— Ці можна сказаць, як сьцьвярджаюць некаторыя экспэрты, што ў недзяржаўных СМІ колькасьць беларускай мовы расьце, а ў дзяржаўных СМІ, наадварот, ідзе працэс русіфікацыі?
— Мне падаецца, што нельга казаць пра нейкую такую тэндэнцыю. Дастаткова недзяржаўных выданьняў, якія карыстаюцца выключна расейскай мовай, разам з тым дастаткова дзяржаўных выданьняў, найперш у раёнах, якія карыстаюцца выключна беларускай мовай. І хапае выданьняў, якія карыстаюцца дзьвюма мовамі — часам у іх можна заўважыць, што «пра эканоміку мы пішам па-расейску, а пра культуру — па-беларуску».
Таму я б не сказаў, што за апошні час нешта прынцыпова зьмянілася. Аднак сам факт таго, што «Аргументы и факты в Беларуси» палічылі патрэбным выкарыстоўваць і беларускую мову, я б назваў безумоўна станоўчым. Выданьне прыватнае, а значыць —для бізнэсу гэта мае сэнс. Ня проста так яны мяняюць моўны фармат свайго выданьня, бо ў Беларусі гэта ня толькі рашэньне выдаўца, аднак мусяць быць унесеныя зьмены і ў выдавецкія дакумэнты, і гэта дастаткова складаная працэдура.
— Ня раз выказваліся думкі, што беларуская мова зьяўляецца мовай дэмакратыі, а расейская, адпаведна, — мовай улады. Ці можна сказаць, што такая карціна існуе ў СМІ?
— Я не магу пагадзіцца з такімі высновамі — чорна-белай карціны не існуе. Ёсьць дэмакратычныя выданьні, якія, нават ахвяруючы сваім часам і вялікім аб’ёмам працы, перакладаюць артыкулы з сайту «Свабоды» на расейскую мову — бо лічаць, што такім чынам яны дапамогуць сваёй аўдыторыі. Ёсьць іншыя выпадкі — напрыклад, «Наша Ніва» ўвяла расейскую вэрсію свайго сайту, і гэтая вэрсія прыносіць ім пашырэньне аўдыторыі.
Ёсьць людзі, якія думаюць па-беларуску, і ім хочацца атрымліваць інфармацыю найперш па-беларуску. Ёсьць людзі, якія думаюць па-расейску. Але яны могуць быць аднадумцамі і разам змагацца за дэмакратыю і зьмену сытуацыі ў краіне. Разам з тым, ёсьць і тыя людзі, якія добра валодаюць беларускай і змагаюцца за статус-кво. Таму я ня думаю, што такія маркеры будуць заўсёды актуальнымі і паказваць тое, што адбываецца ў грамадзтве.