У Менскім абласным судзе заканчваецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць у хабарніцтве.
8 лютага ў працэсе прагучыць апошняе слова абвінавачанага і суд пойдзе на вынясеньне прысуду. Працэс над Ігарам Васільевым, які пачаўся ў канцы сьнежня, з 4 студзеня зрабілі закрытым. Нават судовыя спрэчкі прайшлі за зачыненымі дзьвярыма, таму невядома, ці зьмяніў сваю пазыцыю абвінавачаны Ігар Васільеў, які раней вінаватым сябе не прызнаваў. Вядома толькі, што пракурор папрасіў для Васільева 15 гадоў зьняволеньня. Такім чынам, абвінаваўчы бок лічыць, што віна высокапастаўленага чыноўніка была ў судзе цалкам даказаная.
З той часткі працэсу, якая была адкрытай, вынікала, што Васільеву нібыта перадалі 250 тысяч даляраў у выглядзе хабару і столькі ж зьбіраліся перадаць пазьней.
Пры гэтым высьветлілася, што сьведка Васіль Ананьеў, які прынёс хабар у Менгарвыканкам, дзейнічаў пад кантролем КДБ і грошы былі не ад інвэстара, які нібыта жадаў «падмазаць» свой праект, а зь беларускага банку.
Таксама стала вядома, што сьведка Ананьеў напярэдадні перадачы хабару быў арыштаваны КДБ зусім па іншай справе.
Другі сьведка, Ігар Сьмятанін, абвінаваціў Ананьева ў судзе ў тым, што той навеў паклёп на Васільева, каб самому застацца на волі. Дарэчы, неўзабаве пасьля гэтых паказаньняў Сьмятаніна працэс закрылі. Паводле судзьдзі, гэта было зроблена, «каб вывучыць матэрыялы з сакрэтнымі апэратыўнымі зьвесткамі».
Назіральнікі не выключаюць, што прысуд Ігару Васільеву будзе абвешчаны на будучым тыдні. Ужо вядома, што абвяшчэньне прысуду будзе адкрытым.