Як і 4 гады таму, калі вандраваў па Малой Ухалодзе ўпершыню, вырашыў прайсьціся да вёскі пехатой — балазе гэта акурат штодзённы праход большасьці працаздольных са 165 мясцовых жыхароў да шашы на Менск ды Барысаў, дзе яны і працуюць. Да таго ж дарога ідзе паўз Барысаўскую пушчу, як назвалі гэты лясны масіў Мядоцкага краю паўтысячы год таму, у часы ВКЛ, калі тут былі векавыя дрэвы ды шмат дзічыны. Аднак чыстага, «як пацалунак дзіцяці», паветра тут бракуе яшчэ зь мінулага веку. Пра што краязнаўца ды экс-настаўнік гісторыі, 73-гадовы спадар Станіслаў Бабіцкі мне скажа:
«Назва любой мясцовасьці даецца па характарыстыцы, якая не зьнікае ў вяках. Тут самыя халодныя мясьціны Барысаўшчыны, і была пушча, азёр многа, дрыгвы. У лінгвістычным слоўніку сказана: „ухалода — прахлада, ахлада“…»
Карэспандэнт: «Калі мы хадзілі да лесу тады, сказалі — раней тут была прахалода, а засталіся тры калоды…»
Станіслаў: «Тут шмат асушылі — запушчаныя палеткі. Лясы зьнішчылі, калі ў 90-х гадах зямлю пачалі расхопліваць, папілавалі бязбожна! Дубы стаяць паламаныя ў 2–3 абхваты. Мы зараз жывём за кошт будучых пакаленьняў…»
Зрэшты, ужо сустрэчы па дарозе акунулі мяне ў вір вясковых інтарэсаў ды праблем. Напачатку сустрэў пульхнаватую 35-гадовую Лілею Самойлаву зь дзяўчом у калясцы — хадзіла ў сельсавет па дапамогу на дзяцей ды купіць нечага заадно. Цяпер яна ў дэкрэтным.
Лілея: «Старэйшай Паліне — 13, Яне восьмы год і гэтай каля трох. Я адна, але ёсьць мужчына, які дапамагае. Дзяржава плаціць на ўсіх трох каля 2 мільёнаў. На фэрме працавала цялятніцай — выходзіла цялят амаль да сотні на чалавека. Дык даярка аддаілася і пайшла, а мы ж па 70 вядзёр вады насілі ўручную. Сухое малако прынясі, разьвядзі і кожнаму паднос пастаў! Ёсьць такія, якіх індывідуальна напаіць, якім і траву, і сена падкласьці штодзень. А ў далёкім кутку цялушкі, якія мусяць расьцяліцца. Вось зараз дзяўчаты атрымалі разьліковыя — няма 2 мільёнаў!»
28-гадовую Аляксандру Навіцкую сустрэў па дарозе на прыватную пілараму, дзе робіць падсобнай рабочай. Грукат разцоў разносіўся ў навакольлі.
Аляксандра: «Станочнікі — па 3 мільёны, а я складаю дошкі — у сярэднім паўтара мільёна. У дзень даводзіцца 8 гадзін працаваць — малавата. Заканчвала на прадавачку. Незамужняя, але ў мяне сын…»
Карэспандэнт: «У Малой Ухалодзе пэрспэктывы ёсьць?»
Саша: «Няма! У каго машына — той на горад, а мы часам тыднямі сядзім бяз працы на пілараме. Два атрымаеш — за шчасьце, а што за паўтара?!»
Рэзкі паварот налева — і я на ўскраіне вёскі. Ад брамы падышла кабета, што ўбачыла, як я чытаю вывешаную на слупе старую абвестку пра сход чальцоў каапэратыву «Малая Ўхалода» аб тым, каб правесьці газ. 54-гадовая спадарыня Тацьцяна Чаканоўская ўключылася з ходу:
Чаканоўская: «У мяне газ праз балёны. Гілімовіч, прадсядяцель каапэратыва, 2 гады ўжо гаварыў — усё, будзем ставіць! Мяне асабіста не захапілі — я жыву на ўскраіне. А потым каапэратыў разваліўся зусім — людзі забралі грошы. Трэба ж праект стварыць, землямеру абмераць. 70% на пракладку труб дае дзяржава, а з чалавека трэба 20–30 мільёнаў, каб правесьці ў хату!»
