21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Ён абвешчаны Генэральнай канфэрэнцыяй ЮНЭСКО і прымеркаваны да дня гібелі ў Пакістане 21 лютага 1952 году пяці студэнтаў, якія змагаліся за дзяржаўны статус мовы бангла.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 1999 году і мае на мэце захаваньне лінгвістычнай разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі.
Свабода ня раз расказвала пра жыцьцёвыя гісторыі бацькоў, якія вырашылі навучаць сваіх дзяцей на роднай мове. Як склаліся лёсы навучэнцаў?
Янка Лапіцкі — былы жодзінскі школьнік, бацькі якога пажадалі, каб адукацыю ў сярэдняй школе хлопчык атрымаў на беларускай мове. Змаганьне доўжылася ўсе Янкавы школьныя гады: ён быў адзіным вучнем у клясе, нейкі час праходзіў школьную праграму ў хатніх умовах, а бацькі тым часам мусілі прайсьці праз усе ўзроўні адміністрацыйнай сыстэмы толькі дзеля таго, каб на практыцы рэалізаваць гарантаванае Канстытуцыяй права на карыстаньне дзяржаўнай беларускай мовай. Цяпер 17-гадовы Янка Лапіцкі заканчвае 4 курс Коласаўскага ліцэю і зьбіраецца ў ВНУ, кажа ягоны бацька Аляксей Лапіцкі:
«Гэтае змаганьне на яго ў горшы бок не паўплывала: ён і музыкай займаўся, і сяброў у яго шмат, у тым ліку сярод расейскамоўных юнакоў. Ён толькі асэнсаваў праблему, а таму вывучае польскую, ангельскую мовы. У яго добра атрымліваецца займацца інфарматыкай, праграмаваньнем, і паводле вынікаў навучаньня, найхутчэй, ён будзе паступаць у Пазнанскі ўнівэрсытэт, які ў гэтай галіне спэцыялізуецца».
Марысі Каральковай з Горак цяпер 21 год. Як і Янка Лапіцкі, яна ў свой час была адзінай школьніцай, якая навучалася на роднай мове, а яе бацькі таксама прайшлі праз усе магчымыя выпрабаваньні, каб дачка атрымала школьную адукацыю па-беларуску. Малодшы сын Каральковых Мікіта таксама цяпер вучыцца па-беларуску, кажа маці Ірына Каралькова:
«Марыся навучаецца ў Торуні ва ўнівэрсытэце Капэрніка на аддзяленьні скульптуры і заканчвае трэці курс. Цяпер у гэтай жа школе, дзе Марыся вучылася, застаецца яе малодшы брат. Калі ён ішоў у першую клясу, то, ведаючы нашую пазыцыю, што будзем дамагацца беларускага навучаньня, да нас прыйшлі і сказалі: усё, мы адчыняем беларускую клясу. І гэтак Мікіта заканчвае ўжо дзявятую клясу, а ўсяго іх там пяць чалавек. Я ня думаю, што гэта якаснае навучаньне, бо ня можа быць добрае навучаньне па-беларуску ў расейскамоўнай школе. Калі настаўнік выкладае ў адной клясе па-расейску, пасьля прыходзіць у беларускую клясу і яму нешта трэба казаць па-беларуску, калі падручнікаў не хапае… Я, калі па шчырасьці, настолькі абыякава стаўлюся да школы, што хачу толькі, каб найхутчэй і Мікіта скончыў школу. Бо тое, што адбываецца цяпер у нашых школах, мяне не задавальняе цалкам».
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, беларускую мову роднай назвалі 53% жыхароў краіны. Гэта на 20% менш, чым падчас папярэдняга перапісу — дзесяцігадовай даўніны. Таксама з 37% да 23% зьменшылася колькасьць тых, хто заявіў, што дома стала размаўляе па-беларуску. Адпаведна, у пачатковай школе ўсё менш дзяцей, якія навучаюцца на роднай мове. Так, у Магілёве з 400-тысячным насельніцтвам на беларускай мове вучыцца адзіная трэцяклясьніца Яліна Салаўёва. Яе маці Надзея Салаўёва хвалюецца, ці здолее дамагчыся, каб і надалей дзяўчынка вучылася па-беларуску:
«Яна па-ранейшаму займаецца адна. Ніякіх дзяцей не дадалося і не дадасца, я думаю, бліжэйшым часам. Бо бацькі ня схільныя аддаваць у беларускую клясу дзяцей у апошнія гады пачатковай школы. Натуральна, што мы будзем праводзіць кампанію падчас пачатку сярэдняй школы — пятай клясы, калі будуць розныя настаўнікі. Магчыма, што тады дзяцей крыху паболее».
Нежаданьне бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у беларускія школы і клясы — штучная зьява, выкліканая стаўленьнем дзяржаўных органаў да дзяржаўнай беларускай мовы. Такую выснову Аляксей Лапіцкі — адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы ў Жодзіне — зрабіў, правёўшы анкетаваньне сярод бацькоў і дзяцей:
«Людзі гатовыя аддаваць навучаць сваіх дзяцей па-беларуску, пачынаючы з садку, школы і завяршаючы ВНУ, пры адной умове: што гэта будзе адбывацца на грунтоўным дзяржаўным падмурку. Што беларускай мове будуць нададзеныя стабільныя дзяржаўныя прыярытэты, бо яна ў цяперашніх умовах знаходзіцца ў найгоршым стане».
