Свабода папрасіла выказаць сваё меркаваньне на конт сьмерці паэта і журналіста Юрыя Гуменюка дацэнта катэдры экспэрымэнтальнай і прыкладной псыхалёгіі Купалаўскага ўнівэрсытэту Аляксандра Прудзілу.
Прудзіла: Я праводзіў у ранейшыя часы судова-псыхалягічныя экспэртызы, у тым ліку і пасьмяротныя. І сьледчыя задавалі такое пытаньне: якімі асабістымі якасьцямі характарызуецца чалавек? Другое пытаньне: ці мог ён зьдзейсьніць самагубства? Асабіста Юрыя Гуменюка я ня ведаў. Калі юрыдычна, сьледчыя павінны ў такіх выпадках прызначаць пасьмяротна судова-псыхалягічную і псыхіятрычную экспэртызы. У такім выпадку і псыхіятры робяць свае высновы, і псыхолягі. Трэба адказаць на пытаньне: ці мог такі чалавек зьдзейсьніць суіцыдальны ўчынак?
У мяне была экспэртыза. Былы міліцыянт скочыў з даху, таксама дзявяты паверх быў. Ён прыйшоў да сваёй кабеты, яна яму не адчыняла, ён залез на дах і скінуўся. Тады прызначаюць і балістычную экспэртызу. Карацей, будзе спэцыяліст рабіць выснову, залежна ад таго, як ляжала цела: ці магло яно так упасьці з пункту гледжаньня балістыкі? Ці яго сьпіхнулі, ці чалавек сам скочыў?
Карэспандэнт: Сябры прызнаюць, што Юры Гумянюк быў вельмі ранімым чалавекам. На ягоны стан надоўга паўплывала судовая справа: сваякі актыўна імкнуліся адсудзіць палову дома сям’і Гуменюкоў.
Прудзіла: З таго, што вы кажаце, у мяне складаецца ўражаньне: паэт, мастак — яны здольныя да такога ўчынку. Як казаў Штырліц: «Вы павінны зразумець, што гэтыя ўсе вучоныя, пісьменьнікі, мастакі, паэты, яны жывуць сваім, выдуманым імі жыцьцём». У іх такі індывідуальна-псыхалягічны профіль асобы, што яны вельмі ранімыя. У іх разьвітая фантазія, уява. Яны ўразьлівыя. І такая, скажам, «банальшчына» тут, як сваякі. Як мае калегі кажуць, «сваякі — гэта дыягназ». Вядома, для яго гэта была моцная стрэсагенная сытуацыя, якую ён вельмі моцна перажываў.
Ён мог быць у стане афэкту. Гэта падобна да самагубства. Я схільны адказваць: у такіх абставінах, якія ў яго склаліся апошнім часам у жыцьці, ён мог нечага набраць сабе ў галаву: што ў яго безвыходная сытуацыя, ці ён кагосьці абразіў, а можа й наадварот. Самагубцы, яны, як правіла, шукаюць падтрымкі. Дзевяноста адсоткаў усіх парасуіцыдаў, якія не заканчваюцца сьмерцю, — гэта заклік, каб яму дапамаглі. Чалавек апынаецца ў адзіноце і ня можа сам вырашыць, як з гэтых абставінаў выходзіць.
А другі псыхалягічны момант такі. У Альбэра Камю ёсьць «Міт пра Сызыфа». Перш твор прысьвечаны таму: ці мае права самагубца на такі ўчынак, ці не? І пісьменьнік прыходзіць ды высновы, што — не! Бо самагубца пакідае нас усіх у такой сытуацыі, што мы недзе недагледзелі, недачулі, не дапамаглі. І гэта такая, у пэўным сэнсе, помста ўсім тым людзям, якія недагледзелі, недачулі. Я б такі камэнтар зрабіў. Вось такое ўражаньне ў мяне склалася. У мяне ёсьць такая формула: чалавечае жыцьцё — як паветраны балёнік. Само жыцьцё — балёнік, а з чалавекам яно зьвязанае тонкай павуцінкай, якую можа абарваць любы вецер.
У мяне была экспэртыза. Былы міліцыянт скочыў з даху, таксама дзявяты паверх быў. Ён прыйшоў да сваёй кабеты, яна яму не адчыняла, ён залез на дах і скінуўся. Тады прызначаюць і балістычную экспэртызу. Карацей, будзе спэцыяліст рабіць выснову, залежна ад таго, як ляжала цела: ці магло яно так упасьці з пункту гледжаньня балістыкі? Ці яго сьпіхнулі, ці чалавек сам скочыў?
Прудзіла: З таго, што вы кажаце, у мяне складаецца ўражаньне: паэт, мастак — яны здольныя да такога ўчынку. Як казаў Штырліц: «Вы павінны зразумець, што гэтыя ўсе вучоныя, пісьменьнікі, мастакі, паэты, яны жывуць сваім, выдуманым імі жыцьцём». У іх такі індывідуальна-псыхалягічны профіль асобы, што яны вельмі ранімыя. У іх разьвітая фантазія, уява. Яны ўразьлівыя. І такая, скажам, «банальшчына» тут, як сваякі. Як мае калегі кажуць, «сваякі — гэта дыягназ». Вядома, для яго гэта была моцная стрэсагенная сытуацыя, якую ён вельмі моцна перажываў.
У такіх абставінах, якія ў яго склаліся апошнім часам у жыцьці, ён мог нечага набраць сабе ў галаву: што ў яго безвыходная сытуацыя, ці ён кагосьці абразіў, а можа й наадваротАляксандар Пудзіла