Тацьцяна сама параіла зайсьці па падрабязнасьці да памянёнага спадара Бабіцкага, які быў 2 дзесяцігодзьдзі старшынёй сельсавету і застаўся нефармальным лідэрам. Але, паказаўшы дарогу да яго, яшчэ раз выбухнула:
Чаканоўская: «Я ў горадзе працую ў дзіцячым садку — мы езьдзім на сваёй машыне, аўтобусаў у нас няма. А каб праехаць на машыне, мне трэба даехаць да прагону, потым завярнуць і па колу паехаць у горад. У нас дарога была добрая, але прыватнік зрабіў лесапілку — і грузавозы разьбілі дарогу, бачылі? Зьвярталася ў ДРБУ. Тэлефаную — гэта ня наша праца, а Лошніцы-аграгарадка. А там сказалі — вы на гэты год не заплянаваныя. Хто павінен рабіць дарогу? Потым праводзілі ваду — яшчэ больш яе размылі…»
Дзядзька Стась сядзеў у пакоі захінуўшыся — даняла «малаўхалодаўская» прахалода. Але калі даведаўся пра тэму, якая тут узьнікла, адпіў гарачай гарбаты, якую паднесла 63-гадовая жонка, спадарыня Ганна, і — загаварылі разам.
Ганна: «У нас быў пэнсіянэр Гілімовіч і 2 гады як зрабіў каапэратыў, каб правесьці ў Малую Ўхалоду газ. Людзі паздавалі хто мільён, хто два. І ў канцы году вярнуў грошы — без адсоткаў, ня поўнасьцю некаторым. 18 лістапада ізноў сабраў сход. А ўжо ж у канцы году бюджэт сплянаваны і нічога ня ўключыцца! А ён загадвае: да 21 лістапада — 2 мільёны, да 21 сьнежня — яшчэ 2, а з 2013 — па 500 тысяч. 70% будзе бюджэтных. Адна жанчына спытала — як можна здаваць грошы ўцёмную? А ён — „Я цябе запомню!“ Што — ізноў нас за дурачкоў?!»
Станіслаў: «Я на сходзе бачу, што ён чытае дамову — „Дайце мне пачытаць!“ Там усё напісана правільна — грошы можна зьбіраць, калі ёсьць праектна-каштарысная дакумэнтацыя, тады кожны будзе кантраляваць! А так атрымліваў 40% з банку за здадзеныя грошы, апэтыт разгарэўся!»
Карэспандэнт: «А ён сам жыве ў Малой Ухалодзе?»
Ганна: «Не, домік пабудаваў, абклаў. Ён багаты чалавек, былы дырэктар мясакамбінату. У Барысаве дом…»
Карэспандэнт: «Чаму ён круціць людзьмі?»
Станіслаў: «А таму што рабы! Ён сам сябе старшынёй прызначыў, трох намесьнікаў з заробкамі за вясковыя грошы. Гэта жулік! Я пачаў гаварыць людзям, а тут адна трапачка: «Калі вы праведзяце газ, мы вас на санках па вёсцы правязем!»
* * *
Усё жыцьцё сямейства Бабіцкіх узімку паліла ў печы дровамі. Але час, кажуць яны, унёс свае матэрыяльныя карэктывы, і праблему давядзецца рашаць.
Спадарства: «Задорага сёлета мне дровы прывёз — 630 тысяч за 5 мэтраў нярэзаных двухмэтровак! Дровы танныя — 230 тысяч, а 430 — прывоз! І ўявіце — вам прывезьлі 5 кубоў, а трэба 4 трактары, каб на зіму хапіла і на лазьню 2 разы на месяц. У нас у сына двухпавярховы дом пабудавалі газыфікаваны — ён узімку 200 тысяч у месяц плаце, калі маразы! Там і ванна, прыбіральня. А нам два з паловай мільёны нада!»
Петрушэнка: «Вывад: самае таннае паліва — газ!»