Гэткім чынам афіцыйная статыстыка засьведчыла, што цяпер у Беларусі на роднай мове навучаюцца 16% школьнікаў, яшчэ тры гады таму іх было 20%. Сярод дашкольнікаў гэтая лічба яшчэ меншая — 11%, а студэнтаў — толькі 0,2%. Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч мяркуе, што на карысьць беларускай мовы сытуацыя палепшылася б ужо пры выкананьні дзейных законаў, а стварэньне беларускіх ВНУ зьмяніла б яе на карысьць роднай мовы беспаваротна:
«Мне падаецца, што нашыя людзі ўжо настолькі зьняверыліся ў тым, што зь дзяржавай можна эфэктыўна камунікаваць па любых пытаньнях, у тым ліку па пытаньнях адукацыі, што яны ўжо абіраюць іншы шлях. Я думаю, што роднай мове навучаюць нашмат больш дзяцей, чым 16%. Многія лічаць, што прышчапіць любоў да роднай мовы, закласьці падмуркі нацыянальнай культуры можна ў хатніх умовах, ствараючы свой асяродак. З гэтых людзей вырастуць нармальныя грамадзяне, а не такія, якіх хоча бачыць дзяржава незалежна ад мовы навучаньня. Бо мэханізмы камунікацыі зь дзяржавай не працуюць, законы не працуюць, канстытуцыйнае права на выбар мовы навучаньня працуе толькі на паперы, а незалежных судоў, дзе можна гэта адстаяць, у нас, як вядома, няма».
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO) заявіла пра пагрозу зьнікненьня беларускай мовы. Гэтая міжнародная арганізацыя зарэгістравала нацыянальную мову беларусаў у міжнародным атлясе «Мовы сьвету ў небясьпецы» («World’s Languages in Danger»). Паводле ацэнкі ЮНЭСКО, сёньня ў сьвеце існуе больш за 6 тысяч моваў. Палова зь іх найбліжэйшым часам могуць страціць сваіх апошніх носьбітаў.
Свабода ня раз расказвала пра жыцьцёвыя гісторыі бацькоў, якія вырашылі навучаць сваіх дзяцей на роднай мове. Як склаліся лёсы навучэнцаў?
«Гэтае змаганьне на яго ў горшы бок не паўплывала: ён і музыкай займаўся, і сяброў у яго шмат, у тым ліку сярод расейскамоўных юнакоў. Ён толькі асэнсаваў праблему, а таму вывучае польскую, ангельскую мовы. У яго добра атрымліваецца займацца інфарматыкай, праграмаваньнем, і паводле вынікаў навучаньня, найхутчэй, ён будзе паступаць у Пазнанскі ўнівэрсытэт, які ў гэтай галіне спэцыялізуецца».
Марысі Каральковай з Горак цяпер 21 год. Як і Янка Лапіцкі, яна ў свой час была адзінай школьніцай, якая навучалася на роднай мове, а яе бацькі таксама прайшлі праз усе магчымыя выпрабаваньні, каб дачка атрымала школьную адукацыю па-беларуску. Малодшы сын Каральковых Мікіта таксама цяпер вучыцца па-беларуску, кажа маці Ірына Каралькова:
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, беларускую мову роднай назвалі 53% жыхароў краіны. Гэта на 20% менш, чым падчас папярэдняга перапісу — дзесяцігадовай даўніны. Таксама з 37% да 23% зьменшылася колькасьць тых, хто заявіў, што дома стала размаўляе па-беларуску. Адпаведна, у пачатковай школе ўсё менш дзяцей, якія навучаюцца на роднай мове. Так, у Магілёве з 400-тысячным насельніцтвам на беларускай мове вучыцца адзіная трэцяклясьніца Яліна Салаўёва. Яе маці Надзея Салаўёва хвалюецца, ці здолее дамагчыся, каб і надалей дзяўчынка вучылася па-беларуску:
Нежаданьне бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у беларускія школы і клясы — штучная зьява, выкліканая стаўленьнем дзяржаўных органаў да дзяржаўнай беларускай мовы. Такую выснову Аляксей Лапіцкі — адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы ў Жодзіне — зрабіў, правёўшы анкетаваньне сярод бацькоў і дзяцей:
«Людзі гатовыя аддаваць навучаць сваіх дзяцей па-беларуску, пачынаючы з садку, школы і завяршаючы ВНУ, пры адной умове: што гэта будзе адбывацца на грунтоўным дзяржаўным падмурку. Што беларускай мове будуць нададзеныя стабільныя дзяржаўныя прыярытэты, бо яна ў цяперашніх умовах знаходзіцца ў найгоршым стане».
Гэткім чынам афіцыйная статыстыка засьведчыла, што цяпер у Беларусі на роднай мове навучаюцца 16% школьнікаў, яшчэ тры гады таму іх было 20%. Сярод дашкольнікаў гэтая лічба яшчэ меншая — 11%, а студэнтаў — толькі 0,2%. Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч мяркуе, што на карысьць беларускай мовы сытуацыя палепшылася б ужо пры выкананьні дзейных законаў, а стварэньне беларускіх ВНУ зьмяніла б яе на карысьць роднай мовы беспаваротна:
Мэханізмы камунікацыі зь дзяржавай не працуюць, законы не працуюць, канстытуцыйнае права на выбар мовы навучаньня працуе толькі на паперы, а незалежных судоў, дзе можна гэта адстаяць, у нас, як вядома, няма