускамоўнай гімназіі ўводзіцца другая мова навучаньня — расейская. Спадар Лойка перакананы, што такая сытуацыя прывядзе толькі да аднаго — да паступовага выцясьненьня беларускай мовы з адукацыйнага працэсу.
Аднак турботаў Лойкі зусім не падзялялі людзі ў цывільным, якія зьявіліся каля школы яшчэ да пачатку акцыі. Яны потым выступілі асноўнымі сьведкамі несанкцыянаванага пікетаваньня, і на падставе іхніх паказаньняў выносіўся прысуд:
«Арыштавалі каля гастраному „Кунцаўшчына“, калі я ўжо вяртаўся дахаты. Наваліліся два чалавекі: адзін — міліцыянт, другі — кадэбіст. Адметна, што кадэбіст на судзе не прысутнічаў, загадаўшы іншаму міліцыянту, які сядзеў у кабінэце, быць сьведкам. І той у пратаколе затрыманьня ўсё слова ў слова сьпісаў у свайго калегі. Але гэта не перашкодзіла яму выступіць, даўшы клятву, што ён кажа толькі праўду».
Гэнік Лойка кажа, што перанёс пяць турэмных сутак дастаткова спакойна. У камэрах было цёпла, ніхто нікога не даймаў, кармілі нядрэнна — дарэчы, за спажытыя прадукты трэба будзе яшчэ заплаціць 200 тысяч рублёў:
«Мы нават не распытвалі асабліва, хто за што сядзіць. Адразу, калі прыйшоў а шостай раніцы, то мае сукамэрнікі прачнуліся, распыталі, як там і што. Я расказаў, за што трапіў, яны вельмі зьдзівіліся, што ёсьць такі, аказваецца, міжнародны дзень абароны роднай мовы».
Сёньня Гэнік Лойка падаў апэляцыю ў Менскі гарадзкі суд на прысуд судзьдзі Фрунзенскага райсуду Людмілы Лапо. Скульптара абурае нават ня тое, што яму выпісалі пяць сутак за родную мову, а тое, як судзьдзя пагарджала ў працэсе беларускай мовай. Яму не далі магчымасьці запрасіць у суд перакладчыка, а адвакатцы не дазволілі дапытваць сьведак па-беларуску. Пра ўсё астатняе ён не шкадуе:
«Не шкадую, што правёў такую акцыю. Вельмі добра ўсё прайшло. На жаль, там не атрымалася зрабіць заплянаванага пэрформансу ў поўным аб’ёме, але, напэўна, для пачатку і гэтага будзе дастаткова. А цяпер вось яшчэ буду ганарыцца, што маю палітычную судзімасьць».
Гэнік Лойка кажа, што неаднойчы прапаноўваў адміністрацыі гімназіі № 4 сваю дапамогу ў беларусізацыі калектыву, але кожны раз натыкаўся на адмоўную рэакцыю.