Апошні голас належаў майму даўняму спадарожніку, які якраз падышоў да нас — праваабаронцы, сябру грамадзянскай кампаніі «Наш дом», спадару Петрушэнку. Месца сустрэчы скарэктавалі за некалькі дзён — Мікалай Сямёнавіч ужо дасьледаваў досыць працяглы зямельны канфлікт, які з-за «ваяўнічага бязьдзеяньня мясцовай улады» патрабуе, на яго погляд, «максымальнай галоснасьці». Ён у мінулы прыезд у вёску сустракаўся з заяўніцай, жыхаркай Барысава, і ня толькі зь ёю. Вось перадгісторыя.
Петрушэнка: «Спадарыня Грабянцова Алёна напісала заяву ў Мётчынскі сельсавет, заплаціла 2 мільёны рублёў. Ёй быў узаконены зямельны ўчастак — выдадзена пасьведчаньне з гербавымі пячаткамі, спэцыялісты на мясцовасьці ўдакладнялі межы…»
Спадарыня Грабянцова ўжо марыла пра прыбаўку з прысядзібнага ўчастку да зімовага стала, як прыехала ў Малую Ўхалоду, дзе мае лецішча, і ўбачыла: яе соткі зьбіраюцца заараць суседзі. Далейшы расповед вуснамі апошніх — спадарства Вольгі ды Мікалая Касьцюкевічаў. Пазнаўшы Петрушэнку, нас яны сустрэлі гасьцінна.
Спн. Вольга: «Добра здаровечка. Мне 73 гады. Нам далі 30 сотак зямлі — ён прапрацаваў 35 год трактарыстам, я ўвесь час даяркай. Як у мяне шасьцёра дзяцей, мне 10 сотак прыбавілі — прыяжджаў дырэктар Элькінд з аграномам. Сам папрасіў у суседа, каб узяў у другім месцы 10, а ў нас на палетку адмераў 20 сотак разам і каля дома было 20. У нас карова была — мы іх засеялі канюшынай. Зараз прадалі карову, перааралі пад бульбу…»
Карэспандэнт: «А сьцяжкамі соткі былі пазначаныя?»
Спн. Вольга: «Не-не, нічога! Грабянцова падыходзіць — „Вы не кранайце, гэта мая зямля выкупленая!“ Як жа мы 20 год аралі?! Я зьвярнулася ў сельсавет да сакратаркі Марыі Хведараўны. Яна сказала — так, ваша зямля аформленая, падавайце на суд, і толькі ён рашыць, што гэта ваша зямля! Дый каб не было зямлі, але па той бок яе ўчастка пустая стаіць, тыя людзі паўміралі! Праблема яйка выедзенага ня вартая, вінаватае начальства з райвыканкаму і сельсавету, што афармляе! Да нас прыехала камісія, я сказала двум мужыкам і жанчыне — вы прадстаўцеся. А яны не назваліся, а — „Выкупляйце гэтыя 10 сотак!“ Дый кажу — паўміраем хутка, пацягну іх у магілу?! Ён мне ў вочы не паглядзеў, гаварыў як з кавалкам паперы! Міленькі, вунь калышацца бур’ян — а што, д… падняць і паглядзець зь сельсавету, дзе цётачка засеяла! Мы два інваліды — шукайце 10 сотак. Я б карала такіх начальнікаў!»
Эмоцыі спадарыні Вольгі я зразумеў, калі Петрушэнка паказаў мне відэа, запісанае на сотавы колькі дзён раней, калі «на разборкі» прыяжджала Лідзія Вашкевіч, спэцыяліст землеўпарадкавальнай службы Барысаўскага райвыканкаму. Яе пышная рудая фрызура аж затрэслася, калі даведалася, што нехта мае інакшую думку, як справядліва разьвязаць канфлікт. Дарэчы, прозьвішча спадарыні Лідзіі давялося высьвятляць пасьля, бо…
Вашкевіч: «Вас ніхто сюды не запрашаў — прыедзьце да нашага начальніка і, як паложана, будзеце працаваць, кагда разрашат! А вы непанятна адкудава взяліся. Я вас віжу в первый раз — пачаму далжна прадстаўляцца? Мы ешчо с вамі разбяромся! А вы не ісходзіце із таво, што вас заказалі? І мы ешчо выясьнім, хто вас прыгласіл!»
