Пару тыдняў таму мы расказалі пра экстрэмальную эка-вандроўку на Барысаўшчыну, дзе з дапамогай слухачоў і працоўных птушкафабрыкі ў пасёлку Вялікая Ўхалода знайшлі і сфатаграфавалі за якіх пару сотняў мэтраў ад агароджы, проста на зямлі, тысячы гусіных трупаў, больш падобных да шкілетаў — ня маючы ежы, птушкі дайшлі да канібалізму і елі адна адну. Тром дзясяткам працаўнікоў прадпрыемства зь верасьня не выплачвалі невялікія заробкі ў паўтара-два мільёны. Канстанцін, як мы назвалі дасьведчанага ў сытуацыі чалавека, ананімна расказаў тут жа, на палетку:
Канстанцін: «Во гэта птушка ела адна адну ад голаду! А калі куплялі фабрыку, была ўмова — захаваць працоўныя месцы прыкладна 600 рабочым. А італьянца, якому яна належыць, — яго 5 год тут няма. Ёсьць жа пастанова: калі кіраўнік раз ня выплаціў заробак, яго павінны вызваліць! 70% дохнуць з голаду — давайце адкрыем тут птушыны Асьвенцім! Во, калі ласка, фатаграфуйце! Гэта ж заразу распаўсюджваюць кішкі з забойнага цэху — каровы тут пасуць! Дзе наша вэтэрынарная служба, экалёгія, дзе што?!»
Паводле намесьніка старшыні ўпраўленьня сельскай гаспадаркі Барысаўскага райвыканкаму спадара Сяргея Рудамінскага, спадзяваліся на хуткае рэагаваньне:
Рудамінскі: «Я пра ўсё чуў. Нюанс у тым, што фабрыка належыць італьянскаму інвэстару. Як бы там ні было, даў даручэньне ахове прыроды разам з галоўным вэтэрынарным урачом выехаць, зафіксаваць і па максымуме пакараць кіраўніка…»
Праз 2 тыдні, напярэдадні эфіру, тэлефаную Сяргею Мікалаевічу ізноў. Адказ быў больш чым дзіўны:
Карэспандэнт: «Сяргей Мікалаевіч, вы абяцалі расказаць, што прынятае па сытуацыі з птушкафабрыкай — была праверка?»
Рудамінскі: «Я вам нічога не магу сказаць. Вы вельмі прыгожа ўмееце пісаць. Тое, што я сказаў і што напісалі, — дзьве розьніцы вялікія. Вы адпрацоўваеце свае грошы — ня трэба падстаўляць другіх людзей! Я таксама на пасадзе і адпрацоўваю зарплату…»
Карэспандэнт: «Вы хочаце сказаць, што там не было мёртвых гусей?»
Рудамінскі: «Вы напісалі тое, што бачылі — я згодны…»
Карэспандэнт: «Вы ж можаце сказаць свой пункт погляду…» (Кароткія гудкі)
На птушкафабрыцы дырэктара, спадара Валерыя Лапо, на месцы ізноў не аказалася. Ізноў жа адказала бухгальтэрыя:
Спадарыня: «Так, бухгальтар Галіна Клімковіч — Анатольеўна…»
Карэспандэнт: «Якая сытуацыя з заробкамі рабочых?»
Клімковіч: «Зарплату выплацілі за верасень і кастрычнік цалкам. 25 сьнежня будзе за лістапад — я думаю, што выплацім…»
Карэспандэнт: «А з трупамі гусінымі?»
Клімковіч: «Ой, капалі яміну, усё прыбралі — закопвалі! Навялі парадак…»
Намесьнік старшыні АГП, карэнны барысаўлянін, эканаміст Леў Марголін:
«На мой погляд, рэакцыя была „паддывановая“. Але каб абмяркоўваць, у афіцыйнай газэце нешта даць — такога ў нас ня робіцца…»
Карэспандэнт: «„Мы будзем адпрацоўваць сваю працу“, як сказаў спадар Рудамінскі — сытуацыю замажуць, як зямлю рыдлёўкай. Знайшлі хуценька грошы на заробак, але глыбока ўлазіць ня будуць, бо, як сказаў той жа Рудамінскі, — „гэта прыватнае прадпрыемства“»?»
Марголін (сьмяецца): «Прыкрыцца яны могуць, але ёсьць такое паняцьце, як дзяржаўны кантроль, зямельныя ўлады. Той жа самы райвыканкам, калі ім трэба, змогуць знайсьці, што рабіць — і пажарнікі ёсьць, і санстанцыя. А тут — „прыватная ўласнасьць“, як у Амэрыцы…»
Карэспандэнт: «І нібы не было сытуацыі зь менскай цукерачнай фабрыкай і гомельскім „Спартаком“…»
Марголін: «Так, так…» (Сьмяецца.)
