У панядзелак, 11 лютага стане вядомы кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на сёлетняга ляўрэата літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Пра сваё рашэньне журы паведаміць журналістам на адмысловай імпрэзе, якая адбудзецца ў амбасадзе Рэспублікі Польшча. Менавіта польскі амбасадар Лешак Шарэпка — ганаровы старшыня журы. Зь ягонай ініцыятывы прэмія і паўстала два гады таму. Сузаснавальнікамі сталі Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ЗАТ «Сомбелбанк».
Першым ляўрэатам летась стаў Павал Касьцюкевіч са зборнікам апавяданьняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», якая выйшла ў 2011 годзе.
На сёлетняе ляўрэацтва заяўкі падалі аўтары сарака трох кніг, якія былі выдадзеныя ў 2012 годзе. Зь іх месяц таму журы склала лонг-ліст, з дванаццаці намінантаў. Гэта:
Гэты сьпіс 11 лютага журы скароціць напалову. Абвяшчэньне і ўшанаваньне пераможцы(-аў) адбудзецца 1 сакавіка. Сярод узнагародаў — магчымасьць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпэндыі і запрашэньні ў эўрапейскія дамы творчасьці.

- Сяргей Балахонаў. «Зямля пад крыламі Фэнікса (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)».
- Альгерд Бахарэвіч. «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
- Алена Брава. «Рай даўно перанаселены».
- Адам Глобус. «Сказы».
- Паліна Качаткова. «Матылі».
- Уладзімер Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без (Менскі раман)».
- Андрэй Пакроўскі. «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза».
- Алесь Пашкевіч. «Сімъ Победиши».
- Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Юры Станкевіч. «Шал».
- Уладзімер Сьцяпан. «Адна капейка».
- Андрэй Федарэнка. «Ланцуг».