Петрушэнка: «Скажыце, калі ласка, вы Закон аб СМІ чыталі?»
Вашкевіч: «Не чытала! А вы пачаму атчытываетесь журналісту?»
Касьцюкевіч: «Я пэнсіянэр — не раві!»
Разам зь Петрушэнкам спрабуем адшукаць старэйшыну вёскі, вэтэрынарнага лекара Анатоля Гвазьдзя. Нам пашэнціла — у цэнтры паселішча сабралася купка вяскоўцаў, сярод якіх і Анатоль Міхайлавіч. У прысутнасьці ўсіх задаю насьпелыя пытаньні:
Карэспандэнт: «Наконт газу — калі будзе?»
Гвозьдзь: «З гаргазу прыяжджаў старшыня — засталося грошы сабраць на праект. Ці сабралі ўжо, праўда? Нас раней адкінулі з чаргі і ўключылі на гэты год. Каапэратыў створаны, але…»
Спадарыня: «Некаторыя грошы забралі — засталося 40 чалавек. Але ёсьць пячатка, называецца „Малая Ўхалода“. Вы толькі нам памажыце!»
Спадар: «Каму вы што расказваеце? Гэта ж бээнэфаўцы прыехалі!»
Петрушэнка: «Вы махаць можаце колькі заўгодна! Мы былі ў Касьцюкевічаў — у чым, па-вашаму, прычына канфлікту па зямлі?»
Гвозьдзь: «Ня ў курсе!»
Зь Мікалаем Петрушэнкам дзелімся пачутым і пабачаным.
Петрушэнка: «Цётка правільна зразумела, што ўсё ўпіраецца ў безадказнасьць чыноўнікаў. Улада сутыкае людзей ілбамі. Зь Менску, з Барысава, зь сельсавету зь Мётчы прыходзяць чыноўнікі, не называюць прозьвішчаў. У той жа час старэйшына і дэпутат мясцовага савету Гвозьдзь, які павінен вывучаць прычыны канфлікту, — яго быццам няма!»
Карэспандэнт: «Дарэчы, спадар Бабіцкі сказаў, што старэйшына быў ня выбраны, а прызначаны сельсаветам. Ніхто ня ўлазіў у землямерныя кнігі, ня ставіў у вядомасьць сельсавет, дзе ведалі, што гэтыя соткі пастаянна араліся…»
Петрушэнка: «Нікому з чыноўнікаў да патрэбаў народу няма справы. Улада хоча рабіць усё праз трэція рукі. Чыноўнікі выдаюць „рэкамэндацыю“ — ты, бабка зь дзедам, падай у суд, заплаці грошы, ты, жанчына, заплаці яшчэ паўмільёна, да цябе прыедуць і яшчэ раз заб’юць калкі на межах участка. А далей… зноў падавай у суд! І канфлікт — як быццам паміж грамадзянамі, а не канфлікт грамадзян з чыноўнікамі райвыканкаму, які яны раздуваюць! А ў выніку яны ўбаку — самы ж галоўны чыноўнік там, наверсе! Але прэзыдэнт і не абавязаны „спускацца“, а павінен зрабіць так, каб у самай маленькай вёсцы працаваў старэйшына і сельвыканкам паважаў грамадзян сваіх…»
Карэспандэнт: «Ваш прагноз — бюракратычная валтузьня працягнецца?»
Петрушэнка: «Вядома!»
Пры канцы ізноў заходзім да спадара Бабіцкага, які фізычна ня мог нас суправаджаць, але самі вясковыя называюць яго «змагаром». Той паказвае падрыхтаваную перапіску з інстанцыямі наконт будоўлі для дзясятка навакольных вёсак палаца культуры ў Вялікай Ухалодзе:
Станіслаў: «Я яшчэ ў 97 годзе напісаў прэзыдэнту: „Мы вам — мяса-малако, вы нам — палац культуры“. Падпісалі 78 чалавек. Празь месяц пісьмо — „адшукаць сродкі, дабудаваць“. Палучыў адпіску з аблвыканкаму, пазваніў ім і сказаў — калі вам пляваць на прадпісаньне прэзыдэнта, тым больш вам пляваць на нас! Пётуха зьмяніў Дамашкевіч, той у паперы не зазірнуў, што выдзеленыя 8 мільярдаў у тры этапы. А працы не вядуцца. Дзе грошы? Падыходжу да будаўнікоў — нічога ня робіцца, разьбіваюцца зробленыя вокны, дзьверы.