Аднак, як я і казаў у мінулым «Падарожжы», відовішча ля птушкафабрыкі не абмежавала эка-распусту, зь якой сутыкнуўся ў навакольлі. Прыкладна на сярэдзіне шляху да Вялікай Ухалоды ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна вось ужо 60 год месьціцца на 27 гектарах звалка адкідаў, якую абслугоўвае спэцучастак Барысаўскай аўтагаспадаркі. А 7-й раніцы, калі я праходзіў побач зь ёй, убачыў панурыя постаці двух дзясяткаў бамжоў, якія вылазілі зь лесу і цягнуліся да курганоў са сьмецьцем. Пару мужчынаў няпэўнага веку з рыдлёўкамі капаліся ў вываленай з самазвала зямлі.
Карэспандэнт: «А што вы тут здабываеце?»
Мужчыны: «Каб здаваць!.. Збор каляровых мэталяў! У дзень кіляграмаў 10 бывае…»
Гэтая жанчына кіравалася да дальніх кучаў.
Жанчына: «Зьбіраем бутэлькі, плястмасу, жалеза — проста на звалцы прымаюць…»
Карэспандэнт: «У вас цэлы працоўны дзень?»
Спадарыня: «Так! Самазвалаў сюды прыходзіць 5–6. Удзень удаецца і па 100 бутэлек…»
На прахадной з памочнікамі стаяў начальнік участку, спадар Васіль Цітоў. Адразу пачаў пра праблемы, якія «на месцы ня вырашыць».
Цітоў: «Як у Менску — абсталяваньне, канвэеры, тэхніка — у нас гэтага няма. Усе жабракі — і гарвыканкам. Яны трактара ня могуць нам купіць, які павінен раўнаваць ды трамбаваць. Вунь сямідзесяціпятка ледзь соваецца і БТ-10, усё! Нормы — 360 кубамэтраў на адзін трактар на 8 гадзін працы. А прыходзіць паўтары тысячы! Калі Жодзінская звалка прымае 250 кубоў у дзень і там 2 трактары, 5 бульдазэрыстаў, у нас зараз адзін — яшчэ чалавек у адпачынку. А падмяняць няма кім — няма ані бульдазэрыстаў, ані сьлесараў запасных…»
Карэспандэнт: «Дык у вас хутка ня звалка, а Барысаўская гара будзе…»
Цітоў: «Мы тут працуем, каб гары не было! (Сьмяецца.) Быў участак другаснай сыравіны УП „Жыльлё“ — яны займаліся нарыхтоўкай. Ліквідавалі месяцы два таму — „нерэнтабэльны“. Узяла ў арэнду менская фірма „Дэльтахімснаб“ і нічым не займаюцца!»
Карэспандэнт: «Чаго вам не хапае?»
Цітоў: «Тэхнікі! Нам бы хоць адзін новенькі бульдозэр і ўчастак нарыхтоўкі вярнуць! А якая ў нас зарплата?! 4 мільёны ў бульдазэрыста, а працоўныя — два дзьвесьце. Гэта ў мяне тры чатырыста з усімі накруткамі. Звалку павінны закрыць у 2015-м, бо ёсьць экалягічныя пытаньні, у 1953-м на гэта ўвагі не зьвярталі. Тут чыгунка, дарога рэспубліканскага значэньня, возера атручанае — рыбы ўжо няма…»
Карэспандэнт: «А звозяць адкуль?»
Цітоў: «З усіх заводаў Барысава. Адкіды 1 і 2 клясы не прымаем — радыеактыўныя, забруджаныя ртуцьцю. Калі ўбачым, машына мусіць вяртацца з усім сьмецьцем. Але гэта і забруджанае масламі рызьзё, пясок, пілавіньне, фільтры. Няправільнасьць адпачатку: горад побач, грунтовыя воды, дарогі і непадалёк — вадапомпавая станцыя цераз чыгунку. Сьвятла няма — генэратар заводзім узімку, ваду возім сюды ў плястмасавых ёмістасьцях для піцьця, каналізацыі няма. Плянуецца будоўля новай звалкі ў лесе на 17 га…»
Карэспандэнт: «Жадаю вам не застацца беспрацоўнымі ў 2015-м!»
Мужчыны: «Дзякуй!» (Сьмех.)
