Жыхар вёскі Нядашава 2, што ў Магілёўскім раёне, Дзьмітры Яўстратаў зьвярнуўся ў суд, каб раённая ўлада перагледзела пастанову, якой фэрмэрскай гаспадарцы «Пралеска» пад ворыва перадалі лог, які, паводле пазоўніка, здавён выкарыстоўвалі вяскоўцы для адпачынку і выпасу жывёлы.
У пазове адзначана, што фэрмэрскай гаспадарцы дзялянку зямлі перадалі без папярэдняга абмеркаваньня зь вяскоўцамі. Акрамя таго спадар Яўстратаў вінаваціць фэрмэра ў тым, што той узараў курганы, альбо старое селішча.
«На ўзараным полі цяпер працуюць чорныя капальнікі і знаходзяць манэты з надпісамі на лаціне», заяўляе Яўстратаў. Як доказ ён паказаў сем манэтаў, якія сам знайшоў на полі. Паводле сьцьверджаньняў Яўстратава, ён зьвяртаўся да магілёўскіх гісторыкаў, якія пацьвердзілі, што знойдзеныя манэты — 16-17 стагодзьдзя і паабяцалі яму, што пасьля зыходу сьнегу правядуць археалягічныя раскопкі.
Магілёўскі гісторык Ігар Марзалюк пацьвердзіў, што да яго зьвяртаўся Дзьмітры Яўстратаў. Паводле гісторыка, знойдзеныя вяскоўцам манэты — шэлегі, ці, як іх яшчэ называлі, барацінкі. Спадар Марзалюк дапускае, што на ўзараным полі магло быць незарэгістраванае дагэтуль селішча. Паводле гісторыка ў навакольлі Нядашава ад 17 да 20 стагодзьдзя быў фальварак. Беларускае заканадаўства, адзначае навуковец, дапускае выкарыстаньне зямель, дзе былі селішчы, пад ворыва.
Тым часам, 19 студзеня Ленінскі суд Магілёва пад старшынствам судзьдзі Галіны Тарасавай пачаў разглядаць пазоў Дзьмітрыя Яўстратава. На судовым пасяджэньні пазоўнік заявіў, што бароніць свае інтарэсы і інтарэсы вяскоўцаў, якія парушылі раённыя ўлады і фэрмэр. «Лог фэрмэр два гады запар засявае кукурузай. Няма як прайсьці да рэчкі. Паводле заканадаўства, даводзіў суду вясковец, улада мелася прымаць рашэньні аб перадачы зямлі галосна з улікам грамадзкіх інтарэсаў». Свае довады пазоўнік падмацоўваў цытаваньнем артыкулаў Зямельнага кодэксу і Канстытуцыі Беларусі.
Ягоныя патрабаваньні зацікаўленыя бакі, прадстаўнікі абласной і раённай уладаў, не прызналі. Яны заявілі, што перадача зямлі адбылася ў адпаведнасьці з прэзыдэнцкім указам пра вяртаньне ў абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца паводле прызначэньня. Сваю пазыцыю чыноўнікі аргумэнтавалі тым, што ў жыхароў вёскі Нядашава няма свойскай жывёлы, якую трэба пасьвіць. Указ не прадугледжвае неабходнасьці абмяркоўваць перадачу зямлі зь вяскоўцамі, заявілі ў судзе прадстаўнікі ўлады. Што да курганоў, то паводле чыноўнікаў, іх на перададзеным полі няма.

Лог фэрмэр два гады запар засявае кукурузай. Няма як прайсьці да рэчкі