5 студзеня працэс па справе Ігара Васільева аднавіўся, але зноў, як і ў другой палове 4 студзеня, праходзіў за закрытымі дзьвярыма. Паводле суду, часовая закрытасьць неабходна ў сувязі з вывучэньнем некаторых матэрыялаў справы, на якіх стаіць грыф сакрэтнасьці. Адметна, што пачалося сёньняшняе паседжаньне з допыту сьведкі К., супрацоўніцы Менгарвыканкаму, чые паказаньні ў справе ня маюць грыфу «сакрэтна». Між тым допыт сьведкі праходзіў у адсутнасьць журналістаў і публікі. Наколькі гэта законна?
Закон сапраўды дае падставы праводзіць ў пэўных выпадках закрытыя паседжаньні. Калі ідзе пра згвалтаваньні, пра пэўныя дзеяньні супраць непаўнагадовых, калі закранаюцца дзяржаўныя сакрэты. Таксама калі могуць стаць вядомымі дэталі апэратыўнай дзейнасьці праваахоўных органаў. Але чаму іх трэба засакрэчваць?
Былы сьледчы пракуратуры, праваабаронца Алег Воўчак мяркуе, што ў беларускіх судах невыпадкова злоўжываюць паняцьцем сакрэтнасьці.
«Хутчэй за ўсё для грамадзкасьці яны хочуць закрыць тое, хто з высокапастаўленых службоўцаў браў удзел у гэтай схеме. Васільеў, мяркую, не адзіночка. У сакрэтных матэрыялах могуць ўсплыць іншыя прозьвішча чыноўнікаў. Таксама адной з мэтаў можа быць тое, каб схаваць недахопы сьледзтва».
Карэспандэнт: «Учора ў судзе прагучала, што сярод сакрэтных матэрыялаў ёсьць „дадзеныя апэратыўнага ўліку КДБ“. Вы можаце патлумачыць, што гэта такое?»
Воўчак: «Не. Адно магу сказаць, што ўсе такія карупцыйныя справы мусяць быць максымальна адкрытымі і патлумачанымі. Што тут хаваць, калі дзяржаўны чыноўнік бярэ хабар? Мне таксама незразумела, што гэта за дадзеныя ўліку, адкуль бяруцца гэтыя зьвесткі, як яны фармуюцца ў КДБ. Больш з-за гэтай закрытасьці ўзьнікае сумненьняў. Прыкладам, сумняваюся ў тым, каб Васільеў вырашыў браць хабар ў 500 тысяч даляраў. Адзін? У кабінэце? Гэта неяк падазрона выглядае, непраўдападобна. Тады трэба думаць на ягоным месцы, што ў гарвыканкаме ён пад вялікім прыкрыцьцём і можа ў любы момант браць хабар. Але гэта не вельмі пераканаўча».
250 тысяч даляраў былі прынесеныя ў Менгарвыканкам знаёмым Васільева, прадстаўніком чэскай кампаніі Васілём Ананьевым. Паводле матэрыялаў справы, якія паралельна з допытам сьведак вывучае суд, грошы былі сапраўдныя, з банку, але сама дача хабару — «апэратыўным экспэрымэнтам». Васіль Ананьнеў ішоў у Менгарвыканкам, нашпігаваны аўдыё- і відэазапісваючай апаратурай, да самога кабінэту першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму яго фактычна вялі супрацоўнікі КДБ. Сам Ананьеў у судзе прыводзіў словы Васільева, што той «баіцца, што за ім сочаць».
«Дык што, калі вы баіцеся, мне сысьці?», — прапанаваў Ананьнеў, паводле яго словаў, Васільеву ў калідоры і тады чыноўнік прапанаваў яму зайсьці ў ягоны кабінэт і там паказаў на шафу, куды трэба паставіць партфэль. Ананьеў кажа, што Васільеў добра ведаў пра 250 тысяч даляраў у гэтым партфэлі. Ігар Васільеў паказвае, што ў партфэлі паводле ягонага меркаваньня быў каштоўны сувэнір, браць які яму было забаронена, але ён спакусіўся. На паседжаньні 4 студзеня былы чыноўнік паўтарыў гэтую вэрсію.
«Так, ў гэтым і ёсьць мая віна, што я прызнаваў ад першага дня затрыманьня».
Паводле дасьведчаных крыніц, большасьць сьведак ў справе Ігара Васільева дапытаныя, але пакуль у суд не выклікалі старшыню Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцьку, чые паказаньні ёсьць ў матэрыялах справы. Калі можа адбыцца допыт сьведкі Ладуцькі і ці адбудзецца ўвогуле, невядома. Працэс, паводле папярэдніх зьвестак з суду, аднавіцца 9 студзеня.