Cпадар Салтруковіч кажа, што, адабраўшы статак, яго пазбавілі ўсяго, бо цяпер ён ня мае нават на хлеб. Зараз фэрмэр судзіцца, каб вярнуць кароў і бычкоў.
Напачатку, увесну 2012 году, у Васіля Салтруковіча забралі 5 галоў па рашэньні Пружанскага раённага суду. Гэтых кароў і бычкоў суд пастанавіў адабраць у кампэнсацыю шкоды на 13 мільёнаў рублёў, якую статак фэрмэра нанёс суседзкім палеткам.
Аднак у сьнежні ў фэрмэра забралі астатнія 30 галоў.
Як ён распавёў, забіраць статак прыйшла цэлая каманда ледзь не з 30 «хімікаў» з тутэйшай камэндатуры, якія і загналі жывёлу ў мясцовую калектыўную гаспадарку. Там цяпер і знаходзяцца каровы фэрмэра, быццам бы да канчатковага вырашэньня гэтай справы.
Салтруковіч кажа, што кіраваў «хімікамі» не намесьнік начальніка мясцовай міліцыі, а нехта з начальства камэндатуры.
Так супала, што пасьля таго, як «хімікі» дапамаглі забраць у фэрмэра каровы, некаторых зь іх вызвалілі паводле амністыі.
Васіля Салтруковіча нават спрабавалі пазбавіць фэрмэрства, аднак суд адмовіў у гэтым.
Старшыня Пружанскага сельвыканкаму Ўладзімер Яцкевіч заявіў карэспандэнту «Свабоды», што худобу затрымалі да рашэньня суду:
«У яго было шмат даўгоў, не плаціў ён людзям за нанесеныя страты. Для скаціны не было памяшканьня, яна ня корміцца, ня поіцца. Яна як дзікая блукае вакол і паядае і ламае ўсё, што трапляецца на шляху, каб пракарміцца. Людзям і гаспадаркам былі нанесеныя страты, і людзі зьвярнуліся ў суд для кампэнсацыі. Сродкаў у яго няма, і таму было прынятае такое рашэньне. Была вялізная колькасьць скаргаў ад людзей: нападаюць на людзей, перашкаджаюць руху транспарту, усюды блукаюць. Гэта было зроблена ў мэтах бясьпекі людзей. Бо яны галодныя, нэрвовыя. Калі пачынаюць гуляць гэтыя каровы, там страх што творыцца. Людзі дзясяткамі пішуць звароты, каб прынялі нейкія меры. Гэта ж цягнецца ўжо чатыры-пяць гадоў. Скончылася цярпеньне зь ім ваяваць».

Старшыня сельвыканкаму: Каровы нападалі на людзей