Ва ўсім вінаватая карупцыя ў вышэйшых эшалёнах улады. А чаму народ маўчыць? Бо адзін вып’е, другі ўкрадзе. Трэба быць самому чыстым. Я не маўчаў. Калі прымаюць закон, друкуюць яго ў газэтах. Я тут жа дасылаю лісты. І не атрымліваю на іх адказу. Бо адзін. А каб мноства… Каму баліць, павінен крычаць. Нядаўна ў краме чую, як лаюць Лукашэнку — а вы паспрабуйце на свайго загадчыка! Не, ня скажуць нічога…»
«Назва любой мясцовасьці даецца па характарыстыцы, якая не зьнікае ў вяках. Тут самыя халодныя мясьціны Барысаўшчыны, і была пушча, азёр многа, дрыгвы. У лінгвістычным слоўніку сказана: „ухалода — прахлада, ахлада“…»
Карэспандэнт: «Калі мы хадзілі да лесу тады, сказалі — раней тут была прахалода, а засталіся тры калоды…»
Зрэшты, ужо сустрэчы па дарозе акунулі мяне ў вір вясковых інтарэсаў ды праблем. Напачатку сустрэў пульхнаватую 35-гадовую Лілею Самойлаву зь дзяўчом у калясцы — хадзіла ў сельсавет па дапамогу на дзяцей ды купіць нечага заадно. Цяпер яна ў дэкрэтным.
Лілея: «Старэйшай Паліне — 13, Яне восьмы год і гэтай каля трох. Я адна, але ёсьць мужчына, які дапамагае. Дзяржава плаціць на ўсіх трох каля 2 мільёнаў. На фэрме працавала цялятніцай — выходзіла цялят амаль да сотні на чалавека. Дык даярка аддаілася і пайшла, а мы ж па 70 вядзёр вады насілі ўручную. Сухое малако прынясі, разьвядзі і кожнаму паднос пастаў! Ёсьць такія, якіх індывідуальна напаіць, якім і траву, і сена падкласьці штодзень. А ў далёкім кутку цялушкі, якія мусяць расьцяліцца. Вось зараз дзяўчаты атрымалі разьліковыя — няма 2 мільёнаў!»
28-гадовую Аляксандру Навіцкую сустрэў па дарозе на прыватную пілараму, дзе робіць падсобнай рабочай. Грукат разцоў разносіўся ў навакольлі.
Аляксандра: «Станочнікі — па 3 мільёны, а я складаю дошкі — у сярэднім паўтара мільёна. У дзень даводзіцца 8 гадзін працаваць — малавата. Заканчвала на прадавачку. Незамужняя, але ў мяне сын…»
Карэспандэнт: «У Малой Ухалодзе пэрспэктывы ёсьць?»
У каго машына — той на горад, а мы часам тыднямі сядзім бяз працы на пілараме
Саша: «Няма! У каго машына — той на горад, а мы часам тыднямі сядзім бяз працы на пілараме. Два атрымаеш — за шчасьце, а што за паўтара?!»
Рэзкі паварот налева — і я на ўскраіне вёскі. Ад брамы падышла кабета, што ўбачыла, як я чытаю вывешаную на слупе старую абвестку пра сход чальцоў каапэратыву «Малая Ўхалода» аб тым, каб правесьці газ. 54-гадовая спадарыня Тацьцяна Чаканоўская ўключылася з ходу:
Чаканоўская: «У мяне газ праз балёны. Гілімовіч, прадсядяцель каапэратыва, 2 гады ўжо гаварыў — усё, будзем ставіць! Мяне асабіста не захапілі — я жыву на ўскраіне. А потым каапэратыў разваліўся зусім — людзі забралі грошы. Трэба ж праект стварыць, землямеру абмераць. 70% на пракладку труб дае дзяржава, а з чалавека трэба 20–30 мільёнаў, каб правесьці ў хату!»