* * *
Памянёны Канстанцін, які вадзіў па гусіным магільніку, зазначыў, што пасьля выкупу зямель ды маёмасьці былога калгаса «Гвардыя» таварыствам з абмежаванай адказнасьцю «ОМС-агра» сытуацыя ў Вялікай Ухалодзе «зайшла ў тупік»:
Канстанцін: «Пры Савецкай уладзе быў аграгарадок — лазьня была, што не працуе 20 год, цырульня прыяжджала 4 разы — нават на малочную фэрму, разумееце? Дом быту быў, Палац культуры — яго не дабудавалі, хоць выдзелілі грошы, мільярд дзьвесьце, на дабудову, і ніхто за іх не адказаў!»
Пагутарыў з 44-гадовым Аляксандрам, які крочыў на працу.
Карэспандэнт: «Наагул — нельга знайсьці працы ў Вялікай Ухалодзе?»
Аляксандр: «Ну! Закрыта ўсё, ня плацяць грошы ні храна. Я ў кацельнай зваршчыкам — тры пяцьсот выходзіць мне, для вёскі нармальна. А ўсім кампасьціруюць мазгі…»
Заходжу ў пустэльную залю ўнівэрсама, дзе месьціцца і вясковая аптэка. Пра забесьпячэньне «другім хлебам», як называюць лекі пэнсіянэры, пытаюся ў загадчыцы і прадавачкі, спадарыні Ганны Грыцко.
Грыцко: «Ільготаў не аднялі ў дыябэтыкаў, па анкалёгіі, дзецям да 3 год. У асноўным лекі выпісваюцца беларускія — яны таньнейшыя. Раней антыбіётыкі па рэцэптах: у мяне на вёсцы выпісваюць па паперцы — даю, я ж іх усіх ведаю. А некаторыя прыходзяць — дай што таньнейшае. З прэміяльнай сыстэмай у мяне 3 мільёны бывае. Я 47 год працую — хай бы мне далі пэнсію 500 даляраў! Запатрабаваная прафэсія, а моладзь у дзяржаўную аптэку ня хоча ісьці: 2 гады адпрацавалі — і ў камэрцыйную…»
Карэспандэнт: «Моладзь пабегла зь Вялікай Ухалоды?»
Грыцко: «А дзе ж ім працаваць? Яны дзе пятачок ля прыпынку — алькапітво, курава. О-о, а пра ваду! Вадаканал не правярае яе, у ёй жа столькі жалеза, вапны, накіп аж на палец! Ну, а наконт клюбу пісалі-прыяжджалі — усё роўна моладзі няма куды дзецца зусім…»
Вынік беспрацоўя ды алькагалізму — трагічныя лёсы дзяцей. Вось што распавяла мне сацыяльны пэдагог СШ, спадарыня Ірына Кот:
Кот: «Наш кантынгент — дзеці зь няпоўных, малазабясьпечаных, шматдзетных сем’яў. У нас ёсьць сям’я Навіцкай Ірыны Ўладзіміраўны. Больш за 7 год таму ў яе адабралі бацькоўскія правы на адно дзіця — алькагалізм і зьбіцьцё сужыцелем. Трохгадовы дзіцёнак часта заставаўся галодным. На ўтрыманьні было яшчэ двое малых — хлопчык, які насамрэч жыў у бабулі, і дзяўчынка — у цёткі яе біялягічнага бацькі. З сужыцелем яшчэ адзін нарадзіўся, і ўрэшце ў яе адабралі правы на ўсіх трох. Што мы можам зрабіць, стоячы на абароне правоў дзіцяці? Натуральна, ізаляваць ад такіх бацькоў у сацыяльным прытулку ў Барысаве…»
9 год пасьля інстытуту ня можа вырашыць праблему з жыльлём плячысты, з дужымі рукамі настаўнік Міхась Касьпяровіч, які і хацеў бы застацца ў Вялікай Ухалодзе, але…
Касьпяровіч: «Мне будзе зараз у сьнежні 28 год — зь сям’ёй пражываю ў цешчы. Не люблю я вялікія гарады і хачу жыць і працаваць на вёсцы. Сялянскай працы не цураюся, хацеў бы завесьці гародзік, жывёлу свойскую. Каровы — не, трэба ж сена, таму транспарт павінен быць і сваё жыльлё…»
Карэспандэнт: «Які павінен быць заробак, каб вам далі крэдыт на будоўлю?»