Тацьцяна сама параіла зайсьці па падрабязнасьці да памянёнага спадара Бабіцкага, які быў 2 дзесяцігодзьдзі старшынёй сельсавету і застаўся нефармальным лідэрам. Але, паказаўшы дарогу да яго, яшчэ раз выбухнула:
Чаканоўская: «Я ў горадзе працую ў дзіцячым садку — мы езьдзім на сваёй машыне, аўтобусаў у нас няма. А каб праехаць на машыне, мне трэба даехаць да прагону, потым завярнуць і па колу паехаць у горад. У нас дарога была добрая, але прыватнік зрабіў лесапілку — і грузавозы разьбілі дарогу, бачылі? Зьвярталася ў ДРБУ. Тэлефаную — гэта ня наша праца, а Лошніцы-аграгарадка. А там сказалі — вы на гэты год не заплянаваныя. Хто павінен рабіць дарогу? Потым праводзілі ваду — яшчэ больш яе размылі…»
Дзядзька Стась сядзеў у пакоі захінуўшыся — даняла «малаўхалодаўская» прахалода. Але калі даведаўся пра тэму, якая тут узьнікла, адпіў гарачай гарбаты, якую паднесла 63-гадовая жонка, спадарыня Ганна, і — загаварылі разам.
Ганна: «У нас быў пэнсіянэр Гілімовіч і 2 гады як зрабіў каапэратыў, каб правесьці ў Малую Ўхалоду газ. Людзі паздавалі хто мільён, хто два. І ў канцы году вярнуў грошы — без адсоткаў, ня поўнасьцю некаторым. 18 лістапада ізноў сабраў сход. А ўжо ж у канцы году бюджэт сплянаваны і нічога ня ўключыцца! А ён загадвае: да 21 лістапада — 2 мільёны, да 21 сьнежня — яшчэ 2, а з 2013 — па 500 тысяч. 70% будзе бюджэтных. Адна жанчына спытала — як можна здаваць грошы ўцёмную? А ён — „Я цябе запомню!“ Што — ізноў нас за дурачкоў?!»
Станіслаў: «Я на сходзе бачу, што ён чытае дамову — „Дайце мне пачытаць!“ Там усё напісана правільна — грошы можна зьбіраць, калі ёсьць праектна-каштарысная дакумэнтацыя, тады кожны будзе кантраляваць! А так атрымліваў 40% з банку за здадзеныя грошы, апэтыт разгарэўся!»
Карэспандэнт: «А ён сам жыве ў Малой Ухалодзе?»
Ганна: «Не, домік пабудаваў, абклаў. Ён багаты чалавек, былы дырэктар мясакамбінату. У Барысаве дом…»
Карэспандэнт: «Чаму ён круціць людзьмі?»
Станіслаў: «А таму што рабы! Ён сам сябе старшынёй прызначыў, трох намесьнікаў з заробкамі за вясковыя грошы. Гэта жулік! Я пачаў гаварыць людзям, а тут адна трапачка: «Калі вы праведзяце газ, мы вас на санках па вёсцы правязем!»
* * *
Усё жыцьцё сямейства Бабіцкіх узімку паліла ў печы дровамі. Але час, кажуць яны, унёс свае матэрыяльныя карэктывы, і праблему давядзецца рашаць.
Спадарства: «Задорага сёлета мне дровы прывёз — 630 тысяч за 5 мэтраў нярэзаных двухмэтровак! Дровы танныя — 230 тысяч, а 430 — прывоз! І ўявіце — вам прывезьлі 5 кубоў, а трэба 4 трактары, каб на зіму хапіла і на лазьню 2 разы на месяц. У нас у сына двухпавярховы дом пабудавалі газыфікаваны — ён узімку 200 тысяч у месяц плаце, калі маразы! Там і ванна, прыбіральня. А нам два з паловай мільёны нада!»
Петрушэнка: «Вывад: самае таннае паліва — газ!»