Каспяровіч: «У мяне тры з паловай мільёны. Трэба — о! Я зьвяртаўся ў банк, мне палічылі суму з улікам заробку, якой бы хапіла толькі на дах ад дома. Адсотак жахлівы: на ільготны крэдыт — толькі шматдзетныя сем’і, а мне — пад 35% гадавых! Не хапіла б грошай — малое дзіця, жонка ў дэкрэтным. І ня маю магчымасьці сабраць грошай, каб купіць з рук: мінімальная сума — 10 тысяч даляраў, а там яшчэ 20 трэба будзе ўкласьці…»
Пра ўмовы адукацыі і набыцьцё дзецьмі нацыянальнай адукаванасьці гутару з дырэктаркай школы, дэпутатам пасялковага савету спадарыняй Натальляй Асаўчонак.
Асаўчонак: «У 98 годзе дзяцей у нас было больш чым 200, зараз — 148. Бацькі ў асноўным працуюць у Барысаве. З групамі падоўжанага дня, гурткамі харэаграфічнай і музычнай скіраванасьці школа працуе з 8 раніцы да 22.00. Школа разьлічаная на 342 вучняў, 12 настаўнікаў езьдзяць з Барысава — трацяць да 200 тысяч у месяц. Але, улічваючы 20% даплаты на сяле, адно другое пакрывае…»
Карэспандэнт: «І нават нягледзячы на вашу іржавую ваду?»
Асаўчонак: «Адкрылі дзьве новыя сьвідравіны, але хацелася б лепш. Газыфікавалася сёлета вёска да 25%. Як дзеці вырастаюць, шмат прыкладаў, калі бацькі выехалі на працу ў Расею…»
Карэспандэнт: «Вы цудоўна размаўляеце — а што зь беларускай мовай?»
Асаўчонак: «У школе 5 клясаў беларускамоўных — бацькі самі выбралі. У 10-й клясе — 16, у 9-й — шэсьць, у 7-й — шэсьць і ў 2-й клясе — 9. 10 бацькоў у мінулым годзе прыйшлі ў першую клясу і сьвядома напісалі на навучаньне на беларускай мове. Тлумачылі — нашы карані, а руская гучыць і так адусюль. Сёлета 5 бацькоў былі „беларускамоўныя“, але паразмаўлялі, бо 17 чалавек кляса і па фінансаваньні б не пацягнулі — навучаюцца па-руску. 15 вучняў у нас цыганскай нацыянальнасьці. Дзяржава выкупіла для іх дзьве 4-пакаёвыя кватэры — выдзеліла субсыдыі на паляпшэньне жыльлёвых умоў…»
Пасьля пачутага ды ўбачанага ў Вялікай Ухалодзе гэтым апошнім словам спадарыні Асаўчонак цяжка было даць веры. Таму на вуліцы Рачной завітаў у госьці да 40-гадовага спадара Гурана Марозава.
Гуран: «У мяне чацьвёра дзяцей, жонка і я. І дзедка — адмовілі ногі, я трэці год не магу дабіцца, каб мне плацілі як апекуну. Маўляў, едзь у Менск, хай яго дасьледуюць. А я ж яго падняць не магу і ў машыну пакласьці! Дзеці ў школе, а я з бацькам — пампэрсы трэба мяняць. Кватэру толькі нядаўна аформілі — банк нам выкупіў пад 1% на 40 год. Сам знайшоў гэтую кватэру, пайшоў у райвыканкам да Анжэлы Мікалаеўны з райана: „Знойдзеш на 180 квадратаў, мы выкупім“. Я знайшоў на 77 — дзецям ёсьць дзе пакупацца, і ў цяпле. А з ранейшым баракам — нам улічылі яго мэтры ў 180, што павінны былі даць — на 40 год плаціць. А там бярвеньне адно…»
У кватэру пасьля ўрокаў шумна ўбеглі дзьве дзяўчынкі і пульхнаваты карапуз.
Карэспандэнт: «А вы ў якіх клясах?»
Дзяўчо: «Я ў шостым „А“, і яна. Я хачу быць дызайнэрам па адзеньні — мяне завуць Паліна Марозава… Я Ішода, думаю дзіцячым лекарам… Гуран, мне 9 год, я хачу АМОНам!»
Карэспандэнт: «Дэманстрацыі хочаш разганяць? А калі ў абарону цыганоў — будзеш разганяць сваіх?»
Гуран: «Не!»
Гуранчык не адыходзіў пасьля ад маіх магнітафона ды фотаапарата. А пры канцы напрасіўся зьвярнуцца да слухачоў «Свабоды» — па-беларуску.
Гуран: «Вітаю ўсіх слухачоў праграмы «Падарожжы Свабоды!»

Сёлета 5 бацькоў былі „беларускамоўныя“, але паразмаўлялі, бо 17 чалавек кляса і па фінансаваньні б не пацягнулі — навучаюцца па-руску