Апошні голас належаў майму даўняму спадарожніку, які якраз падышоў да нас — праваабаронцы, сябру грамадзянскай кампаніі «Наш дом», спадару Петрушэнку. Месца сустрэчы скарэктавалі за некалькі дзён — Мікалай Сямёнавіч ужо дасьледаваў досыць працяглы зямельны канфлікт, які з-за «ваяўнічага бязьдзеяньня мясцовай улады» патрабуе, на яго погляд, «максымальнай галоснасьці». Ён у мінулы прыезд у вёску сустракаўся з заяўніцай, жыхаркай Барысава, і ня толькі зь ёю. Вось перадгісторыя.
Петрушэнка: «Спадарыня Грабянцова Алёна напісала заяву ў Мётчынскі сельсавет, заплаціла 2 мільёны рублёў. Ёй быў узаконены зямельны ўчастак — выдадзена пасьведчаньне з гербавымі пячаткамі, спэцыялісты на мясцовасьці ўдакладнялі межы…»
Спадарыня Грабянцова ўжо марыла пра прыбаўку з прысядзібнага ўчастку да зімовага стала, як прыехала ў Малую Ўхалоду, дзе мае лецішча, і ўбачыла: яе соткі зьбіраюцца заараць суседзі. Далейшы расповед вуснамі апошніх — спадарства Вольгі ды Мікалая Касьцюкевічаў. Пазнаўшы Петрушэнку, нас яны сустрэлі гасьцінна.
Спн. Вольга: «Добра здаровечка. Мне 73 гады. Нам далі 30 сотак зямлі — ён прапрацаваў 35 год трактарыстам, я ўвесь час даяркай. Як у мяне шасьцёра дзяцей, мне 10 сотак прыбавілі — прыяжджаў дырэктар Элькінд з аграномам. Сам папрасіў у суседа, каб узяў у другім месцы 10, а ў нас на палетку адмераў 20 сотак разам і каля дома было 20. У нас карова была — мы іх засеялі канюшынай. Зараз прадалі карову, перааралі пад бульбу…»
Карэспандэнт: «А сьцяжкамі соткі былі пазначаныя?»
Спн. Вольга: «Не-не, нічога! Грабянцова падыходзіць — „Вы не кранайце, гэта мая зямля выкупленая!“ Як жа мы 20 год аралі?! Я зьвярнулася ў сельсавет да сакратаркі Марыі Хведараўны. Яна сказала — так, ваша зямля аформленая, падавайце на суд, і толькі ён рашыць, што гэта ваша зямля! Дый каб не было зямлі, але па той бок яе ўчастка пустая стаіць, тыя людзі паўміралі! Праблема яйка выедзенага ня вартая, вінаватае начальства з райвыканкаму і сельсавету, што афармляе! Да нас прыехала камісія, я сказала двум мужыкам і жанчыне — вы прадстаўцеся. А яны не назваліся, а — „Выкупляйце гэтыя 10 сотак!“ Дый кажу — паўміраем хутка, пацягну іх у магілу?! Ён мне ў вочы не паглядзеў, гаварыў як з кавалкам паперы! Міленькі, вунь калышацца бур’ян — а што, д… падняць і паглядзець зь сельсавету, дзе цётачка засеяла! Мы два інваліды — шукайце 10 сотак. Я б карала такіх начальнікаў!»
Эмоцыі спадарыні Вольгі я зразумеў, калі Петрушэнка паказаў мне відэа, запісанае на сотавы колькі дзён раней, калі «на разборкі» прыяжджала Лідзія Вашкевіч, спэцыяліст землеўпарадкавальнай службы Барысаўскага райвыканкаму. Яе пышная рудая фрызура аж затрэслася, калі даведалася, што нехта мае інакшую думку, як справядліва разьвязаць канфлікт. Дарэчы, прозьвішча спадарыні Лідзіі давялося высьвятляць пасьля, бо…
Вашкевіч: «Вас ніхто сюды не запрашаў — прыедзьце да нашага начальніка і, як паложана, будзеце працаваць, кагда разрашат! А вы непанятна адкудава взяліся. Я вас віжу в первый раз — пачаму далжна прадстаўляцца? Мы ешчо с вамі разбяромся! А вы не ісходзіце із таво, што вас заказалі? І мы ешчо выясьнім, хто вас прыгласіл!»
І мы ешчо выясьнім, хто вас прыгласіл!